Філіпік (імператар візантыйскі)
Філіпік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Φιλιππικός Βαρδάνης лац.: Philippicus Bardanes | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юстыніян II | ||||||
Пераемнік | Анастасій II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
VII стагоддзе |
||||||
Смерць |
20 студзеня 714 |
||||||
Веравызнанне | Манафеліцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Філіпік Вардан (грэч. Φιλιππικός Βαρδάνης; арм.: Վարդան, Vardan; VII стагоддзе, Арменія — 20 студзеня 714, Далмацыя) — візантыйскі імператар у 711—713 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Філіпік быў сынам патрыцыя Нікефора, армяніна паводле паходжання, які пражываў у адной з калоній у Пергаме[1]. Перакананы манафеліт, ён падняў бунт супраць Юстыніяна II, але гэта прывяло да выгнання па загадзе імператара ў Херсанес Таўрычаскі. Тут Вардан прымае імя Філіпіка і паспяхова падбухторвае жыхароў да паўстання з дапамогай хазар. Мяцежнікі захапілі Канстанцінопаль і Юстыніян II бег і неўзабаве быў забіты. Філіпік стаў імператарам.
Філіпік адразу ж пасля прыходу да ўлады абвясціў пра адмену пастаноў Шостага Сусветнага сабору. Манафеліцтва стала афіцыйнай верай імперыі (пад ціскам імператара патрыярх Іаан VI у 712 годзе замацаваў гэта на памесным саборы. У адказ Рымская царква адмовілася прызнаць новага імператара і яго патрыярха. Гэта выклікала шырокую незадаволенасць. Да таго ж, імператар не спраўляўся з кіраваннем. Арабы з усходу, балгары з паўночнага захаду здзяйснялі набегі на імперыю, рабуючы і ўводзячы нявольнікаў. Імператар жа бесперапынна баляваў. Яму ставілі ў віну апрача іншага блуд з манашкамі. Пасля аднаго з баляў змоўшчыкі захапілі соннага і паўп'янага імператара і неадкладна яго асляпілі. Імператарам стаў протаасікрыт Арцемій, які прыняў імя Анастасій.
Зноскі
- ↑ Лэнг Дэвид. Армяне. Народ-созидатель. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2006.: «З VIII па X стагоддзе армяне ніколі не аддаляліся далёка ад імператарскага трона Канстанцінопаля. З 711-га па 713 год армянін Вардан Філіпік сапраўды валадарыў у Візантыі.»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулаковский Ю.А. История византийской империи.