Хна
Выгляд
Хна, хена (араб. حناء) — чырвона-жоўтая фарба, якую атрымліваюць з лісця лаўсоніі (расце ў краінах трапічнага пояса). Выкарыстоўваюць для афарбоўкі ў чырвона-буры, стойкі да святла колер тканін (шэрсці, шоўку), валасоў і пазногцяў, некаторых харчовых прадуктаў. Часам хной называюць расліну, з якой яе атрымліваюць — лаўсонію некалючую.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).