Яўген Уладзіміравіч Красноў
Поўнае імя | Яўген Уладзіміравіч Красноў | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 лютага 1998[1] (26 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||
Рост | 176 см | |||||||||
Вага | 68 кг[2] | |||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | Віцебск | |||||||||
Нумар | 20 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Яўген Красноў (нар. 9 лютага 1998, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Віцебск».
Малодшы брат Яўгена, Мікіта Красноў, таксама футбаліст.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[3].
У 2018 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магіляўчан 28 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лакаматыва» (2:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. 29 верасня 2018 года згуляў у сваім першым матчы ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Мінска» (0:4).
У лютым 2019 года, калі стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у сталічны клуб, але не падышоў і пазней далучыўся да «Іслачы», з якой у сакавіку 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт[4]. Спачатку рэгулярна прыцягваўся да асноўнай каманды, дзе часцей заставаўся на лаўцы запасных, часам з’яўляючыся на полі, а са жніўня 2019 года стаў выступаць толькі за дубль. У 2020 годзе зноў стаў прыцягваццца да асноўнай каманды, дзе часцей выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных.
У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Іслач» і далучыўся да «Віцебска»[5]. У сезоне 2020 у складзе віцебскай каманды з’яўляўся на полі эпізадычна, а ў 2021 годзе замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[6]. У снежні 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з клубам[7].
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Дняпро | 24 | 1 | |
2018 | Д1 | Дняпро | 8 | 0 | |
2019 | Д1 | Іслач | 6 | 0 | |
2020 (1) | Д1 | Іслач | 4 | 0 | |
2020 (2) | Д1 | Віцебск | 4 | 0 | |
2021 | Д1 | Віцебск | 28 | 2 | |
2022 | Д1 | Віцебск | 29 | 2 | |
2023 | Д2 | Віцебск | 30 | 7 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://fc.vitebsk.by/player/krasnov-evgenij/
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/evgeni_krasnov/
- ↑ Шесть футболистов подписали контракты с могилевским «Днепром» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Ислочь" подписала контракт с Красновым (руск.). football.by (8 сакавіка 2019). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Краснов перешел из «Ислочи» в «Витебск» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Витебск" продлил контракты с Красновым и Ксенофонтовым (руск.). football.by (21 студзеня 2022). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Краснов, Теверов и Скибский продлили контракты с "Витебском" (руск.). football.by (30 снежня 2023). Праверана 13 лютага 2024.