Перайсці да зместу

Tulbaghia

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Tulbaghia

Tulbaghia simmleri
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tulbaghia L. (1771), nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  810138
NCBI  51491
EOL  29502
GRIN  g:12488
IPNI  331301-2

Tulbaghia — род шматгадовых травяністых раслін падсямейства Allioideae сямейства амарылісавыя (Amaryllidaceae), адзіны прадстаўнік трыбы Tulbaghieae.

Назва расліны паходзіць ад лацінізаванай формы імя Рэйка Цюльбаха, нідэрландскага губернатара Капскай калоніі і сябра Карла Лінея, які адправіў яму больш за 200 узораў рэдкіх раслін.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Калякветнік гарлачыкападобны або цыліндрычны з 3 мясістымі прыдаткамі ля ўнутраных сегментаў. Тычынкі зрастаюцца з трубкай калякветніка, пылавікі доўгія. Лычык цэльны[4].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў Паўднёвай і трапічнай Афрыцы[4].

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя віды выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных садовых раслін: найбольш часта вырошчваюць від Tulbaghia simmleri, паколькі ён, у адрозненне ад іншых відаў роду, не валодае часночным пахам[4].

Род уключае 26 відаў[5]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Tulbaghia L. Архівавана 7 мая 2009. (англ.) (Праверана 19 ліпеня 2012)
  4. а б в Кудряшова 1982.
  5. Спіс відаў роду на сайце The Plant List Архіўная копія на Wayback Machine (англ.) (Праверана 19 ліпеня 2012)
  • Кудряшова Г. Л. Семейство Луковые (Alliaceae) // Жизнь растений. В 6-ти т. / Гл. ред. и ред. тома А. Л. Тахтаджян. — М.: Просвещение, 1982. — Т. 6. Цветковые растения. Однодольные. — С. 94—102. — 543 с. — 300 000 экз.