Эйруд
Выгляд
Эйруд лац. Ejrud | |
Eirod | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Eich + Roda |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Эйруд» |
Эйруд — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эйруд або Эйхруд (Eirodus[a][1], Eichrodus[b][2], Eichrodt) і Роднэй (Rodney[3]) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[5], а аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Рутгер, Родмант; германскія імёны Rudolt, Rutger, Rodemund) — ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Anna relicta bonae memoriae Niekraszy Eyrudowicz una cum Bogdano et Sigismundo filiis meis charissimis (18 ліпеня 1478 году)[7]; od Nikraszewiczowej Ejrudowiczowej razem z synami Bogdanem i Zygmuntem (1782—1784 гады)[8].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Някраш Эйрудавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1478 годзе
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Historiae patriae monumenta. T. 3. — Turin, 1848. P. 331.
- ^ Baltische Studien. — Stettin, 1860. S. 135.
- ^ Rodney, Nordic Namens
- ^ Die Deutschen Familien-Namen geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1882. S. 193.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 366.
- ^ Pabaisko dekanato vizitacija 1782—1784 m.: atlikta Vilniaus vyskupo Ignoto Jokūbo Masalskio parėdymu. — Vilnius, 2010. P. 188.