Перайсці да зместу

Xbox Live

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Xbox Live
Тып Лічбавая дыстрыбуцыя
Кіраванне лічбавымі правамі
сацыяльная сетка
Распрацоўшчык Microsoft
Напісана на C++
Аперацыйная сістэма Xbox (да 2010 года)[1]
Xbox 360
Xbox One
Windows XP - Windows 7 (Games for Windows – Live)
Windows 8
Windows Phone
Першы выпуск 15 лістапада 2002
Апошняя версія (25 чэрвеня 2013)
Стан Актыўна
Ліцэнзія Ўладальніцкая
Сайт xbox.com/live//live/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Xbox LIVE[2] — служба шматкарыстальніцкіх анлайн гульняў і лічбавай дыстрыбуцыі, створана і кіраваная карпарацыяй Microsoft.

Службу была створана ў лістападзе 2002 для прыстаўкі Xbox. Пасля яна атрымала значныя абнаўлення пасля выхаду наступных мадэляў прыстаўкі: Xbox 360 у 2005 і Xbox One у 2013. Таксама ў 2007 сістэма была распаўсюджана на персанальныя камп’ютары пад управнинням Windows (гэта называлася Games for Windows — Live).

У 2021 годзе Microsoft перайменавала Xbox Live проста ў «Xbox network», каб уключыць усе свае паслугі, звязаныя з Xbox, і пачала павольна адмяняць увесь брэндынг «Live», пакуль ён не быў цалкам выдалены ў 2023 годзе[3].

Канкурэнтамі Xbox LIVE ёсць сетка PlayStation Network кампаніі Sony і Nintendo Network кампаніі Nintendo.

Gamertag — гэта універсальны нікнэйм карыстальніка ў Xbox LIVE. Ён павінен быць унікальным, даўжынёй не больш за 15 сімвалаў, ўключаць лічбы, літары і прабелы. Microsoft праводзіць пэўную мадэрацыю нікнэймаў. Напрыклад, у свой час было забаронена ўказваць сэксуальную арыентацыю ў імя карыстальніка[4][5], аднак затым ад гэтай практыкі адмовіліся[6].

Gamertag можа выкарыстоўвацца ў шэрагу службаў, уключаючы Games for Windows — Live, Zune, Клуб распрацоўнікаў XNA і, вядома, увесь шэраг мадэляў Xbox. Акрамя таго, існуе шэраг сайтаў, якія дазваляюць праглядаць акаўнты або кіраваць імі.

Microsoft не дазваляе карыстальнікам гуляць на прыстаўках з мадыфікаванай прашыўкай. У 2009 годзе было забанен амаль мільён такіх акаўнтаў[7].

Па стане на 14 сакавіка 2015 Xbox Live быў даступны ў 42 краінах свету[8], Беларусі сярод іх не было.

Краіны, у якіх даступная служба Xbox Live.

Зноскі

  1. Whitten, Marc. A Letter from Marc Whitten: Discontinuation of Xbox LIVE for Original Xbox Games(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2010. Праверана 19 чэрвеня 2013.
  2. Торгова марка записана саме як "Xbox LIVE" (13 снежня 2007). Праверана 27 красавіка 2014.
  3. Zachary, Boddy. Microsoft officially ends 'Xbox Live' brand, changes to 'Xbox network' (англ.). Windows Central (22 сакавіка 2021). Праверана 9 кастрычніка 2024.
  4. Identifying yourself as a lesbian gets you banned on XBOX Live(недаступная спасылка). The Consumerist (25 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2009. Праверана 27 кастрычніка 2009.
  5. Meuiner, Nathan (2010-01-13). "Homophobia and Harassment in the Online Gaming Age". IGN Xbox Live. IGN. Архівавана з арыгінала 2010-01-16. Праверана 2010-01-15.
  6. WOW: Xbox Live Will Let Players Mention Their Sexuality Without Getting Banned. Queerty.com. Праверана 29 жніўня 2011.
  7. Daniel Terdiman. Report: Microsoft bans 1 million Xbox Live players(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2013. Праверана 4 красавіка 2019.
  8. Countries/Regions with LIVE Service - Xbox.com. Xbox.com. Microsoft. Праверана 2 лістапада 2012.