Перайсці да зместу

Эрнэст Маніс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрнэст Маніс
фр.: Ernest Monis
Сцяг72-і Прэм’ер-міністр Францыі
42-і прэм’ер-міністр Трэцяй рэспублікі

Нараджэнне 23 мая 1846(1846-05-23)[1][2][…]
Смерць 25 мая 1929(1929-05-25)[1][2][…] (83 гады)
Дзеці Антуан Маніс[d]
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антуан Эманюэль Эрнэст Маніс (фр.: Antoine Emmanuel Ernest Monis; 23 мая 1946, Шатанёф-сюр-Шарант, дэпартамент Шаранта — 25 мая 1929, Мандузій, дэпартамент Верхняя Гарона) — французскі палітык і дзяржаўны дзеяч, з 2 сакавіка 1911 па 27 чэрвеня 1911 года быў прэм’ер-міністрам Францыі, узначальваў кабінет міністраў.

Унук імігрантаў з Іспаніі. Яго бацька — судовы прыстаў, два тэрміны (1851—1854 і 1869—1870) быў мэрам Шатанёф-сюр-Шаранта — роднага горада Эрнэста.

Пасля атрымання юрыдычнай адукацыі ў Пуацье Антуан Эманюэль Эрнэст Маніс працаваў адвакатам у горадзе Каньяку, а затым ў 1879 годзе заснаваў юрыдычную фірму ў Бардо.

Палітычная кар’ера Эрнэста Маніса пачалася неўзабаве пасля выбараў 1871 года, у якасці члена гарадскога савета ў Каньяку.

У 1885 годзе абраны дэпутатам у парламент ад Жыронды, быў спачатку рэспубліканцам, а затым далучыўся да радыкалам.

З 1891 года — сенатар.

У 1899—1902 гадах атрымаў партфель міністра юстыцыі ў кабінеце міністраў П’ера Мары Вальдэк-Русо. У час, калі Маніс займаў гэтае месца, жанчыны, упершыню ў гісторыі Францыі, былі дапушчаныя да юрыдычнай практыцы.

У 1910 году Антуан Эманюэль Эрнэст Маніс абраны віцэ-прэзідэнтам Сената Францыі.

2 сакавіка 1911 года Эрнэст Маніс сфармаваў і ўзначаліў уласны кабінет, які быў ва ўладзе менш чатырох месяцаў.

Антуан Эманюэль Эрнэст Маніс памёр у Верхняй Гаронеода 25 мая 1929 г.

Зноскі