Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 6.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Успаміны с паездкі у Фінляндзію.

У дарозе.

У палові сакавіка, перад ад‘ездам у Фінляндзію прышлося пабываць у Вільні і Мінску. Нішто: дожджык трусіць; зіма старушка рушыла з мейсца, толькі астаткі сьнегу дзе ня дзе лежаць па стрэхах. Балотца, праўда, плывае па вуліцах, але не так ужо блага, можна з бяды чэкаць лепшага часу — вясны.

А вось селі ў цягнік і праз ноч з Вільні ў Пецярбурзе апынуліся. Або… якая страха! Пекла вірутнае: чалавек чалавека, у поруч ідучы, не бачыць: туман, дождж, імгла нейкая ліпкая, клейкая чалавека абседаіць. Людзі панурные, згнобленые, паморшчэные, як тры дні ня еўшы, кудысь ідуць, едуць, сьпешаюць.

Хацелі і мы затрымацца — думаем — сталіца: што ні крок — то міністар, сэнатар, або якая іншая вялікая шышка пад бокам, толькі пальцамі ткнуць і гасударственая Дума — сьвянцоны хлябок есьць; шмат чаго цікавага можна даведацца, пачуць, але куды! так неяк гэта захмурэнае неба, гэты густы, мокры туман, ды казённые, высокіе дамы чалавека пужаюць, гнятуць, што ахвота адпадала надаўжэй затрымацца ў гэткі прадвесновы час.

Ледзь здолелі перавясьці клумкі з аднаго вагзалу на другі і ўскочыць да вагону.

Едзем у Фінляндзію. Кандуктар ветла (грэчна) спраўджае білеты. Вагоны чысьценкіе, меншые ад нашых, толькі вокны не памерна вялікіе, а ў іх праз усю вялічыню ўстаўлена толькі адна шыба — гэта, каб рамы шмат мейсца не займалі і каб, як хто едзе ў Фінляндзіі, мог як найбольш убачыць край і яго людзей.

Цягнік бяжыць крыху баржджэй, як у Pacei. На станціях затрымліваецца карацей.

У вагоні едзе колькі фінаў мужчын і адна кабета з дзецьмі. Усе сьветларусые, вочы сініе, нізкі лоб, куксаваты твар, здаровые. Цікавасьць ці ўсе фіны такіе? Кабета вышла з вагону вады ўзяць; дзіценятка пачало плакаць, мужчыны ўсе цопнуліся дзіця забаўляць, адзін нават узяў на рукі.

Пэўна фіны дзяцей любюць, у нас так пасажыры не дбаюць аб чужых дзецях.

На станціях стаіць шмат звошчыкаў, коні ўсе невялічкіе каштанаватые, санкі малеваные розна, малые, пекные; вазьніцы адзеты ў шэрые самадзялковые марынаркі і порткі, на галовах шапкі баранковые, пацягнены шэрым сукном, з вушамі, с патыліцы — цёплы брыль i с пераду брыль; агулам кажучы, шапка выгледае, як каптур.

Зіма цьвёрдая, сьнегу многа, кажуць — па Вялікадні за тыдні два зіма толькі рушыць. Во як позна; ў нас ужо цяпер на прагалачках трава зелянее. Мы чулі, што ў Фінляндзіі цяпер найлеп-