Перайсці да зместу

Этналагічны місіянерскі музей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Этналагічны місіянерскі музей

Этналагічны місіянерскі музей (італ.: Museo missionario etnologico) — адзін з музеяў Ватыкана.

Першая экспазіцыя музея была створана ў 1926 годзе па загаду Папы Пія XI і размясцілася ў Латэранскім палацы (да 1963 года), за­тым Папа Павел VI перанёс яе ў Ватыкан, у новы будынак. Першапачаткова ў калекцыі музея знаходзілася каля 40.000 экспанатаў, пазней адмысловая камісія адабрала да 100.000 аб'ектаў з усяго свету для папаўнення экспазіцыі.

У музеі прадстаўлены эк­спанаты, якія ілюструюць рэлі­гійныя культы розных краін (КІтай, Карэя, Тыбет і Манголія, Японія, Афрыка, Амерыка, Акіянія).