Юры Караеў
Юры Караеў | |
па-беларуску: Юрый Хаджымуратавiч Караеў па-расейску: Юрий Хаджимуратович Караев | |
9-ы міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
11 чэрвеня 2019 — 29 кастрычніка 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Румас, Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Ігар Шуневіч |
Наступнік: | Іван Кубракоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
21 чэрвеня 1966 (58 гадоў) Арджанікідзэ, Паўночная Асэтыя |
Адукацыя: | Акадэмія міліцыі МУС Беларусі (1992) |
Узнагароды: | |
Ю́ры Хаджымура́тавіч Кара́еў (нар. 21 чэрвеня 1966 Арджанікідзэ, Паўночная Асэтыя) — вайсковы й дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, экс-міністар унутраных справаў (11 чэрвеня 2019 — 29 кастрычніка 2020), генэрал-лейтэнант міліцыі. Кіраўнік карных апэрацыяў супраць мірнага насельніцтва ў пэрыяд акцыяў пратэсту 2020 году. Памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласьці з 2020 году[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юры Караеў паводле нацыянальнасьці асэтын. У 1996 годзе скончыў Акадэмію Генштабу імя Фрунзэ. Быў камандзірам міліцэйскай брыгады ў Гомлі, камандаваў міліцэйскім батальёнам у Бабруйску. У ліпені 2008 году Караеў быў прызначаны камандзірам палка міліцыі адмысловага прызначэньня (былы АМАП) ГУУС Менгарвыканкаму. Камандаваць сталічным ПМАПам яму прыйшлося ледзь больш двух месяцаў.
6 кастрычніка 2008 году прызначаны камандзірам 3-й асобнай Чырвонасьцяжнай брыгадзе спэцыяльнага прызначэньня(en) (в/ч 3214, Уручча, Менск) унутраных войскаў з прычыны адхіленьня ад гэтай пасады палкоўніка Дзьмітрыя Паўлічэнкі. У 2009 годзе Караеў заняў пасаду першага намесьніка начальніка апэратыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў МУС Беларусі. У сьнежні 2012 году стаў кіраваць унутранымі войскамі. 20 лютага 2013 году А. Лукашэнка падпісаў Указ аб прысваеньні Караеву вайсковай годнасьці генэрал-маёра[2].
11 чэрвеня 2019 году прызначаны на пасаду міністра ўнутраных справаў Беларусі. Адказны за ўтойваньне вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году. Аддаваў загады на гвалтоўны разгон мірных мітынгаў і прымяненьне гумовых куляў, агнястрэльнае зброі, сьвятло-шумавых гранатаў і вадамётаў супраць бяззбройных пратэстуючых, а таксама за гвалт і катаваньні ў РАУС і месцах пазбаўленьня волі[1]. 29 кастрычніка 2020 году вызвалены з пасады міністра і прызначаны памочнікам Лукашэнкі па Гарадзенскае вобласьці[1].
4 сакавіка 2021 году ініцыятыва BYPOL апублікавала аўдыёзапіс меркаванага звароту Караева да супрацоўнікаў ГУБАЗіК восеньню 2020 году[3]. У стэнаграме прамовы тагачасны міністар унутраных справаў дазваляе абразы ў адносінах да беларускага народу, а таксама інструктуе супрацоўнікаў ГУБАЗіК адносна спосабаў і мэтадаў пазасудовых расправаў над людзьмі[3][4].
Міжнародныя санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]31 жніўня 2020 году ўключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[5].
2 кастрычніка 2020 году Рада Эўрапейскага зьвязу(be) ўключыла Караева ў Чорны сьпіс Эўразьвязу як экс-міністра ўнутраных справаў, які застаўся актыўным пры рэжыме Лукашэнкі у якасьці памочніка прэзыдэнта – інспэктара па па Гарадзенскае вобласьці і нясе адказнасць за «кампанію рэпрэсіяў і запалохваньняў, якую праводяць сілы МУС у выніку прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, у прыватнаьсці адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне з мірнымі дэманстрантамі, а таксама запалохваньне й гвалт у дачыненьні да журналістаў»[6]. У той жа дзень Караеў трапіў у сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[7].
Акрамя таго, яго ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[8][9], Канада[10], Швайцарыя[11][12]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Ўкраіна[13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Кубракоў стаў новым міністрам унутраных спраў. Караеў будзе памочнікам Лукашэнкі па Горадзеншчыне, Свабода, 29-10-2020
- ^ Аляксандар Лукашэнка прысвоіў генэральскія званьні // Зьвязда : газэта. — 22 лютага 2014. — № 34 (27644). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б В Сети опубликован полный список карателей из ГУБОПиК (рас.). Хартыя’97 (2021-03-05). Праверана 2021-03-05 г. Архіўная копія ад 2021-03-05 г.
- ^ Саморазоблачение преступника: выступление Караева, которое будет использовано на Гаагском трибунале (рас.) Салідарнасьць. Хартыя’97 (2021-03-04). Праверана 2021-03-05 г. Архіўная копія ад 2021-03-05 г.
- ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС, Свабода
- ^ Council implementing regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (анг.) Journal of the European Union Праверана 2020-12-24 г.
- ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён]
- ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
- ^ UK sanctions Belarus leader Lukashenko (анг.). Reuters. Праверана 2021-07-24 г. Архіўная копія ад 2021-07-24 г.
- ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
- ^ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (анг.). Swissinfo(cs) (2020-10-13). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ SECO: Ordinance on measures against Belarus (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2020-10-13). Праверана 2020-09-13 г.
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 21 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Узнагароджаныя мэдалём 60 год вызваленьня Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- Кавалеры ордэна За службу Радзіме III ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 1 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 2 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 3 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём «90 гадоў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь»
- Беларускія вайскоўцы
- Міністры ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ
- Беларускія асобы ў сьпісе СВГ
- Беларускія імігранты