Перайсьці да зьместу

Сяржук Сокалаў-Воюш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяржук Сокалаў-Воюш
лац. Siaržyk Sokałaŭ-Vojuš
Сяргей Сокалаў
На канцэрце са сваёй 12-струннай гітарай. 1990 г.
Дата нараджэньня 16 кастрычніка 1957 (66 гадоў)
Месца нараджэньня в. Астроўшчына Полацкага раёну Віцебскай вобласьці
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія журналіст
Месца працы
Сябра ў Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня і Саюз беларускіх пісьменьнікаў
Жанры бардаўская музыка
Інструмэнты гітара

Сяржук Сокалаў-Воюш (сапраўднае імя Сяргей Сокалаў, нар. 16 кастрычніка 1957 г., вёска Астроўшчына Полацкага раёну Віцебскай вобласьці) — беларускі бард, журналіст, пісьменьнік.

Нарадзіўся ў вёсцы Астроўшчына Полацкага раёну Віцебскай вобласьці ў сям’і настаўнікаў Анатоля Сокалава і Ганны Воюш[1]. З 1974 па 1976 гады працаваў сьлесарам на заводзе жалезабэтонных вырабаў. З 1976 па 1978 год служыў у Савецкай Арміі.

У 1979 годзе на Наваполацкім вытворчым аб’яднаньні «Палімір». У гэтым самым годзе паступіў на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля трох курсаў перайшоў на завочнае навучаньне. Скончыў БДУ ў 1985 г.

У 1982—1984, 1985—1988 гадох працаваў настаўнікам ў Наваполацкай сярэдняй школе № 5.

З 1984 па 1985 год — навуковы супрацоўнік філіялу музэю Якуба Коласа (вёска Мікалаеўшчына, Стаўпецкі раён).

З 1988 па 1990 год загадваў літаратурнай часткай лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа (Віцебск).

З 1990 сябра Саюзу Пісьменьнікаў СССР.

У 1991 зьехаў у Прагу, каб працаваць на радыё «Свабода». Прыяжджаў на Беларусь у 2006 і 2011 гадох. Цяпер жыве зь сям’ёй у Нью-Ёрку. Мае трох сыноў — Станіслава, Сьветавіта і Славаміра.

Сяржук Сокалаў-Воюш разам з «Талакой», Менск, Парк Горкага, 1990.

Упершыню выступіў у друку ў 1973 годзе ў наваполацкай газэце «Хімік».

У 1989 годзе выдаў зборнік «Кроў на сумётах» і паставіў п’есу-казку «Сьвецяць, сьвецяць зорачкі».

Аўтар кнігі «Крывавы памол» і паэмы «Мяккі знак».

Пераклаў на беларускую мову творы Л. Андрэева «Манумэнт», «Любоў да бліжняга», некаторыя творы польскіх і ўкраінскіх пісьменьнікаў.

У 2001 годзе выйшаў першы альбом зь ягонымі песьнямі «Нефармальны беларус ды іншыя песьні». У 2006-ым другі — «Песьні Лісоўчыкаў».

  1. ^ Сяржук Сокалаў-Воюш Супрацоўнікі. Радыё «Свабода»Праверана 14 студзеня 2009 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]