Перайсці да зместу

BMW E65

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW 7-й серыі (E65/E66/E67/E68)
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (4‑месн.)
6-хутк. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: E65 — 5040 мм
E66 — 5180 мм
Шырыня: 1900 мм
Вышыня: E65 — 1490 мм
E66 — 1480 мм
Колавая база: E65 — 2990 мм
E66 — 3130 мм
Каляіна пярэдняя: 1586 мм
Каляіна задняя: 1590 мм
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Падобныя мадэлі: Audi A8, Mercedes-Benz S-Class, Jaguar XJ, Lexus LS
Сегмент: F-сегмент
Іншае
Дызайнер: Адрыян ван Хаайдонк  (англ.) (1998)
Крыс Бэнгл  (англ.)

BMW E65/E66 — завадскі індэкс кузава 7-й серыі BMW, які выпускаўся з 2001 па 2008 год. За сем гадоў было выраблена прыкладна 330 000 машын.[1]

У 1997 годзе Крыс Бэнгл правёў сустрэчу з дызайнерамі экстэр’ера з DesignworksUSA, дзе агучыў сваё бачанне новага аўтамабіля. Ён выкарыстаў такія выразы, як "рывок у дызайне" (design leap) і "топавы прадукт" (top-of-the-line product). У выніку было адабрана 12 эскізаў для маштабных мадэляў, з якіх пакінулі толькі пяць. Да заканчэння конкурсу было падрыхтавана тры поўнапамерныя пластылінавыя макеты[2]. Перамогу атрымала праца Адрыяна ван Хойданка.

Ад пачатку выпуску

[правіць | правіць зыходнік]

Прэзентацыя аўтамабіля адбылася ў даследчым цэнтры FIZ у Мюнхене за два месяцы да афіцыйнай прэм’еры на аўтасалоне 2001 года ў Франкфурце-на-Майне. Часопіс «Тайм» назваў яго адным з 50 горшых аўтамабіляў усіх часоў[3], тым не менш, ён стаў самым прадаваным BMW 7-й серыі за ўвесь перыяд вытворчасці.

На старце продажаў, у лістападзе 2001 года, былі даступныя толькі мадэлі з рухавікамі 735i і 745i. У красавіку 2002 года з’явіліся мадэлі з павялічанай да 140 мм колавай базай — 735Li і 745Li. Некалькі месяцаў пасля, лінейку рухавікоў дапоўнілі дызельнымі варыянтамі — 730d і 740d. Вясной 2003 года з’явілася яшчэ дзве мадэлі — 730i і 760i.

BMW 7-й серыі, акрамя тэхналагічных навінак мінулага, абзавялася і новымі сістэмамі, сярод якіх можна адзначыць Vanos — сістэму, якая рэгулюе ход упускных клапанаў. Яе выкарыстанне дазволіла знізіць спажыванне паліва і таксічнасць адпрацаваных газаў; павысіць дынамічныя характарыстыкі.

Усе сілавыя агрэгаты абсталёўваліся шасціступеньчатымі АКПП фірмы ZF, якія з’явіліся на серыйных аўтамабілях упершыню ў свеце. Кіраванне рэжымамі (аўтаматычны рэжым, задні ход, паркінг, нейтраль) каробкі перадач ажыццяўлялася з дапамогай рычага, размешчанага пад рулём. Таксама прысутнічала магчымасць пераключэння перадач уручную, выкарыстоўваючы клавішы на рулявым коле.

Чацвёртае пакаленне BMW 7-й серыі выпускалася толькі з заднім прывадам.[4] У базавай камплектацыі аўтамабіль аснашчаўся пасіўнай падвескай (пярэднія стойкі McPherson; ззаду — шматрычагавая падвеска[1]), але за дадатковую плату з’яўлялася магчымасць абзавесціся сістэмамі Dynamic Drive (актыўныя стабілізатары папярочнай устойлівасці пярэдняй і задняй падвесак для зніжэння бакавога нахілу) і EDC (сістэма рэгулявання калянасці амартызатараў, мае два рэжыму: камфорт і спорт). Таксама мелася магчымасць усталяваць заднюю пнеўмападвеску, якая падтрымлівае пастаянны кліранс па-за залежнасці ад нагрузкі на заднюю вось.

