Аўгсбург (футбольны клюб)
Аўгсбург | ||||||
Поўная назва | FC Augsburg 1907 | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1907 | |||||
Горад | Аўгсбург, Нямеччына | |||||
Стадыён |
Аўгсбург Арэна Умяшчальнасьць: 30 660 | |||||
Кіраўнік | Кляўс Гофман[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга | |||||
· 2023—2024 | 11 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fcaugsburg.de (ням.) (анг.) |
«А́ўгсбург» (па-нямецку: FC Augsburg) — нямецкі футбольны клюб з гораду Аўгсбургу зь зямлі Баварыі. Заснаваны ў 1907 годзе. Маючы больш за 18 тысячаў сябраў[2], клюб ёсьць найбуйнейшым у баварскай Швабіі. Галоўныя супрацьстаяньні «Аўгсбург» мае з клюбамі «Інгальштат-04» ды «Мюнхэн-1860». Матчы паміж гэтымі клюбамі звычайна прыцягваюць вялікую колькасьць заўзятараў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб быў заснаваны ў 1907 годзе пад назвай Fußball-Klub Alemania Augsburg, у 1921—1969 гадох называўся BC Augsburg. Да Другой сусьветнай вайны найвышэйшым дасягненьнем «Аўгсбургу» было другое месца ў Гаўлізе Баварыі ў 1940 годзе. Пасьля вайны ён рэгулярна гуляў ў Обэрлізе Поўдзень, часам вылятаючы ў ніжэйшую лігу.
Пасьля ўтварэньня Бундэсьлігі «Аўгсбург» застаўся за ейным бортам, выступаючы ў ніжэйшых лігах, толькі ў сэзоне 1973—1974 гадоў ён быў блізкі да посьпеху, калі для выхаду ў Бундэсьлігу яму не хапіла аднаго пункту. Ува ўмовах фінансавага краху, «Аўгсбург» аб’яднаўся з футбольнай камандай таварыства TSV Schwaben Augsburg у ліпені 1969 году, аднак Schwaben засталіся незадаволенымі вынікам аб’яднаньня і узнавілі ўласную футбольную каманду ў 1970 годзе.
Першы раз у Другой Бундэсьлізе клюб выступаў у сэзоне 1982—1983, пасьля чаго да 2006 году гуляў у ніжэйшых лігах Нямеччыны. У сэзоне 2006—2007 клюб ізноў стаў гуляць у Другой Бундэсьлізе, заняўшы 7 месца. У сэзоне 2009—2010 «Аўгсбург» заняў трэцяе месца ў Другой Бундэсьлізе і атрымаў права пазмагацца за выхад у Першую Бундэсьлігу ў стыкавых матчах зь іншым баварскім клюбам — «Нюрнбэргам», але прайграў у абодвух матчах — 0:1 у гасьцёх і 0:2 дома. Нягледзячы на гэта, сэзон стаў найлепшым у гісторыі клюбу.
У наступным сэзоне 2010—2011 клюб палепшыў свой вынік, заняўшы 2 месца ў Другой Бундэсьлізе, упершыню ў сваёй гісторыі зарабіў права выступаць у Бундэсьлізе. 15 кастрычніка 2011 году «Аўгсбург» здабыў сваю першую ў гісторыі гульню ў найвышэйшай лізе, перамогшы «Майнц» зь лікам 1:0. Клюб захаваў месца ў элітным дывізіёне, а ў другім сэзоне зрабіць гэта было цяжэй. Толькі ў апошнім матчы чэмпіянату, дзякуючы перамогі над «Гройтэр Фюртам» зь лікам 3:1, аўгсбургцы здлелі ўтрымацца ў Бундэсьлізе[3]. Сэзон 2013—2014 гадоў каманда скончыла на 8-м месцы, на крок адстаўшы ад месца, якое давала права на ўдзел у Лізе Эўропы. Сэзон 2014—2015 гадоў клюб пачаў з паразы ў Кубку Нямеччыны ад аматарскага клюбу «Магдэбург» з чацьвертага дывізіёну.
Клюб упершыню кваліфікаваўся ў Лігу Эўропы ў сэзоне 2015—2016 гадоў пасьля таго, як ён фінішаваў на пятым радку ў Бундэсьлізе 2014—2015 гадоў. Клюб заняў другі радок у групе эўракубка, пры гэтым двойчы зьведаўшы паразы на ўласным полі ды яшчэ раз у гасьцёх у «Атлетыка». У 1/16 фіналу нямецкі клюб саступіў «Лівэрпулу» і выбыў з турніру.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|