H,s-дыяграма
h,s-дыяграма, i,s-дыяграма, h,s-дыяграма Малье́ – дыяграма цеплафізічных уласцівасцяў вадкасці і газа ў залежнасці ад параметраў стану.
Ужыццё атрымалі дыяграмы ўласцівасцяў вады і вадзяной пары, як найбольш выкарыстальныя ў цеплатэхніцы ў якасці рабочага цела субстанцыі (з прычыны распаўсюджанасці і таннасці).
Большая плошча дыяграмы адведзена пад частку з уласцівасцямі паравой фазы (вадкая фаза ў якасці цепланосьбіта мае абмежанні з прычыны несцісканасці вады).
Гісторыя і развіццё
[правіць | правіць зыходнік]У 1904 годзе нямецкі фізік Р.Малье (1863-1935) на базе табліц уласцівасцяў вады і вадзяной пары распрацаваў графічную дыяграму ў h-s каардынатах. У 1906 годзе у Берліне выйшла ягоная кніга “Новыя табліцы і дыяграмы для вадзяной пары”.
Па сутнасці, дыяграма – дакладны графічны аналаг цеплафізічных табліц уласцівасцяў вады і вадзяной пары, даныя якіх атрыманыя вопытным шляхам.
На сучасным этапе распаўсюджанне атрымліваюць электронныя версіі дыяграмы, якія больш зручныя ў скарыстанні і маюць меншую хібнасць.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Дыяграма змяшчае даныя пра велічынi такіх фізічных параметраў вады і вадзяной пары, як:
- — удзельная энтальпія [кДж/кг],
- — удзельная энтрапія [кДж/(кг∙К)],
- — удзельны аб’ём [м³/кг],
- — абсалютны ціск [бар],
- — тэмпература [°C],
- — ступень сухасці пары.
Велічыні, якія адносяцца да вадкай фазы абазначаюцца з апострафам; велічыні, якія адносяцца да паравой фазы — з двайным апострафам. Прыклад: — удзельная энтрапія вады, — удзельная энтрапія пары.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Ривкин С. Л., Александров А. А. Теплофизические свойства воды и водяного пара — Москва: Энергоатомиздат, 1980, 424 с.