Баер Левэркузэн
Баер | ||||||
Поўная назва | Bayer 04 Leverkusen Fußball GmbH | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1904 | |||||
Горад | Левэркузэн, Нямеччына | |||||
Стадыён |
БайАрэна Умяшчальнасьць: 30 210 | |||||
Прэзыдэнт | Фэрнанда Кара[d] | |||||
Кіраўнік | Bayer[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга | |||||
· 2023—2024 | 1 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы bayer04.de (ням.) (анг.) |
«Ба́ер 04 Левэрку́зэн» (па-нямецку: Bayer 04 Leverkusen) ― прафэсійны футбольны клюб зь Нямечыны, што гуляе ў Бундэсьлізе. Прадстаўляе горад Левэркузэн зь зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Акрамя футбольнага клюбу ў спартовую сыстэму «Баер» уваходзяць атлетычны, гімнастычны і баскетбольны клюбы. Пасьля таго, як клюб з 1996 году пяць разоў фінішаваў другім (1997, 1999, 2000 і 2002, 2011), нарэшце, у 2024 годзе ён дамогся тытулу чэмпіёна краіны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 ліпеня 1904 году ― заснаваны як TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen (спартовы клюб)
- 31 траўня 1907 году ― заснаваны футбольны клюб
- 1923 год ― перайменаваны ў FV 1904 Leverkusen
- 1928 год ― аб’яднаны з Box-Verein Wiesdorf пад назовам SV 04 Leverkusen
- 1935 год ― перайменаваны ў SV Bayer 04 Leverkusen
- 1938 год ― аб’яднаны з TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen пад назовам BSG 04 Leverkusen
- 1943 год ― перайменаваны ў SV Bayer 04 Leverkusen
- 1945 год ― перайменаваны ў SV 04 Leverkusen
- 1948 год ― перайменаваны ў SV Bayer 04 Leverkusen
- 1974 год ― аб’яднаны з TuS 04 Leverkusen пад назовам TSV Bayer 04 Leverkusen
1903—1963
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя «Баеру» вядзе адлік з 27 лістапада 1903 году, калі 170 працоўнікаў групы «Bayer» адправілі ліст кіраўніцтву кампаніі з прапановай стварыць уласны спартовы клюб. 15 чэрвеня 1904 году кампанія пагадзілася падтрымаць ініцыятыву, і 1 ліпеня 1904 году быў створаны клюб гімнастыкі, які атрымаў назву «TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen». 31 траўня 1907 году быў створаны асобны футбольны дэпартамэнт. Але ў «TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen» існавала сур’ёзная варожасьць паміж гімнастамі і спартоўцамі іншых відаў спорту.
Варожасьць спрыяла таму, што 8 чэрвеня 1928 году футбалісты і шэраг іншых спартовых дэпартамэнтаў выйшлі з таварыства, стварыўшы спартовую асацыяцыю «SV Bayer 04 Leverkusen». У канцы 1920-х і на пачатку 1930-х гадоў «Баер» выступаў толькі ў трэцяй i чацьвертай лігах, пакуль яны ня здолелі ў 1936 годзе выйсьці ў другую заходнюю лігу.
У сэзоне 1950—1951 гадоў «Баер» перамог у Першай аматарскай лізе на захадзе і выйшаў у вышэйшую лігу. У сэзоне 1951—1952 гадоў «Баер» упершыню ўдзельнічаў у вышэйшай нямецкай заходняй Обэрлізе, дзе адразу ж заняў шостае месца. Найлепшым вынікам сталася трэцяе месца ў сэзоне 1954—1955 гадоў. У сэзоне 1955—1956 гадоў «Баер» заняў 15 месца і вылецеў у Першую аматарскую лігу. У сэзоне 1961—1962 гадоў «Баер» зноўку перамог у Першай аматарскай лізе на захадзе і вярнуўся ў вышэйшую лігу. У сэзоне 1962—1963 гадоў «Баер» вярнуўся ў вышэйшую нямецкую заходнюю Обэрлігу і заняў 9 месца.
