Перайсці да зместу

Эмпірызм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эмпіры́зм (грэч. έμπειρία — вопыт) — кірунак у тэорыі пазнання, які прызнае пачуццёвы вопыт крыніцай ведаў і сцвярджае, што ўсе веды заснаваны на вопыце. Супрацьстаіць рацыяналізму і містыцызму. Пры гэтым, іншая пазнавальная здольнасць чалавека — розум — разглядаецца ў эмпірызме толькі як паведамленне і перакампанаванне таго матэрыялу, які дадзены нам у вопыце, а таксама як здольнасць, якая ў прынцыпе нічога не дадае да нашых ведаў. У метадалагічным плане эмпірызм — гэта прынцып, паводле якога жыццёвая практыка, мараль і навука павінны грунтавацца выключна на адпаведным вопыце.

У якасці цэласнай гнасеалагічнай канцэпцыі эмпірызм сфармаваўся ў XVII—XVIII стст. У гісторыі філасофіі эмпірызм выступаў як ідэалістычны (Дэвід Юм, Джордж Берклі, Эрнст Мах, Рыхард Авенарыус, сучасны лагічны эмпірызм і інш), які прызнаваў адзінай рэальнасцю суб’ектыўны вопыт (пачуццё, уяўленне), і як матэрыялістычнай эмпірызм (Фрэнсіс Бэкан, Томас Гобс, Джон Лок, Эцьен Кандыльяк і інш.), які лічыў, што крыніцай пачуццёвага вопыту з’яўляецца аб’ектыўны свет.

У метафізіцы гэты кірунак ахоплівае розныя пункты гледжання, пераходзячы як у дагматычныя сістэмы вядомага тыпу, так і ператвараючыся ў скептыцызм. Гэта тлумачыцца разнастайнасцю тлумачэнняў, якія нярэдка той жа меркавач можа надаваць паняццю «вопыт».

У вопытам у вузкім сэнсе гэтага слова разумеюць пазнання адзінкавага, асобнага (Арыстоцель: ή μέν έμπειρία τών χαθ ' έχαστόν εστι γνώσις — singularium cognitio). Але адзінкавае можна разумець:

  1. як суб’ектыўнае пачуццё, калі гаворка ідзе аб знешнім вопыце, ці як «адзінкавае ўяўленне», калі гаворка ідзе пра ўнутраны вопыт;
  2. як успрыманне чагосьці адзінкавага, якое мае незалежнае ад свядомасці існаванне ў выглядзе часткі знешняга свету і працягвае існаваць, нягледзячы на свядомасць і ў той жа час, калі ўспрыманне перарываецца.