Дапамогу ў кіраванні аўтамабілем кіроўцу аказваюць некалькі сістэм:[5]

  • DSC (сістэма дасталася ў спадчыну ад трэцяга пакалення BMW 7-й серыі. Яна запавольвае кручэнне асобных колаў, падвышаючы ўстойлівасць на слізкіх дарогах) кіруе падсістэмай ASC, якая абмяжоўвае падачу паліва і запавольвае буксуючае кола.
  • DTС — сістэма, дапускаючая абмежаваную прабуксоўку вядучых колаў.

Адным з унікальных новаўвядзенняў стала з’яўленне сістэмы iDrive, здольнай замяніць шматлікія органы кіравання сэрвіснымі прыладамі. Сістэма ўяўляе сабой камп’ютар, кіраваны адным адзіным кантролерам, размешчаным на цэнтральнай кансолі. З яго дапамогай можна перамяшчацца па меню сістэмы, якое разбіта на восем катэгорый:

  • BMW Assist
  • тэлефон
  • бартавая інфармацыя
  • навігацыя
  • дапамога
  • забавы
  • настройкі
  • клімат

Сістэма iDrive была распрацавана кампаніяй Siemens і кіравалася аперацыйнай сістэмай Windows CE.[6]

Для аздаблення салона аўтамабіля выкарыстоўвалася чорная вішня або ясень.[7] Сядзенні пярэдніх пасажыраў аснашчаліся электрычным прывадам. Апцыянальна былі даступныя сядзенні падвышанай камфортнасці (яны мелі дадатковыя рэгуляванні: падкаленная апора, паяснічная апора, шырыня спінкі, плечавая апора, вышыня падгалоўніка) або спартыўныя сядзенні (дадатковыя рэгуляванні: падкаленная апора, вышыня падгалоўніка). Акрамя таго і заднія і пярэднія сядзенні маглі мець ацяпленне, вентыляцыю і масаж. У якасці абшыўкі прапаноўваліся некалькі варыянтаў скуры і велюр.

Бяспеку пасажыраў пры сутыкненні забяспечвалі шэсць падушак бяспекі (франтальныя падушкі бяспекі для вадзіцеля і пярэдняга пасажыра, а таксама пярэднія і заднія бакавыя падушкі бяспекі). Мелася магчымасць устаноўкі дадатковых пярэдніх і задніх галаўных падушак бяспекі.

У аўтамабіля адсутнічае стаяначны тормаз у традыцыйным яго разуменні — няма ні рычага на цэнтральнай кансолі, ні педалі. Стаяначны тормаз актывіруецца націскам адмысловай кнопкі на панэлі прыбораў. Такі тормаз здольны спыніць аўтамабіль у выпадку адмовы асноўнай тармазной сістэмы.[8]

Асаблівасці аўтамабіля:[5]

  • у рэжыме паркоўкі электронны памочнік не толькі апавяшчае гукам, але і паказвае на дысплеі адлегласць да бліжэйшй перашкоды;
  • аўтамабіль аснашчаны фіксатарамі адчыненых дзвярэй, дзякуючы якім адкрытыя дзверы фіксуюцца ў любым становішчы;
  • крышка багажніка мае электрапрывад, які забяспечвае яе функцыянальнасць. Калі на шляху крышкі сустракаецца перашкода, то яна спыняецца;
  • электронны ключ запальвання здольны захоўваць інфармацыю аб аўтамабілі (VIN, прабег, стан вузлоў і агрэгатаў і да таго падобнае). Калі ключ забыты ў салоне або багажніку аўтамабіля, то аўтамабіль не закрыецца;
  • пры разблакаванні замкоў знешнія дзвярныя ручкі пачынаюць свяціцца.

Пасля рэстайлінгу

[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе BMW перажыла рэстайлінг. Змены насілі комплексны характар і закранулі не толькі вонкавы выгляд аўтамабіля, але і тэхнічную частку.

У пярэдняй часці аўтамабіля перапрацавалі дызайн фар, бампера і рашоткі радыятара. Задняя кромка капота была прыпаднятая на 20мм. У задняй частцы кузава, на змененай крышцы багажніка, з’явіліся дадатковыя ліхтары. Стоп-сігналы сталі адаптыўнымі (іх яркасць залежыць ад інтэнсіўнасці тармажэння), а каляіна задніх колаў павялічылася на 14мм.[9]

Галоўным новаўвядзеннем у інтэр’еры можна назваць перапрацаваную сістэму iDrive. Змянілася форма кантролера і з’явілася клавіша «menu», націск якой выклікае галоўную старонку меню. Таксама змяніўся крой сядзенняў, а органы кіравання на пярэдняй панэлі атрымалі храмаваную акантоўку. Новая мультымедыя-сістэма акрамя DVD-дыскаў і тэлепраграм дазваляе глядзець і лічбавае тэлебачанне (DVB-T).[9] Чорную вішню ў аздабленні замяніў амерыканскі арэх.[7]

Уся лінейка матораў, за выключэннем 760i, была мадэрнізавана. Маторы 745i і 735i саступілі месца 750i і 740i адпаведна, а дызельны 745d замяніў 740d. У верасні 2005 года з’явілася першая падоўжаная версія з дызельным рухавіком — 730Ld.

