Google Translate (бел.: Гугл перакладай) — сэрвіс ад Google, які на 2015 год дазваляў перакладаць разнастайныя тэксты і вэб-старонкі на 109 мовах (у тым ліку і на беларускай). Колькасць параграфаў ці тэхнічных тэрмінаў у выточным тэксце абмяжоўваецца. Акрамя гэтага, ёсць функцыя «Перакладзены пошук», дзе можна выбраць выточную мову вынікаў і канцавую, увесці запыт і атрымаць вынік на абранай мове. 26 жніўня 2008 года сайт папоўніўся магчымасцю перакладаць з 50 моў на беларускую і наадварот з беларускай мовы на 50 іншых[1].
У адрозненне ад іншых сэрвісаў перакладу, якія працуюць з SYSTRANS, Google карыстаецца ўласнымі распрацоўкамі ў дадзенай галіне. Google Translate, як іншыя сэрвісы, не мае граматычных правілаў, таму што алгарытм выкарыстоўвае гэтак званы статыстычны аналіз, а не традыцыйны алгарытм перакладу, заснаваны на правілах[2].
Скончылася стадыя бэта-тэставання. Для беларускай, кітайскай, японскай, карэйскай, рускай, украінскай, балгарскай, грэчаскай, тайскай мовы і хіндзі стала даступная раманізацыя. Для арабскай, персідскай мовы і хіндзі таксама даступная адваротная раманізацыя. Англійскі пераклад можа быць агучаны камп’ютарным голасам.
↑Франц-Джозаф Ох пацвердзіў гэта падчас яго прамовы на MT Summit 2005, заявіўшы, што «Нам правілы больш непатрэбныя» («We do not need rules any more»).