Перайсці да зместу

fsck

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

fsck ("file system check" альбо "file system consistency check") — каманда UNIX, якая шукае і выпраўляе памылкі ў файлавай сістэме.

Linux[1]:

fsck [ -sAVRTNP ] [ -C [ fd ] ] [ -t fstype ] [filesys  ] [--] [ fs-specific-options ]

Solaris[2]:

fsck [-F FSType] [-n | N | y | Y] [-V] [-v] [-o fs-specific-options] [filesys]

fsck выкарыстоўваецца для праверкі і, у выпадку патрэбы, выпраўлення памылак адной ці некалькіх файлавых сістэм. filesys можа быць імем прылады (напрыклад, /dev/sda7), пунктам мантавання дадзенай блочнай прылады (/, /mnt/sda7 и т. д.), меткай раздзела альбо UUID-індэксам. Звычайна fsck паралельна правярае даныя на розных фізічных дысках, каб скараціць агульны час, патрэбны для поўнай праверкі ўсіх дыскаў.

Калі файлавая сістэма не пазначана і не ўказана опцыя -A, то fsck па чарзе праверыць файлавыя сістэмы, пазначаныя ў /etc/fstab. Гэтыя паводзіны эквівалентны опцыі -As. Код, які вяртае fsck, з’яўляецца сумай наступных умоў:

  • 0 — няма памылак
  • 1 — памылкі файлавай сістэмы выпраўлены
  • 2 — патрэбен перазапуск сістэмы
  • 4 — памылкі файлавай сістэмы не выпраўлены
  • 8 — падчас праверкі адбыліся памылкі
  • 16 — няслушнае ўжыванне каманды альбо сінтаксічная памылка
  • 32 — fsck была перапынена карыстальнікам
  • 128 — памылка падзяляльных аб’ектаў

Код, які вяртае fsck пасля праверкі некалькіх файлавых сістэм, атрымліваецца праз ужыванне пабітавай аперацыі OR да кодаў, які атрымліваюцца пасля кожнай праверкі.

Фактычна fsck з’яўляецца абалонкай для розных сродкаў праверкі файлавай сістэмы. На Linux праграма для праверкі пэўнай сістэмы шукаецца (fsck.fstype) паслядоўна ў /sbin, /etc/fs, /etc і ў каталогах, пазначаных у зменных асяроддзя $PATH. На Solaris праграма для праверкі пэўных сістэм (fsck) шукаецца ў каталогах /etc/fs/<fstyp>/ і /usr/lib/fs/<fstyp>/, напрыклад /usr/lib/fs/ufs/fsck.

Зноскі

  1. fsck - check and repair a Linux file system. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2013. Праверана 10 лютага 2013.
  2. fsck - check and repair file systems. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2013. Праверана 10 лютага 2013.