Перайсьці да зьместу

Юхавіцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ю́хавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйным цэнтрам савету была вёска Юхавічы.

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Расонскага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 21 чэрвеня 1935 году — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай вобласьці) з цэнтрам у вёсцы Расоны. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Дрысенскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Расонскага раёну.

8 красавіка 2004 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Клясьціцкаму сельсавету[1].

  • 1 студзеня 1947 году — 10[2]
  • 8 красавіка 2004 году — 4
  1. ^ Рашэньне Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці» (рас.)
  2. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 238