Перайсьці да зьместу

Чапаеўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чапа́еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — пасёлак Чапаеўскі.

20 жніўня 1924 году створаны Кісялёўскі сельсавет у складзе Асьвейскага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 21 чэрвеня 1935 году — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай вобласьці). 8 жніўня 1959 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Дрысенскага раёну. 14 верасьня 1962 году сельсавет перайменаваны ў Чапаеўскі. 25 сьнежня 1962 году раён перайменаваны ў Верхнядзьвінскі.

10 кастрычніка 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Асьвеіца, Буды, Валясы, Вялікае Сяло, Гарадзілавічы, Гаўрыліна, Дабраплёсы, Дзянісенкі, Дубровы, Залучча, Ігналіна, Ізубрыца, Кабылінцы, Кастрова, Красова, Лісна, Любасна, Малашкава, Мыленкі, Поціна, Прошкі, Рагелева, Страдна, Сукалі, Царкоўна, Чапаеўскі, Чарнавокі — перададзеныя ў склад Асьвейскага сельсавету[1].