Перайсці да зместу

Шымал ДРЭС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шымал ДРЭС
Краіна  Азербайджан
Месцазнаходжанне Баку
Уласнік Azerenerji[d]
Статус дзеючая
Увод у эксплуатацыю 1981
Арганізацыя, якая эксплуатуе Azerenerji[d]
Асноўныя характарыстыкі
Электрычная магутнасць, МВт 800 МВт
Характарыстыкі абсталявання
Асноўнае паліва Прыродны газ
На карце
Шымал ДРЭС (Азербайджан)
Шымал ДРЭС
Шымал ДРЭС

Шымал дзяржаўная раённая электрастанцыя (азерб.: Şimal İstilik Elektrik Stansiyası) — цеплавая электрастанцыя Азербайджана[1]. Размешчана ў Баку. З аднаго цэнтра ажыццяўляецца кіраванне двух электрастанцыя «Шымал-1» і «Шымал-2». Агульная магутнасць — 5,7 мільярда кілават-гадзін электраэнергіі ў год. Дзве электрастанцыі забяспечваюць 20 працэнтаў вытворчасці электраэнергіі па ўсёй Азербайджанскай Рэспубліцы і каля 40-50 працэнтаў — па Баку і Апшэронскаму паўвостраву.

«Шымал-1» была здадзена ў эксплуатацыю ў дзве чаргі. Першая чарга — у 1950 годзе, але была выведзена з эксплуатацыі ў 1988 годзе. У 1998 годзе былі прыцягнуты інвестыцыі для другой чаргі. У 2000 годзе быў закладзены падмурак станцыі «Шымал-1», якую здалі ў эксплуатацыю ў 2002 годзе[2].

Падмурак электрастанцыі «Шымал-2» быў закладзены ў 2011 годзе на тэрыторыі 104,9 гектара ў пасёлку Шувелян. Электрастанцыя здадзена ў эксплуатацыю 5 верасня 2019 года[3]. У цырымоніі прынялі ўдзел Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, кіраўнік ААТ «Азерэнержы» Баба Рзаеў, парламенцкі віцэ-міністр замежных спраў Японіі Кэндзі Ямада, пасол Японіі ў Азербайджане Церуюкі Каторы[4].

Зноскі

  1. Список электростанций Азербайджана (руск.). ternopilinfo.in.ua. Праверана 11 верасня 2019.(недаступная спасылка)
  2. Энергетика в Азербайджане (руск.). HiSoUR История культуры (2 жніўня 2018). Праверана 11 верасня 2019.
  3. «Азерэнержи» показало журналистам электростанцию «Шимал-2» - Фото (руск.). haqqin.az. Праверана 11 верасня 2019.
  4. Президент Ильхам Алиев принял участие в церемонии сдачи в эксплуатацию электростанции «Шимал-2» в Баку Обновлено видео (руск.). azertag.az. Праверана 11 верасня 2019.