Перайсьці да зьместу

Кўамэ Нкрума

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кўамэ Нкрума
Памылка Lua: expandTemplate: template "мова-fat" does not exist.
Кўамэ Нкрума на паштовай марцы СССР
Кўамэ Нкрума на паштовай марцы СССР
Сьцяг Ганы 1-ы прэм'ер-міністар Ганы
6 сакавіка 1957 — 1 ліпеня 1960
Папярэднік: няма
Наступнік: няма
Сьцяг Ганы 1-ы прэзыдэнт Ганы
1 ліпеня 1960 — 24 лютага 1966
Папярэднік: няма
Наступнік: Джозэф Артур Анкра
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 верасьня 1909,
вёска Нкрофул, Гана
Памёр: 27 красавіка 1972,
Бухарэст, Румынія
Партыя:
Дзеці: Фрэнсіс, Гамаль,
Сэку, Самія
Бацька: Кофі Нгонлома
Маці: Элізабэт Ніянібах
Адукацыя:
Узнагароды:
ланцуг ордэна Белага льва Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы кавалер Вялікага крыжа з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» ордэн Кампаньёнаў О. Р. Тамбо
Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаваньне міру між народамі»

Фрэнсіс Нўія Кофі Кўамэ Нкрума (па-ангельску: Francis Nwia Kofie Kwame Nkru-mah, 21 верасьня 1909, вёска Нкрофул, Гана27 красавіка 1972, Бухарэст, Румынія) — ганскі філёзаф, сацыёляг і палітоляг; першы прэм’ер-міністар (1957—1960) і першы прэзыдэнт (1960—1966) незалежнай Ганы.

Ідэёляг панафрыканізму, прыхільнік ідэяў афрыканскага адзінства й асобнага шляху Афрыкі, выступаў супраць негрыцюду, у якім не прымаў негрыцянскі нацыяналізм, лічыў неабходным замяніць яго афрыканскім нацыяналізмам. Адначасова быў хрысціянінам і сацыялістам па сваіх перакананьнях, крыніцамі сыстэмы сваіх поглядаў лічыў рацыяналістычную вэрсію эўрапейскай філязофіі й навуковы сацыялізм Карла Маркса.

Узначаліўшы краіну, абвесьціў сацыялістычную арыентацыю й курс на мадэрнізацыю эканомікі шляхам разьвіцьця пераважна дзяржаўнага сэктара. Памылкі ў эканамічнай палітыцы й пагаршэньне сусьветнай кан’юнктуры на какававыя бабы — аснову ганскага экспарту, прывялі краіну да крызы. Зьмешчаны з пасады ў выніку ваеннага перавароту пакуль знаходзіўся зь візытам за мяжой. Атрымаў палітычны прытулак у Гвінэі. Пахаваны ў роднай вёсцы, пазьней астанкі былі перанесены ў сталіцу Ганы, дзе ў яго гонар быў адкрыты мэмарыял.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кўамэ Нкрумасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б https://docs.google.com/spreadsheets/d/1dZOZwEjFCMqof-RM1N39iaJlED4E41Wg3MGZcCe9KCI/edit#gid=0&range=W15