Перайсці да зместу

Элеанора Таледская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элеанора Таледская
Аньёла Бранзіна. Элеанора Таледская. 1545. Уфіцы, Фларэнцыя
Аньёла Бранзіна. Элеанора Таледская. 1545. Уфіцы, Фларэнцыя
Нараджэнне 1522[1][2][…]
Смерць 17 снежня 1562(1562-12-17)[3][4][…]
Месца пахавання
Род Дом Альба[d]
Імя пры нараджэнні ісп.: Leonor Álvarez de Toledo y Osorio
Бацька Педра Альварэс дэ Таледа[d]
Маці Марыя Асорыа[d]
Муж Козіма I Медычы[d][6][7]
Дзеці Марыя Медычы[d], Франчэска I Медычы[6], Ізабэла Медычы[d], Джавані Медычы[d], Лукрэцыя Козіма Медычы[d], Гарсія Медычы[d], Фердынанда I Медычы, П'етра Медычы[d], Pedricco de' Medici[d], Anna de' Medici[d] і Antonio de' Medici[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Элеанора Таледская (ісп.: Leonor de Toledo, італ.: Eleonora di Toledo; 1522, Таледа — 17 снежня 1562, Піза) — жонка Козіма I Медычы.

Элеанора — другая дачка віцэ-караля Неапаля, маркіза Вільяфранка дона Педра Альварэса дэ Таледа, сына другога герцага Альбы. Сумна вядомы ў гісторыі Нідэрландаў герцаг Альба даводзіўся ёй стрыечным братам. У 1539 годзе ва ўзросце 17 гадоў яна выйшла замуж за Козіма I Медычы.

Вялікаму герцагу Козіма I дэ Медычы, які атрымаў тытул герцага незадоўга да сваёй жаніцьбы на Элеаноры, прыйшлася вельмі дарэчы падтрымка магутнага цесця. Блакітная кроў Элеаноры, якой так не хапала Медычы, павінна была дапамагчы сям’і стаць нараўне з іншымі еўрапейскімі кіраўнікамі. Апроч гэтага, Элеанора дзякуючы свайму бацьку забяспечыла Медычы надзейную сувязь з Іспаніяй, якая ў той час кантралявала значную частку Італіі, даўшы тым самым магчымасць Козіма прадэманстраваць сваю лаяльнасць і давер Іспаніі за вывад іспанскіх войскаў з правінцыі. За Элеанору таксама далі велізарны пасаг.

Па пачатку не прызнаная народам іншаземка хутка заваявала ўсеагульны давер. З аднаго боку, Элеанора Таледская праславілася як мецэнат за дапамогу, якую аказвала мастакам, з іншага боку, дзякуючы дбайнай іспанскай каталічцы ў Фларэнцыі з’явіліся езуіты і было пабудавана шмат храмаў. Валодаючы добрымі арганізатарскімі здольнасцямі, яна карысталася даверам і ў мужа, які часта пакідаў яе рэгенткай на час сваёй адсутнасці.

У Элеаноры і Козіма быў адзінаццаць дзяцей, уключаючы пяць сыноў, якія дасягнулі паўналецця (Франчэска, Джавані, Гарсія, Фердынанда і П’етра). Да гэтага дынастыі Медычы пагражала згасанне з-за адсутнасці спадчыннікаў. Даўшы шматлікае нашчадства, Элеанора забяспечыла сілу і росквіт Тасканы. Яе дочкі выйшлі замуж за прадстаўнікоў лепшых дамоў Італіі. Два яе сыны — Франчэска і Фердынанда кіравалі як герцагі Тасканы. Марыя, дачка Франчэска, якая пазней стала каралевай Францыі ў шлюбе з Генрыхам IV.

Трагедыя сям’і

[правіць | правіць зыходнік]

Старэйшыя сыны Элеаноры Гарсія і Джавані сканалі ў маладым узросце; хадзілі чуткі, што малодшы забіў старэйшага і за гэта сам быў задушаны бацькам, пасля чаго Элеанора звар’яцела ад гора і памерла (па іншай версіі, усе трое памерлі ад нейкай заразнай хваробы).
Чуткі сцвярджалі, што Козіма забіў старэйшую дачку Марыю, за тое, што яна пакахала пажа. Афіцыйна было абвешчана, што смерць наступіла ад малярыі, якой захварэла Марыя. Другую дачку, Ізабелу, задушыў яе муж герцаг Брачана з дапамогай сябра за парушэнне шлюбнай вернасці. Трэцяя дачка, Лукрэцыя, была атручана па загаду свайго мужа герцага Ферарскага за шлюбную здраду. П’етра — пяты сын Элеаноры задушыў сваю жонку Леанору ланцужком для сабакі, таксама, за шлюбную нявернасць.
Сын Элеаноры герцаг Тасканы Франчэска і яго другая жонка Б’янка былі атручаны паводле меркавання сучаснікаў, малодшым братам Фердынандам.
З 11 дзяцей Элеаноры толькі два сыны П’етра і Фердынанд дажылі да сталых гадоў і памерлі калі ім споўнілася П’етра — 50, Фердынанду — 60 гадоў. Астатнія дзеці памерлі зусім маладымі.[8]

  • П. Стратерн. Медичи, крестные отцы Ренессанса. М.2010. стр. 411—419.

Зноскі

  1. Eleanor of Toledo // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. di Toledo, Duchess, consort of Cosimo I, Grand-Duke of Tuscany Eleonora // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Leonor de. Toledo // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Lundy D. R. Eleanora de Toledo // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Каралеўская акадэмія гісторыі — 1738.
  6. а б Kindred Britain
  7. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. Фёдорова Е. В. «Знаменитые города Италии. Рим. Флоренция. Венеция.» — М.: Издательство МГУ, 1985