Перайсці да зместу

Rosa kokanica

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Rosa kokanica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rosa kokanica (Regel) Regel ex Juz., 1941

Сінонімы
  • Rosa platyacantha var. kokanica Regel basionym
  • Rosa platyacantha var. variabilis Regel
  • Rosa xanthina var. kokanica Boulenger

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  836409
NCBI  2282112
EOL  637822
GRIN  t:409189
IPNI  733009-1
TPL  rjp-11779

Rosa kokanica — шматгадовы куст; від роду Ружа сямейства Ружавыя.

Тып з Сярэдняй Азіі.

Статус Rosa kokanica не вызначаны канчаткова. Часта гэты від апісваецца пад назвамі Rosa divina Sumnev. ці Rosa sumneviczii Korotkova. Формы Rosa kokanica з густа апушанымі і залозістымі маладымі парасткамі вызначаюць, як Rosa ovczinnikovii Koczk.[3].

Паходжанне і распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная Азія, Афганістан[3]. Па дадзеных Germplasm Resources Information Network): Афганістан, Іран, Казахстан, Манголія, Кітай (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён).

Сустракаецца на вышынях ад 800 да 2800 метраў над узроўнем мора[4].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Rosa divina на паштовай марцы Узбекістана

Куст вышынёй да 1,5—2 метра.

Маладыя галіны карычневыя, голыя або густа апушаныя. Калючкі размешчаны нерэгулярна, светла-карычневыя, прамыя або выгнутыя, паступова пашыраюцца да аснавання.

Лісце 4,5—8 см даўжынёй.

Лісточкі 5-7 (-9) да 15 (-20) мм, эліптычныя або яйкападобныя, радзей круглявыя або зваротналанцэтныя, як правіла, знізу апушаныя, з абодвух бакоў залозістыя, радзей гладкія.

Прылісткі вузкія.

Кветкі звычайна адзінкавыя, пазухавыя, і без прыкветкаў, жоўтыя, 2-4(6) см у дыяметры. Кветаножкі гладкія, радзей пакрытыя жорсткімі валасінкамі, часам апушаныя.

Чашалісцікі ў колькасці 5, не пашыраны на вяршыні, суцэльныя, рэдка з 2-3 часткамі ў верхняй частцы.

Пялёсткі ў колькасці 5, бледна-жоўтыя ці белыя, шырока зваротнаяйкападобныя, на вяршыні выемкавыя.

Плады да 15 мм у дыяметры, шарападобныя або грушападобныя, фіялетава-карычневыя або цёмна-карычневыя.

Цвіценне ў маі — ліпені[3][5].

Зоны марозаўстойлівасці: 6b—9b[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в Rosa kokanica на сайте Flora of Pakistan eFloras.org
  4. Roger Phillips, Martyn Rix. Roses. — Random House, 1988. — ISBN 0394758676.
  5. Rosa kokanica на сайте Chinese Plant Names, eFloras.org
  6. R. kokanica на сайте HelpMeFind.com
  • A. D. Dzhangaliev, T. N. Salova, P. M. Turekhanova. The Wild Fruit And Nut Plants Of Kazakhstan. — 2002.