Хальгейр Брэндэн
Хальгейр Брэндэн | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[1] |
Спецыялізацыя | лыжныя гонкі[1] і лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
10 лютага 1929[1] |
Памёр |
21 верасня 2007[2] (78 гадоў) |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хальгейр Брэндэн (нарв. Hallgeir Brenden; 10 лютага 1929, Трусіль — 21 верасня 2007, Лілехамер) — нарвежскі лыжнік, двухразовы алімпійскі чэмпіён.
На Алімпіядзе-1952 у Осла заваяваў золата ў гонцы на 18 км і срэбра ў эстафеце.
На Алімпіядзе-1956 у Карціна-д’Ампеца стаў алімпійскім чэмпіёнам у гонцы на 15 км, акрамя таго, быў 14-м у гонцы на 30 км і 4-м у эстафеце.
На Алімпіядзе-1960 у Скво-Велі заваяваў срэбра ў эстафеце, а таксама заняў 12-е месца ў гонцы на 15 км, 9-е месца ў гонцы на 30 км і 9-е месца ў гонцы на 50 км.
Лепшы вынік на чэмпіянатах свету, 4-е месца ў эстафетах чэмпіянатах 1954, 1958 і 1962 гадоў.
Акрамя лыжных гонак паспяхова выступаў у лёгкаатлетычных турнірах, спецыялізуючыся ў бегу на 3000 метраў з перашкодамі. У 1953 і 1954 годзе ён два разы запар перамагаў у гэтай дысцыпліне на чэмпіянатах Нарвегіі, і стаў першым нарвежцам, якія паказалі вынік лепш 9 хвілін.
У родным горадзе яму ў 2002 годзе быў адкрыты помнік.