Асманскія султаны
Асманскія султаны, інакш султаны Асманскай імперыі.
Туркі-асманы паходзілі з агузскага племя кайы, які насяляў у Сярэдняй Азіі ў вобласці Балха. Ратуючыся ад нашэсця манголаў, частка племя адвандравала на захад, дзе іх правадыры знаходзіліся на службе ў харэзмшаха Джалал уд-Дзіна. Затым невялікае падраздзяленне кайы, на чале з Эртагрулам, накіравалася ва ўладанне румскага султана Кай-Кубада I, які дараваў яму удж Сёгюта ў Анатолі, на мяжы з візантыйскімі ўладаннямі.
У 1402 сярэднеазіяцкі заваёўнік Цімур разграміў асманаў пад Анкарой. Султан Баязід I патрапіў у палон, дзе і памёр. Дзяржаву асманаў Цімур падзяліў на часткі. Толькі Мурат II змог ізноў аднавіць адзінства дзяржавы. Пайшла магутная экспансія турак з XIV стагоддзя.
У 1517 г. Селім I знішчыў дзяржаву мамлюкаў у Егіпце, і далучыў Егіпет да сваіх уладанняў. Ён таксама прыняў новы тытул халіф прававерных. Асманскія султаны насілі тытул халіфа аж да 1924 г.
Паступова ўзмацніўшыся, туркі-асманы захапілі велізарныя тэрыторыі, якія ўключалі ў сябе ўвесь Балканскі паўвостраў, Малую-Азію, Паўночную Афрыку аж да Марока, Сірыю, Палесціну, Аравійскі паўвостраў, Месапатамію, Закаўказзе і Крым.
У 1922 султан Мехмед VI пакінуў краіну. Практычна з гэтага моманту манархія ў Асманскай імперыі перастала існаваць. Дакументальна гэта было аформлена 29 кастрычніка 1923 г. калі была абвешчана Турэцкая рэспубліка. Больш у Турцыі манархія не адраджалася.
Спіс султанаў
[правіць | правіць зыходнік]Продкі Асманскай дынастыі
[правіць | правіць зыходнік]- Шах Сулейман, сын Кайы Алпа, нар. 1178—-1227 уджбей з 1214 года.
- Эртагрул-бей, сын Шах Сулеймана, нар. 1191, уджбей Сёгюта 1227—1281
Кіраўнікі Асманскай дзяржавы
[правіць | правіць зыходнік]Улубеі
[правіць | правіць зыходнік]- Асман I (Фахр уд-Дзін Асман бей) — сын Эртагрула, нар. 1258, уджбей Сёгюта 1281—1299, улубей Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1299—1324
- Архан (Іхціяр уд-Дзін Архан-бей, празваны таксама Перамаганосны) — сын Асмана I, нар.1288, улубей Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1324—1362
Султаны
[правіць | правіць зыходнік]- Мурад I — сын Архана, нар.1326, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1362—1389
- Баязід I Йылдырым (Маланканосны) — сын Мурада I, нар. 1360, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1389—1402
- Сулейман Чэлебі (Высакародны) (Гыяс уд-Дунія вж д-Дашла Сулейман-хан) — сын Баязіда I, нар. 1375, улубей Айдына, Карэсі і Сарухана 1396—1402, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы (кіраваў еўрапейскіх уладанняў) 1402/1403—1411
- Муса Чэлебі (Салах уд-Дунія вэ д-Дзін Муса-хан) — сын Баязіда I, нар. 1388, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы (кіраваў еўрапейскіх уладанняў) 1411—1413
- Мехмед I Чэлебі (Гыяс уд-Дзін Мехмед-хан) — сын Баязіда I, нар. 1374, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы (кіраваў малаазійскіх уладанняў у 1402/1403-1413) 1413—1421
- Мурад II — сын Мехмеда I, нар. 1404, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1421—1444, 1446—1451
Падзішахі
[правіць | правіць зыходнік]- Мехмед II Фаціх (Заваёўнік) — сын Мурада II, нар. 1432, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1444—1446, 1451—1453, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1453—1481
- Баязід II Дэрвіш — сын Мехмеда II, нар. 1447, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1481—1512
- Селім I Явуз — сын Баязіда II, нар. 1467, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1512—1520, 1-й халіф з дынастыі асманаў 1517—1520
- Сулейман I Кануні (празваны туркамі Заканадаўца, а еўрапейцамі Цудоўны) — сын Селіма I (Грознага), нар. 1495, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 1520—1566, халіф 1520—1566
- Селім II — сын Сулеймана I, нар. 1524, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1566—1574
- Мурад III — сын Селіма II, нар. 1546, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1574—1595
- Мехмед III — сын Мурада III, нар. 1568, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф1595—1603
- Ахмед I — сын Мехмеда III, нар. 1589, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1603—1617
- Мустафа I — сын Мехмеда III, нар. 1591, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1617—1618, 1622—1623, пам. 1639
- Асман II — сын Ахмеда I, нар. 1604, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1618—1622
- Мурад IV — сын Ахмеда I, нар. 1612, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1623—1640
- Ібрагім I — сын Ахмеда I, нар. 1615, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1640—1648
- Мехмед IV — сын Ібрагіма I, нар. 1642, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1648—1687, пам. 1691
- Сулейман II — сын Ібрагіма I, нар. 1642, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1687—1691
- Ахмед II — сын Ібрагіма I, нар. 1643, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1691—1695
- Мустафа II — сын Мехмеда IV, нар. 1664, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1695—1703
- Ахмед III — сын Мехмеда IV, нар. 1673, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1703—1730, пам. 1736
- Махмуд I — сын Мустафы II, нар. 1696, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1730—1754
- Асман III — сын Мустафы II, нар. 1699, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1754—1757
- Мустафа III — сын Ахмеда III, нар. 1717, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1757—1774
- Абдул-Хамід I — сын Ахмеда III, нар. 1725, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1774—1789
- Селім III — сын Мустафы III, нар. 1761, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1789—1807, пам.1808
- Мустафа IV — сын Абдул-Хаміда I, нар. 1778, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1807—1808
- Махмуд II — сын Абдул-Хаміда I, нар. 1785, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1808—1839
- Абдул-Меджыд I — сын Махмуда II, нар. 1823, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1839—1861
- Абдул-Азіз — сын Махмуда II, нар. 1830, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1861—1876
- Мурад V — сын Абдул-Меджыда I, нар. 1830, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1876, пам. 1904
- Абдул-Хамід II — сын Абдул-Меджыда I, нар. 1842, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1876—1909, пам. 1918
- Мехмед V Рэшад — сын Абдул-Меджыда I, нар. 1844, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1909—1918
- Мехмед VI Вахідэдзін — сын Абдул-Меджыда I, нар. 1861, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1918—1922, пам. 1926
Кіраўнікі бейлікаў
[правіць | правіць зыходнік]- Гундуз Алп, сын Эртагрул-бея, бей Эскішэхіра 1301—1306
- Ала уд-Дзін Алі-паша, сын Асман-бея I, бей Біледжыка —1333
- Сулейман-паша, сын Архан-бея, улубей Карэсі 1347—1357
- Якуб-чэлебі, сын Мурат-хана I, улубей Карэсі —1389
- Эртагрул-чэлебі, сын Баезіт-хана I, улубей Айдына, Карэсі і Сарухана 1391—1396
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Асманскія султаны на Вікісховішчы |
- Атаманская імперыя, яна ж Асманская (англ.)
- Даты жыцця і кіраванняў (руск.)