Эйрым
Эйрым лац. Ejrym | |
Eckrim | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Eich + Rim |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Акрым, Айрым, Эрым |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Эйрым» |
Эйрым (Эрым), Айрым, Акрым — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агрым, Эгрым, Экрым або Эйгрым (Agrimus, Eggrim[1], Eckrim[2], Eygrimr[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) адпавядае аснове ег- (аг-, ек-) (утварылася ў выніку пераходу g' > j[5]) і паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[6], а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[7].
У Прусіі бытавала імя Erymme (1397 год)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Erim (26 траўня 1390 году)[9]; Erymmen dem letismanne (15 студзеня 1399 году)[10]; Еириму земля у Велене пустая[11], Еириму два чоловеки у Росеинех[12] (1440—1492 гады); Оирымову выслугу (18 лютага 1509 году)[13]; земли пустых в Моишакголском повете… Акримовщина (29 красавіка 1514 году)[14]; в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Воидата Аиримовича (26 студзеня 1516 году)[15]; бояринъ Ковенскии Прецлавъ Мартиновичъ… у братьи своее, въ Юхъна а въ Михна а въ Сарафина Аиримовичовъ (каля 1516 году)[16]; у Василишскомъ повете Яна Еиримовича (1522—1529 гады)[17]; Еиримь Бортъковичъ[18], Якубъ Еиримовичъ[19], Лаврин Еиримовичъ[20], Еирым Кондратович[21], Миколаевая Аирымовича вдова[22] (1528 год); Оирим Кондратович… Лаврин Еиримович… Ян Ойримович… Оирым Кондратович… Лаврин Ерымович (1537—1538 гады)[23]; села Еримовичъ (1554 год)[24]; Ейрымъ Бортковичь (1567 год)[25]; умоцованый шляхетный Андрей Еримовичъ (6 лютага 1618 году)[26].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эрым — літоўскі баярын з Эйраголы, які ў 1390 годзе засьведчыў умову з Тэўтонскім ордэнам
- Эйрым — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Эйрым Боткавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Лаўрын і Якуб Эйрымовічы — баяры Ковенскага павету, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Эйрым Кондратавіч — вількійскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалаевая Айрымавіча ўдава — відуклеўская баярыня, якая ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Айрым Кандратавіч і Лаўрын Эйрымавіч (Эрымавіч) — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох
- Юры Станевіч Эрымовіч — упіцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1586 годзе
- Ян Эразмусавіч Эрымовіч — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1600 годзе[27]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 20.
- ^ Bangert F. Spuren der Franken am nordalbingischen Limes Saxoniae // Zeitschrift des Historischen Vereins für Niedersachsen. Jahrgang 1904. S. 54.
- ^ Jónsson F., Jørgensen E. Nordiske pilegrimsnavne i broderskabsbogen fra Reichenau // Aarbøger for nordisk oldkyndighed og historie. Ser. 3, vol. 13, 1923. S. 18.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 22.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 39.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 27.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 23.
- ^ Das Marienburger Tresslerbuch der Jahre 1399—1409. — Königsberg, 1896. S. 14.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 48.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 317.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 229.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 179.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 906.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 392.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 80.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 82.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 158.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 163.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 177, 179, 219, 363, 372.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 8.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 619.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 233.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 124.