Перайсьці да зьместу

Бард

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пераможца «Бардаўскай восені» Рэспубліка Паліна (2018 г.)

Бард (ірл. bard — сьпявак) — прафэсійны паэт-сьпявак у кельцкіх краінах Брытанскіх астравоў.

Вядомы са Старажытнасьці ў кельцкіх плямёнаў у якасьці сьпевака-казачніка. У Сярэднявеччы падзяліліся на вандроўных і прыдворных. Пад уласны акампанэмэнт на кроце (струнны шчыпковы інструмэнт) выконвалі гераічныя баляды, баявыя, рэлігійныя і сатырычныя песьні, а таксама элегіі. З ХХ стагодзьдзя сталі аднаасобнымі выканаўцамі ўласных песьняў[1].

Ад 1993 году ў Бельску-Падляскім ладзіцца штогадовы фэстываль аўтарскай песьні «Бардаўская восень».

Зьміцер Вайцюшкевіч (2010 г.)
  1. ^ Бард // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2. — С. 306. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7