Перайсьці да зьместу

Няпарнакапытныя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Няпарнакапытныя
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадНяпарнакапытныя
Бінамінальная намэнклятура
Perissodactyla
Owen, 1848

Няпарнакапытныя[1] (Perissodactyla) — атрад клясы сысуноў, які ўключае 3 сучасныя сямействы і 17 сучасных відаў. Сучасныя няпарнакапытныя ёсць роднымі для Афрыкі, Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі, поўдня Паўночнай Амэрыкі і поўначы Паўднёвай Амэрыкі. Гэта траваедныя жывёлы. Тапіры адзінкавыя і засяляюць у асноўным трапічныя лясы. Насарогі, як правіла, адзінкавыя і жывуць у даволі сухіх саванах, а ў Азіі — на вільготных балотах ці ў лясных зонах. Коні засяляюць адкрытыя тэрыторыі, такія як лугі, стэпы ці паўпустыні, і жывуць групамі. Адзін з вымерлых відаў насарогаў — Indricotherium — быў самым вялікім наземным сысуном, які калі-небудзь жыў, вышынёй каля 5,4 м і вагой каля 30000 кг. Ў іншай крайнасьці, раньні член групы, дагістарычны конь Eohippus быў вышынёй 30–60 см[2][3].

Атрад няпарнакапытныя (Perissodactyla) зьмяшчае сямействы:

  • коневыя (Equidae)
  • насарогавыя (Rhinocerotidae)
  • тапіравыя (Tapiridae)
  • †Anchilophidae
  • †Brontotheriidae
  • †Chalicotheriidae
  • †Deperetellidae
  • †Eomoropidae
  • †Helaletidae
  • †Hyracodontidae
  • †Isectolophidae
  • †Lophialetidae
  • †Lophiodontidae
  • †Palaeotheriidae
  1. ^ Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — 71 с.
  2. ^ Myers P. (2001) Perissodactyla (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 19.02.2021 г.
  3. ^ Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 322–329. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)