Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва
Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва (ІПП) | |
---|---|
Заснаваны | 1993 |
Рэктар | Аляксандр Віктаравіч Гарэлік |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | Мінск, вул. Ціміразева, 65А |
Сайт | ipp.by |
Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва (ІПП) — недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова. Заснаваны ў 1993 г Міжнародным адукацыйным кансорцыумам[2]. Знаходзіцца ў Мінску на вул. Ціміразева, 65А. Мае ліцэнзію Мінадукацыі РБ да 29 красавіка 2019 г[3]. Рыхтуе студэнтаў 11 спецыяльнасцяў дзённай і завочнай формы навучання, у тым ліку менеджэраў-эканамістаў, юрыстаў і палітолагаў-юрыстаў. У 2017 г. згодна дадзеным афіцыйнага сайта ІПП, там навучаліся 1100 студэнтаў і працавалі 80 выкладчыкаў[4]. У 2011 г. Інстытут пачаў падрыхтоўку магістрантаў[5]. Ёсць звесткі аб удзеле ІПП ў Міжнароднай кадравай акадэміі ў якасці асацыяванага члена[6].
Пераважна ў Інтэрнеце сустракаецца станоўчая інфармацыя пра ІПП, але можна сустрэць і крытыку вну за фактычную адсутнасць праходжання студэнтамі практыкі ў Еўропе, якая дэкларыруецца ІПП і кансерватыўнасць метадаў навучання ў гэтай вну[7]
У 2024 годзе Міністэрства адукацыі не ўзгадніла план прыёму ў інстытут, што фактычна азначае забарону на набор новых студэнтаў[8].
Рэктары
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя выкладчыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Канстанцінавіч Анішчанка (нар. 1955) — беларускі гісторык.
- Віктар Сцяфанавіч Цітоў (нар. 1938) — беларускі этнограф, гісторык, педагог.
- Наталля Сяргееўна Гардзіенка (нар. 1977) — беларускі гісторык.
Зноскі
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
- ↑ Институт парламентаризма и предпринимательства — ИПП//017.by
- ↑ Институт парламентаризма и предпринимательства//abiturient.by
- ↑ ІПП(недаступная спасылка)
- ↑ Аб гэтым сведчыла спасылка на адну са старонак афіцыйнага сайта вну: http://ipp.by/ipp-segodnia.html. Цяпер старонка не дзейнічае.
- ↑ Институт парламентаризма и предпринимательства//Белта
- ↑ Институт парламентаризма и предпринимательства — ИПП//017.by (каментарыі)
- ↑ Наша Ніва: Яшчэ адна прыватная ВНУ не будзе набіраць студэнтаў
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт ІПП Архівавана 3 студзеня 2017.
- ІПП на map.by Архівавана 21 сакавіка 2015.
- ІПП на abiturient.by
- Водгукі студэнтаў (у каментарыях)