Перайсці да зместу

Ericsson

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ericsson
Isafjord 1, штаб-кватэра «Ericsson» у Кісце, Стакгольм. Пабудаваны ў 2012 годзе. Архітэктар: Wingårdh arkitektkontor.
Isafjord 1, штаб-кватэра «Ericsson» у Кісце, Стакгольм. Пабудаваны ў 2012 годзе. Архітэктар: Wingårdh arkitektkontor.
Тып aktiebolag[d] і публічная кампанія
Лістынг на біржы NASDAQ[1], Стакгольмская фондавая біржа[2] і Стакгольмская фондавая біржа[3]
Заснаванне 1876
Заснавальнікі Ларс Магнус Эрыксан[d]
Краіна
Адрас
Галіна інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі[d]
Прадукцыя сеткавае абсталяванне
Чысты прыбытак
  • 12,6 млрд (2011)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 101 322 чал. (2021)
Даччыныя кампаніі Marconi Corporation plc[d], Ericsson (Hungary)[d], Ericsson (Italy)[d], Ericsson (Netherlands)[d], Ericsson (Finland)[d], Ericsson Canada[d], Ericsson (Germany)[d], Ericsson Limited[d], Ericsson (Denmark)[d], Ericsson (Norway)[d], Kathrein Mobile Communications[d][5][6] і Setemer Società Elettro Telefonica Meridionale[d]
Сайт ericsson.com (англ.)

«Ericsson» (Telefonaktiebolaget LM Ericsson) — шведская транснацыянальная кампанія з штаб-кватэрай у Стакгольме, вытворца сеткавага і тэлекамунікацыйнага абсталявання. Кампанія прадае абсталяванне, праграмнае забеспячэнне і паслугі ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у тым ліку абсталяванне 3G, 4G і 5G, а таксама IP і аптычныя сістэмы. Кампанія налічвае каля 100 000 супрацоўнікаў і працуе ў больш чым 180 краінах[7]. Ericsson мае больш за 57 000 выдадзеных патэнтаў[8].

Кампанія Ericsson унесла вялікі ўклад у развіццё тэлекамунікацыйнай індустрыі і з’яўляецца адным з лідараў у галіне 5G[9].

Ericsson з’яўляецца стваральнікам тэхналогіі Bluetooth[10].

Ранні тэлефон Ericsson, выраблены кампаніяй Ericsson Telephone Co. Ltd. з Нотынгема, зараз знаходзіцца ў калекцыі Бірмінгемскага музея навукі.

Заснавана ў 1876 годзе Ларсам Магнусам Эрыксанам як майстэрня па рамонце тэлеграфнага абсталявання.

Ларс Магнус Эрыксан пачынаў кар’еру простым рабочым, у 15 гадоў паехаў у Нарвегію працаваць на шахце і вучыцца кавальскаму рамяству, праз паўтары года становіцца майстрам кавальскай справы. Праз шэсць гадоў вяртаецца ў Швецыю, уладкоўваецца ў Стакгольме. 1 красавіка 1876 года Эрыксан са сваім таварышам па ранейшай працы ў «Öllers & Co» Карлам Андэрсанам засноўвае электрамеханічную майстэрню «LM Ericsson & Са» (LME), якая займаецца рамонтам тэлефонных апаратаў і сігнальнага абсталявання. Неўзабаве з’яўляецца і ўласны апарат — настольны тэлефон з магнета і рупарам. Галоўным канкурэнтам былі тэлефонныя апараты амерыканскай кампаніі Bell. У 1881 годзе ствараецца шведская нацыянальная тэлефонная асацыяцыя «Telegrafverket», якая абвясціла конкурс на пастаўку абсталявання паміж «Bell Company» і майстэрняй «LME». Эрыксан, з больш якасным і танным абсталяваннем, перамагае. На працягу пяці наступных гадоў 64 з 93 гарадоў Швецыі былі тэлефанізаваны прадукцыяй «LME». Неўзабаве «Telegrafverket» адкрывае сваю ўласную вытворчасць, і ўзровень продажаў прадукцыі «Ericsson» рэзка падае. У кароткія тэрміны быў наладжаны экспарт тэлефоннага абсталявання ў Нарвегію, Данію, Фінляндыю, Аўстралію і Новую Зеландыю. Шанхай заказвае тэлефонную станцыю. Адкрываецца офіс у Нью-Ёрку і паступае заказ на тэлефанізацыю Мехіка.

У 2001 годзе Ericsson разам з японскай кампаніяй Sony на парытэтных пачатках выступіла заснавальнікам кампаніі па вытворчасці сотавых тэлефонаў Sony Ericsson.

У 2011 годзе кампанія Ericsson набыла кампанію Telcordia Technologies за $ 1,15 млрд, дзякуючы чаму пашырыла свой уплыў на рынку сеткавай аптымізацыі і сістэм бізнес-падтрымкі.

  1. Ericsson // Polygon.io Праверана 21 лютага 2021.
  2. Ericsson ANASDAQ.
  3. Ericsson BNASDAQ.
  4. Ericsson // Prikklok van AaBe Wollenstoffenfabriek, Tilburg — 1950. Праверана 22 студзеня 2024.
  5. https://www.ericsson.com/en/press-releases/2019/10/ericsson-completes-acquisition-of-kathreins-antenna-and-filter-business
  6. https://www.kathrein.com/en/newsroom/press/archive/announcement/news/restructuring-of-kathrein-group-largely-completed
  7. Ericsson Annual Report 2020 (англ.). Telefonaktiebolaget LM Ericsson. Праверана 10 студзеня 2023.
  8. Ericsson Annual Report 2020 (англ.). Telefonaktiebolaget LM Ericsson. Праверана 10 студзеня 2023.
  9. Ericsson Nips Huawei, Nokia in Gartner's 5G Vendor Ranking (англ.). SDxCentral. SDxCentral, LLC (24 лютага 2021). Праверана 10 студзеня 2023.
  10. Presenting the (economic) value of patents nominated for the European Inventor Award 2012 (англ.). Technopolis Group (30 сакавіка 2012). Праверана 10 студзеня 2023.