Вакцына
Вакцы́на (ад па-лацінску: vacca — карова) — мэдычны біялягічны прэпарат для стварэньня імунітэту да інфэкцыйных хваробаў. Вырабляецца з аслабленых альбо забітых мікраарганізмаў, прадуктаў іх жыцьцядзейнасьці, альбо зь іхных антыгенаў, атрыманых геннаінжынэрным альбо хімічным шляхам. Агент узбуджае імунную сыстэму арганізма распазнаваць узбуджальніка пагрозы, зьнішчаць яго й далей распазнаваць і зьнішчаць любы мікраарганізм, зьвязаны з гэтым узбуджальнікам, зь якім ён можа сутыкнуцца ў будучыні. Вакцыны могуць быць прафіляктычнымі (для прадухіленьня або паляпшэньня наступнай інфэкцыі прыродным альбо «дзікім» узбуджальнікам), альбо лячэбнымі (напрыклад, вакцыны супраць рака, якія яшчэ дасьледуюцца)[1][2].
Працэс увядзеньня вакцыны называецца вакцынацыяй. Вакцынацыя зьяўляецца найбольш эфэктыўным мэтадам прафіляктыкі інфэкцыйных захворваньняў[3]. Пашыраны імунітэт з прычыны вакцынацыі ў значнай ступені абумовіў зьнішчэньне воспы па ўсім сьвеце й значнае абмежаваньне распаўсюду такіх захворваньняў, як то поліяміэліт, адзёр і слупняк на большай частцы сьвету. Эфэктыўнасьць вакцынацыі шырока вывучаная й правераная; напрыклад, вакцыны, якія даказалі сваю эфэктыўнасьць, уключаюць вакцыну супраць грыпу[4], вакцыну супраць віруса папіломы чалавека[5], і вакцыну супраць ветранай воспы[6]. Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) паведамляе, што ў цяперашні час даступныя ліцэнзаваныя вакцыны супраць дваццаці пяці розных прафіляктычных інфэкцыяў[7].
Тэрміны «вакцына» й «вакцынацыя» паходзяць ад лацінскае назвы воспы каровы (лац. Variolae vaccinae), тэрмінам, распрацаваным Эдўардам Джэнэрам для абазначэньня каровінай воспы. Джэнэр выкарыстаў тэрмін у 1798 годзе назове сваёй працы «Расьсьледаваньне Variolae vaccinae, вядомай як каровіная воспа» (анг. Inquiry into the Variolae vaccinae Known as the Cow Pox), дзе ён апісаў ахоўны эфэкт каровінай воспы супраць натуральнай воспы[8]. У 1881 годзе, каб ушанаваць памяць пра Джэнэра, Люі Пастэр прапанаваў пашырыць тэрмін, каб ахапіць новыя ахоўныя прышчэпкі, якія пачалі распрацоўвацца[9].
У Беларусі праводзіцца плянавая імунапрафіляктыка 9 інфэкцыяў: адзёр, вірусны(en) гепатыт В(en), дыфтэрыя, кохлік(be), краснуха(be), поліяміэліт, слупняк, сухоты й сьвінка[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Melief CJ, van Hall T, Arens R, Ossendorp F, van der Burg SH (September 2015). «Therapeutic cancer vaccines». The Journal of Clinical Investigation. 125 (9): 3401—12. doi:10.1172/JCI80009. PMC 4588240. PMID 26214521.
- ^ Brotherton J (2015). «HPV prophylactic vaccines: lessons learned from 10 years experience». Future Virology. 10 (8): 999—1009. doi:10.2217/fvl.15.60.
- ^ «A CDC framework for preventing infectious diseases». United States Centers for Disease Control and Prevention. 2011.
- ^ Fiore AE, Bridges CB, Cox NJ (2009). «Seasonal influenza vaccines. Curr. Top. Microbiol. Immunol». Current Topics in Microbiology and Immunology. 333. — С. 43—82. — doi:10.1007/978-3-540-92165-3_3. ISBN 978-3-540-92164-6. PMID 19768400.
- ^ Chang Y, Brewer NT, Rinas AC, Schmitt K, Smith JS (July 2009). «Evaluating the impact of human papillomavirus vaccines». Vaccine. 27 (32): 4355—62. doi:10.1016/j.vaccine.2009.03.008. PMID 19515467.
- ^ Liesegang TJ (August 2009). «Varicella zoster virus vaccines: effective, but concerns linger». Canadian Journal of Ophthalmology. 44 (4): 379—384. doi:10.3129/i09-126. PMID 19606157.
- ^ «Global Vaccine Action Plan 2011—2020». World Health Organization.
- ^ Baxby D (January 1999). «Edward Jenner’s Inquiry; a bicentenary analysis». Vaccine. 17 (4): 301-7. doi:10.1016/s0264-410x(98)00207-2. PMID 9987167.
- ^ Pasteur L (1881). «Address on the Germ Theory». Lancet. 118 (3024): 271-72. doi:10.1016/s0140-6736(02)35739-8.
- ^ Імунізацыя насельніцтва Рэспублікі Беларусь // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 26 сакавіка 2012 г. Праверана 30 сьнежня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вакцыны й сыроваткі на бачыне Curlie
- Вакцыны, якія прадухіляюць хваробы й імунізацыя. СААЗ.
- Гісторыя вакцыны. College of Physicians of Philadelphia.