Перайсці да зместу

Халкідон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Халкедон або Халкідон (грэч. Χαλκηδών) — старажытны грэчаскі горад, размешчаны ў Малой Азіі. Заснаваны ў 680 годзе да н.э. У персідскую эпоху вядомы тыран Арыстон, які кіраваў як васал персаў (ён жа кіраваў у Візантыі).

У 451 годзе ў Халкідоне ў храме вялікамучаніцы Яўфіміі прайшоў Чацвёрты Сусветны сабор, які зацвердзіў цяперашні тэкст Сімвала веры і асудзіў монафізіцтва.

У наш час месца завецца Кадыкёй і з'яўляецца раёнам сучаснага Стамбула. Новая назва перакладаецца як «вёска Кадыя». Лічыцца, што назва паходзіць ад першага кадыя (пракурора) Стамбула, якому была падаравана гэта тэрыторыя ва ўдзел. Магчыма, што назва з'яўляецца атурэчаным варыянтам візантыйскай назвы Халкідон.

  • Боет — старажытнагрэчаскі скульптар і мастак III—II стст. да н.э.