Па стварэньні Бундэсьлігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты быў апошні сэзон Обэрлігі, якую ужо ў наступным сэзоне замяніла Бундэсьліга. Улічваючы пасярэднія вынікі клюбу, «Баер» быў адпраўлены ў рэгіянальную лігу, які стаў другім дывізіёнам заходненямецкага першынства. Дружына спаборнічала там цягам наступных некалькіх сэзонаў. У 1968 годзе, здабыўшы перамогу ў сваёй зоне лігі, «Баер» ня здолеў прасунуцца праз раўнд плэй-оф у найвышэйшы дывізіён. У 1973 годзе клюб страціў месца ў лізе, але хутка вярнуўся да выступаў у другім дывізіёне. Ужо праз некалькі гадоў клюб забясьпечыў сабе месца ў Бундэсьлізе. Дэбютаваў клюб у новым для сябе розыгрышы ў сэзоне 1979—1980 гадоў.
Да сярэдзіны 1980-х гадоў «Баер» прабіўся ў верхнюю палову турнірнай табліцы і замацаваўся там да канца дзесяцігодзьдзя. Менавіта ў гэты час, то бок у 1984 годзе, дзьве часткі клюбу, якія разышліся былі больш за паўстагодзьдзя таму, зноў аб’ядналіся ў адзіны клюб, які сваімі колерамі зрабіў чырвоны і белы. У дадатак да гэтага «Баер» здабыў свой першы Кубка УЭФА. У фінальным двубоі немцы саступілі «Эспанёлу» зь лікам 0:3, але ў матчы ў адказ перамог з тым жа лікам. Лёс быў вырашаны ў сэрыі пэнальці, дзе левэркузэнцы былі мацней за гішпанцаў[2][3].
Па аб’яднаньні Нямеччыны ў 1990 годзе руплівы кіраўнік каманды Райнэр Кальмунд прыдбаў да клюбу шэраг усходненямецкіх гульцоў, як то Ульфа Кірстэна, Андрэаса Тома і Енса Мэльцыга, якія згулялі важную ролю ў далейшых посьпехах клюбу. Акрамя гэтага, Кальмунд пільна сачыў за бразыльскімі талентамі. Гэтак у клюбе зьявіліся Жаржыньню і Паўлу Сэржыю. Клюб таксама склаў працоўныя дамовы з вэтэранам Бэрндам Шустэрам і гульцом нацыяальнай зборнай Нямеччыны Рудзі Фёлера.
Наступны свой тытул клюб здабыў у 1993 годзе, перамогшы зь лікам 1:0 у фінале Кубку Нямеччыны «Гэрту»[4]. У наступным сэзоне «Баер» рэпрэзэнтаваў новую трэцюю форму, якая ўлачала кашулі з чырвона-чорнымі палосамі. З тых часоў клюб гэтую форму выкарыстоўвае ўва ўсіх хатніх матчах. У сэзоне 1995—1996 гадоў «Баер» нечакана пагоршыў вынікі і, нават, змагаўся ў захаваньне месца ў элітным дывізіёне. Па запрашэньні новага галоўнага трэнэра Крыстафа Даўма, сытуацыя выправілася, і ўжо ў наступным сэзоне левэркузэнскі клюб быў другім у лізе. У наступныя гады дружына ўзмацнілася шэрагам бразыльскіх гульцоў. Гэтак да шыхтаў каманды далучыліся Лусію, Эмэрсан ды Зэ Рабэрту. У 1999 годзе з «Кайзэрсьляўтэрну» прыяднаўся да каманды Міхаэль Баляк, які стаў сапраўдным лідэрам каманды.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Нямеччыны: 2024
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 1993, 2024
- Уладальнік Кубка УЭФА: 1988
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт клюбу (ням.) (анг.)