Tatra
Tatra, a.s. | |
---|---|
Тып | akciová společnost[d][1][2] |
Заснаванне | 1850 |
Заснавальнікі | Ignaz Schustala[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Копршыўніцэ |
Адрас | |
Галіна | аўтамабілебудаванне |
Прадукцыя | трамваі, грузавыя аўтамабілі |
Уласны капітал |
|
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Czechoslovak Group[d] |
Даччыныя кампаніі | TATRA EXPORT[d][3] і Tatra Metalurgie[d][3] |
Сайт | www.tatra.cz |
Tatra, a. s. — чэшская кампанія-вытворца транспартных сродкаў са штаб-кватэрай у горадзе Копршыўніцэ. Самая буйная кампанія машынабудаўнічай прамысловасці Чэхіі. Асноўнай прадукцыяй з'яўляюцца грузавыя аўтамабілі, якія кампанія вырабляе з 1898 года. 75% прадукцыі ад агульнага аб'ёму грузавых аўтамабіляў Татра прызначана для экспарту.
Аддзяленні фірмы размешчаны ў Чэхіі (Прага-Сміхаў — тралейбусы, трамваі, цягнікі), Маравіі (Копржыўніцэ — грузавыя аўтамабілі) і Славакіі (Браціслава, Баноўце-над-Бебравоу, Чадца).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Фірму заснаваў у 1850 годзе Ігнац Шустала пад назвай «Schustala & Company». Кампанія вырабляла калыскі і брычкі. У 1860-х гадах фірма мела заводы не толькі на тэрыторыі Чэхіі, але і ў Берліне, Вене, Вроцлаве, Кіеве і Чарнаўцах.
У 1882 годзе пачала вырабляць чыгуначныя вагоны. У 1891 годзе кампанія была пераназваная ў «Nesselsdorfer Wagenbau-Fabriksgesellschaft».
У 1897 годзе выпусціла першы легкавы аўтамабіль у Цэнтральнай Еўропе — «Прэзідэнт» (Präsident).
У 1918 годзе з'явілася новая назва — «Kopřivnická vozovka as», а ў 1919 годзе кампанія пачала выкарыстоўваць значок з надпісам «Tatra» - у гонар горнай сістэмы Татры. Брэнд Tatra ўпершыню з'явіўся толькі ў 1919 годзе на чатырохтонным грузавіку NW TL4 і легкавым NW U. Згодна з карпаратыўным летапісам, сваім паходжаннем назва Tatra абавязана вынікам паспяховых выпрабаванняў тармазных механізмаў легкавога аўтамабіля серыі U ў гарах Татрах.
У 1923 годзе на аўтамабіле Tatra 11 ўпершыню была ўжытая хрыбтовая рама, якая стане візітнай карткай кампаніі.
Пасля Другой сусветнай вайны фірма была нацыяналізаваная. Фірма вырабляла грузавікі і легкавыя аўтамабілі класа «люкс».
У 1992 ўладальнікамі кампаніі сталі Джэральд Грынвалд, Джэк Рутэрфорд і Дэвід Шэлбі. У 1996 была спроба ўцягнуць кампанію ў славацкі холдынг SIPOX. Двума гадамі пазней Tatra зноў аказваецца пад кантролем дзяржавы.
У 1998 годзе была выпушчаная апошняя легкавая Tatra — T700, пасля чаго вытворчасць стала спецыялізавацца выключна на грузавіках.
У 2001 чэшскі ўрад прыняў рашэнне прадаць кампанію (91,6% акцый) амерыканскай SDC International. Тая, у сваю чаргу, захаваўшы за сабой кантрольны пакет, рэалізавала 40,6% акцый Tatra свайму стратэгічнаму акцыянеру — карпарацыі «Terex». Пазней, у 2003-м, SDC International перадала Terex усе свае акцыі.
У 2006 годзе ўтвораны холдынг Tatra Holdings s.r.o., куды ўвайшлі чатыры інвестара — брусельская KBC Private Equity, індыйская Vectra Ltd. (Партнёр Tatra па сумеснаму прадпрыемству ў Індыі), амерыканскі інвестар Сэм Айд і чэшская кампанія «Meadow Hill» (уладальнік апошняй Рональд Адамс ўзначаліў пасля савет дырэктараў Tatra a.s. і стаў яе генеральным дырэктарам). 91,6% акцыі Tatra былі выкупленыя ў Terex, пакінутыя 8,4% належаць дробным інвестарам і фізічным асобам).
Пасля, гэтыя чатыры інвестара Tatra Holdings s.r.o. прадалі частку (у роўнай прапорцыі) сваіх акцый кампаніі DAF NV (усяго 19%).
Прадукцыя
[правіць | правіць зыходнік]Цяжкія грузавыя аўтамабілі вытворчасці Tatra неаднаразова выкарыстоўваліся як колавая база для рознай цяжкай ваеннай тэхнікі, а таксама як транспартныя сродкі ваеннага прызначэння (напрыклад, 152-мм самаходная гармата-гаўбіца vz.77 «Дана»). Tatra вырабляе паўнапрывадныя аўтамабілі з колавай формулай ад 4 × 4 да 12x12 (шасцівосевыя).
У цяперашні час кампанія вырабляе цяжкія грузавікі з хрыбтовай рамай, якая дазваляе будаваць аўтамабілі больш лёгкія, чым з апорнай рамай. У спалучэнні з дызельнымі рухавікамі паветранага астуджэння гэта дазваляе паменшыць вагу аўтамабіля і робіць іх больш эканамічнымі. Стваральнік хрыбтовай рамы - Ганс Ледвінка.
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Аўтамабілі «Tatra» — неаднаразовыя пераможцы Ралі Дакар.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://or.justice.cz/ias/content/download?id=15ba5ae6845f42c3bb9892c702cd7f0e
- ↑ а б в Administrativní registr ekonomických subjektů
- ↑ а б в г д е ё ж https://or.justice.cz/ias/ui/vypis-sl-detail?dokument=54688080&subjektId=274834&spis=819979
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Та́тра» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 456. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Tatra на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт кампаніі (чэшск.) (англ.).