Перайсці да зместу

Іаан V Палеалог

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаан V Палеалог
грэч. Ιωάννης Ε' Παλαιολόγος
Манета Іаана V
Манета Іаана V
Візантыйскі імператар
1341 — 1376
Сумесна з Іаан VI (1347 — 1354),
Матфей (1353 — 1357)
Папярэднік Андронік III
Пераемнік Андронік IV
Візантыйскі імператар
1379 — 1390
Папярэднік Андронік IV
Пераемнік Іаан VII
Візантыйскі імператар
1390 — 1391
Папярэднік Іаан VII
Пераемнік Мануіл II

Нараджэнне 18 чэрвеня 1332
Смерць 16 лютага 1391 (58 гадоў)
Род Палеалогі
Бацька Андронік III Палеалог[d]
Маці Ганна Савойская[d]
Жонка Алена Кантакузін[d][2]
Дзеці Мануіл II Палеалог, Феадор I Палеалог, Міхаіл Палеалог[d], Ірына Палеалагіня[d] і Андронік IV Палеалог[3]
Веравызнанне праваслаўе, у кастрычніку 1369 года прыняў каталіцтва[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаан V Палеалог (грэч. Ιωάννης Ε' Παλαιολόγος; 18 чэрвеня 1332, Дыдымотыка — 16 лютага 1391, Канстанцінопаль) — візантыйскі імператар з 1341 па 1376 і з 1379 па 1391 годы.

Сын імператара Андроніка III Палеалога і Ганны Савойскай. У юнацтве кіраваў пад апекай імператрыцы-ўдавы Ганны, патрыярха Іаана XIV Калекі і мегадукі Аляксея Апакаўка. У выніку перамогі ў грамадзянскай вайне (1341—1347) імператарам-суправіцелем быў прызнаны Іаан VI Кантакузін, які стаў сваяком Іаана V, выдаўшы за яго сваю дачку Алену. C 1347 па 1354 год кіраваў разам з Іаанам VI.

Адзінаўладным кіраўніком Іаан Палеалог стаў у 1355 годзе, хоць і вымушаны быў змагацца каля трох гадоў з сынам Іаана VI Матфеем, які быў абвешчаны суправіцелем бацькі і каранаваны яшчэ ў 1354 годзе. Туркі тым часам накіравалі ўсе свае высілкі на заваяванне Балканскага паўвострава. У 1357 годзе яны авалодалі Галіпалі, у 1361 годзе — Адрыянопалем, які стаў цэнтрам турэцкіх уладанняў на паўвостраве; у 1368 годзе султану Мураду I падпарадкавалася Ніса (загараднае рэзідэнцыя імператараў), і туркі апынуліся ўжо пад сценамі Канстанцінопаля. Пад ціскам акалічнасцей Іаан Палеалог паехаў у Рым, дзе ўрачыста вызнаваў веру па лацінскім абрадзе; тым не менш дапамогі з Захаду не прыйшло. На шляху назад Іаан быў затрыманы ў Венецыі за даўгі да таго часу, пакуль не былі высланы грошы з Канстанцінопаля. З прычыны няўдач на Захадзе Іаан Палеалог пагадзіўся ў 1373 годзе стаць даннікам і васалам султана. Гэта не перашкодзіла, аднак, туркам авалодаць Фесалонікамі (Салунню) і дапамагчы ў 1376 годзе Андроніку IV адняць у бацькі прастол: Іаан Палеалог разам з астатнімі яго сынамі быў кінуты ў турму.

Праз тры гады Іаан Палеалог вызваліўся з няволі, абавязаўшыся павялічыць штогадовую даніну туркам і ўтрымліваць іх дапаможны атрад у 12 тысяч чалавек. Новы асманскі султан Баязет I запатрабаваў ад Іаана знішчэння зноў адбудаваных умацаванняў Канстанцінопаля. Праз некалькі дзён пасля выканання гэтага патрабавання Іаан Палеалог памёр.

Іаан V ажаніўся з Аленай Кантакузін, дачкой свайго суправіцеля Іаана VI. У шлюбе нарадзіліся:

Зноскі

  1. Сказкин 1967, Том 3, глава 10.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).