Перайсці да зместу

Crysis 3

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Crysis 3
Распрацоўшчык Германія Crytek
Выдавец Злучаныя Штаты Амерыкі Electronic Arts
Лакалізатар SoftClub
Частка серыі Crysis, серыя гульняў
Дата анонсу 16 красавіка 2012 года
Дата выпуску 19 лютага 2013 у ЗША
21 лютага 2013 у Еўропе
Ліцэнзія Уласніцкая
Жанр Шутар ад першай асобы
Стваральнікі
Кіраўнік Джэват Ерлі
Сцэнарыст
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформы PC
PlayStation 3
Xbox 360
Гульнявы рухавік CryEngine 3
Рэжым гульні Аднакарыстальніцкая гульня
Шматкарыстальніцкая гульня
Мова інтэрфейсу Асноўныя мовы свету
Носьбіт Аптычны дыск
Лічбавая дыстрыбуцыя
Сістэмныя
патрабаванні
[1]
Кіраванне Геймпад, клавіятура і мыш
Афіцыйны сайт (англ.),
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Crysis 3 — камп’ютарная гульня, навукова-фантастычны шутар ад першай асобы, распрацаваная нямецкай кампаніяй Crytek і выдадзеная Electronic Arts. Гульня выходзіць 19 лютага 2013 года ў ЗША, 21 лютага 2013 года ў Еўропе для платформаў ПК, Xbox 360 і PlayStation 3. «Crysis 3» выкарыстоўвае гульнявы рухавік уласнай распрацоўкі Crytek — CryEngine 3, і з’яўляецца другой гульнёй, якая выйшла на гэтым рухавіку. «Crysis 3» з’яўляецца працягам гульні «Crysis 2». Афіцыйна гульня была анансавана 16 красавіка 2012 года.

Дзеянне Crysis 3 разгортваецца ў 2047 годзе, праз 24 гады пасля падзей другой часткі. У гэты раз нам давядзецца праходзіць сюжэтную лінію за Прарока (англ.: Prophet). Прароку з’яўляецца ўяўленне, ў якім Зямлі прыгатавана знішчэнне і ён адзіны, хто пра гэта ведае, яму трэба зрабіць усё, каб перашкодзіць прышэльцам знішчыць дом зямлян.

Месца дзеяння адбываецца як і ў другой частцы ў — Нью-Ёрку. За шмат гадоў горад ператварыўся ў сапраўдныя джунглі, а ўрад ЗША накрыў горад спецыяльным «нанакупалам», які разбіты на сем раёнаў, званых «Сем цудаў». Пад купалам знаходзіцца каранцінная зона, якая населена рэшткамі сіл прышэльцаў, цэфалаподаў (знешні выгляд зменены, Цэфы зараз падобныя на «Чужых» з аднайменнага фільма. Натуральна, дададзены і новыя віды (англ.: Ceph). Зону патрулююць супрацоўнікі C.E.L.L., якія засталіся жывымі і вывучаюць дзейнасць цэфаў.

Падчас гульні будзе выкарыстоўвацца яшчэ больш мадыфікаваны, у параўнанні з мінулымі гульнямі серыі, нанакасцюм і зброя, якая адпавядае 2047 года. У гульню вернецца персанаж з Crysis Warhead — Псіх (англ.: Psycho) і Тара Стрыклэнд з Crysis 2.

Гульня пачынаецца з уступнага відэароліка, у якім Прарок распавядае пра ўяўленне, пасланае Альфа-Цэфам. Пасля роліка пачынаецца першая місія. Напачатку місіі мы бачым першую катсцэну, у якой Прарока са сваімі людзьмі абуджае Псіх.

Звязаныя артыкулы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі