Перайсці да зместу

Цэнт (манета)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цэнт (лац.: centum «сто») — вытворная грашовая адзінка і разменная манета вартасцю ў адну сотую базавай валюты 55 краін.

Слова «цэнт» паходзіць ад лацінскага centumсто»). У шэрагу выпадкаў можа мець мясцовыя назвы: сэн, сэніці, сэнтэ, сэнці, сін і да т. п. У Самалі разменная манета афіцыйна завецца: на англійскай мове — цэнт, на італьянскай — чэнтэзіма, на арабскай і самалійскай — сэнці.

Скарачаецца як c (у большасці краін ад англ.: cent), ct (прыкладам, у Літве ад літ.: centas) ці s (прыкладам, у Эстоніі ад эст.: sent). У многіх краінах, што выкарыстоўваюць цэнт, для яго пазначэння таксама выкарыстоўваецца знак ¢, а на Тайвані і ў Ганконгу — іерогліфы (адпаведна, і ).

Разменная грашовая адзінка Еўразоны носіць назву «еўрацэнт». Адзіная дзяржава, дзе для агульнаеўрапейскіх манет захавалася традыцыйная назва — Грэцыя. Тут, як і ў часы ўжытку драхмы, вытворная грашовая адзінка афіцыйна завецца лептай (грэч. Λεπτόν ад стар.-грэч.: λεπτος, што даслоўна азначае «без лупіны», то бок «маленькі», «тонкі»).

У Ганконгу і Макаа адна сотая базавай валюты пазначаецца іерогліфам , які чытаецца як «сін» (англ.: sin) — запазычанне слова «цэнт» з англійскага.

У Злучаных Штатах і Канадзе аднацэнтавую манету звычайна завуць пені (на ўзор англійскага пені).

Ад лацінскага слова centum («сто») таксама паходзяць назвы разменных грашовых адзінак некалькіх дзясяткаў англа-, франка-, італа-, іспана- і партугаламоўных краін[1]:

  • сантым (фр.: centime);
  • сэнтава (парт.: і ісп.: centavo — даслоўна «адна сотая»);
  • сэнтэсіма і чэнтэзіма (ісп.: і італ.: centesimo ад лац.: centesimus — таксама «адна сотая»);
  • сэнтыма (парт.: centimo, ісп.: centimo).

Запазычаннем з лацінскага таксама з’яўляецца албанскае слова qind, што азначае «сто» і дае назву разменнай грашовай адзінцы Албаніі — кіндарцы.

Знак цэнта (англ.: cent) — гэта лацінская літара c, перакрэсленая па вертыкалі ці па дыяганалі (¢). Адменнік знака — c без рыскі ці з рыскай, што перасякае толькі ніжняе паўкола літары. Знак выкарыстоўваецца ў многіх краінах, дзе разменнай грашовай адзінкай з’яўляецца цэнт ці сэнтава (прыкладам, на Кубе і ў Мексіцы). І, зазвычай, у адрозненне ад знака долара, гэты знак пішуць не да, а пасля грашовай сумы.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Згодна ацэнкаў, у ЗША штогод губляюць дробязі на суму ў 216 млрд долараў[2].

Зноскі

  1. Гл. таксама артыкул «Ізаглоса кентум-сатэм»
  2. Ю. Смірнова // Навука і жыццё. — 2011. — № 1. — С. 92-94.