У якасці дадатковых опцый з’явіліся:

  • трохспіцавы спартыўны руль;
  • «адаптыўныя» паваротныя фары

Тэхнічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Да рэстайлінгу (2001—2005)

[правіць | правіць зыходнік]
730i/730Li 735i/735Li 745i/745Li 760i/760Li 730d 740d
Пазначэнне рухавіка M54B30 N62B36 N62B44 N73B60 M57D30TÜ M67D40TÜ
Аб'ём рухавіка 2.979 см³ 3.600 см³ 4.398 см³ 5.972 см³ 2.993 см³ 3.901 см³
Тып рухавіка і колькасць цыліндраў Р6-бензінавы V8-бензінавы V12-бензінавы Р6-дызельны V8-дызельны
Клапанаў 24 32 48 24 32
Ступень сціску 10,2 : 1 10,5 : 1 11,3 : 1 18,0 : 1
Магутнасць 170 кВт (231 к.с.)

пры 5.900 аб./хв.

200 кВт (272 к.с.)

пры 6.200 аб./хв.

245 кВт (333 к.с.)

пры 6.100 аб./хв.

327 кВт (445 к.с.)

пры 6.000 аб./хв.

160 кВт (218 к.с.)

пры 4.000 аб./хв.

190 кВт (258 к.с.)

пры 4.000 аб./хв.

Круцільны момант 300 Н·м пры 3.500 аб./хв. 360 Н·м пры 3.700 аб./хв. 450 Н·м пры 3.600 аб./хв. 600 Н·м пры 3.950 аб./хв. 500 Н·м пры 2.000 аб./хв. 600 Н·м пры 1.900 аб./хв.
КПП 6-ступеньчатая, аўтаматычная
Максімальная хуткасць 237 км/г 250 км/г (абмежаваная электронікай) 235 км/г 250 км/г (абмежаваная электронікай)
Разгон, 0-100 км/г 8,1 сек. 8,3 сек. 7,5 сек.; 7,5 сек. 6,3 сек.; 6,3 сек. 5,5 сек.; 5,6 сек. 8,0 сек. 7,4 сек.
Тып прываду Задні
Поўная масса 1.805 кг, 1.835 кг 1.935 кг, 1.975 кг 1.945 кг, 1.985 кг 2.090 кг, 2.225 кг 1.975 кг 2.090 кг
Расход паліва (змешаны цыкл) 10,7; 10,8 л/100 км 10,7; 10,9 л/100 км 10,9; 11,2 л/100 км 13,0; 13,7 л/100 км 8,6 л/100 км 9,8 л/100 км

Пасля рэстайлінгу (2005—2008)

[правіць | правіць зыходнік]
730i/730Li 745i/745Li 750i/750Li 760i/760Li 730d/730Ld 745d
Пазначэнне рухавіка N52B30 N62B44 N62B48 N73B60 M57D30TÜ2 M67D44
Аб'ём рухавіка 2.996 см³ 4.398 см³ 4.799 см³ 5.972 см³ 2.993 см³ 4.423 см³
Тып рухавіка і колькасць цыліндраў Р6-бензінавы V8-бензінавы V12-бензінавы Р6-дызельны V8-дызельны
Клапанаў 24 32 48 24 32
Ступень сціску 10,7 : 1 10,5 : 1 11,3 : 1 17,0 : 1
Магутнасць 190 кВт (258 к.с.)

пры 6.600 аб./хв.

245 кВт (333 к.с.)

пры 6.300 аб./хв.

270 кВт (367 к.с.)

пры 6.300 аб./хв.

327 кВт (445 к.с.)

пры 6.000 аб./хв.

170 кВт (231 к.с.)

пры 4.000 аб./хв.

242 кВт (330 к.с.)

пры 3.800 аб./хв.

Круцільны момант 300 Н·м пры 2.500 аб./хв. 390 Н·м пры 3.500 аб./хв. 490 Н·м пры 3.400 аб./хв. 600 Н·м пры 3.950 аб./хв. 520 Н·м пры 2.000-2.750 аб./хв. 750 Н·м пры 1.900-2.500 аб./хв.
КПП 6-ступеньчатая, аўтаматычная
Максімальная хуткасць 244 км/г 250 км/г (абмежаваная электронікай) 238 км/г 250 км/г (абмежаваная электронікай)
Разгон, 0-100 км/г 7,8 сек.; 7,9 сек. 6,8 сек.; 6,9 сек. 5,9 сек.; 6,0 сек. 5,5 сек.; 5,6 сек. 7,8 сек.; 7,9 сек. 6,6 сек.
Тып прываду Задні
Поўная масса 1.880 кг, 1.910 кг 1.970 кг, 2.010 кг 1.985 кг, 2.025 кг 2.180 кг, 2.255 кг 1.975 кг, 2.015 кг 2.115 кг
Расход паліва (змешаны цыкл) 10,1 л/100 км 11,2 л/100 км 11,4 л/100 км 13,6 л/100 км 7,9 л/100 км 9,0 л/100 км

Версіі і мадыфікацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Чацвёртае пакаленне BMW 7-й серыі выпускалася ў чатырох мадыфікацыях:

  • Е65 — найбольш распаўсюджаная мадыфікацыя са скарочанай колавай базай;
  • Е66 — мадыфікацыя з павялічанай на 140 мм колавай базай. Мае заднія сядзенні падвышанай камфортнасці і ўбудаваны ў нішу паміж імі халадзільнік;
  • Е67 — мадыфікацыя аснашчаная завадской бранёй;
аўтамабіль мае ступень абароненасці B7 па стандартах BRV 1999, DIN EN 1063 і DIN EN 152223-1. Абсталяваны аўтаматычнай сістэмай пажаратушэння, датчыкамі газавай атакі, сістэмай падачы свежага паветра, запасам кіслароду для знаходжання пад вадой, радыёмаяком і г. д. Прадугледжана магчымасць запуску рухавіка з адлегласці ў 150 м, каб засцерагчы сябе ад выпадку падрыву аўтамабіля, шляхам устаноўкі ў яго выбухоўкі. Шыны, вырабленыя па тэхналогіі Run Flat, дазваляюць пераадолець дыстанцыю ў 50 км з хуткасцю да 80 км/г пры пашкоджанні ўсіх колаў. Дно пад сядзеннямі пярэдніх пасажыраў здольна вытрымаць дэтанацыю дзвюх ручных гранат[10].
  • Е68 — выпускалася выключна па індывідуальных заказах і працавала на бензіне і вадародзе.

Мадыфікацыя, якая прапануе дадатковыя варыянты афарбоўкі кузава і аздаблення салона.

Мадыфікаваная кампаніяй Alpina кароткабазная BMW 750i. Выраблялася на той жа зборачнай лініі ў Дзінгольфінге, што і серыйная мадэль.[12] BMW of North America, LLC прапанавала для ЗША абмежаваную серыю Alpina B7 у колькасці 800 штук, якія былі хутка распрададзеныя.[13]

Аб'ём рухавіка Тып рухавіка, колькасць цыліндраў Магутнасць Круцільны момант Разгон, 0—100 км/г Максімальная хуткасць Выдатак паліва (змяшаны цыкл) Поўная маса
4398 см3 V8-бензінавы 368 кВт (500 к. с.)

пры 5500 аб/хв.

700 Н·м пры 4250 аб/хв. 4,9 с 300 км/г 12,8/100км

SuperPlus

1960 кг

Арыгінальныя аксэсуары[14]

[правіць | правіць зыходнік]
  • ланцуг для руху па заснежанай дарозе
  • чахол для аўтамабіля
  • крэслы для дзяцей рознага ўзросту
  • накіруючыя для ўстаноўкі на дах аўтамабіля багажніка мацаванняў для лыж, дошак для сноўборда і серфінгу, а таксама ровара
  • канструкцыя для мацавання ровара да задняй часткі аўтамабіля
  • розныя скрыні для багажнага аддзялення
  • дыванок на задняе сядзенне для хатняй жывёлы і сістэма фіксацыі яе да рамянёў бяспекі
  • вешалка для адзення з кішэнямі для захоўвання дробных прадметаў
  • чахол для лыж

Зноскі