Мінскі інавацыйны ўніверсітэт
Мінскі інавацыйны ўніверсітэт (МІУ) | |
---|---|
Заснаваны | 1991 |
Год закрыцця | 2024 |
Тып | Прыватны |
Рэктар | Мікалай Васілевіч Суша |
Рэктар | Мікалай Васілевіч Суша |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінск |
Юрыдычны адрас | 220118 Мінск, вул. Лазо, 12 |
Мінскі інавацыйны ўніверсітэт — беларуская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая дзейнічала ў Мінску ў 1991—2024 гадах.
Спецыяльнасці
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт праводзіў па наступных спецыяльнасцях[1]:
І ступень
[правіць | правіць зыходнік]- «Правазнаўства», кваліфікацыя — юрыст;
- «Псіхалогія», кваліфікацыя — псіхолаг, выкладчык псіхалогіі;
- «Сучасныя замежныя мовы (пераклад)», кваліфікацыя — лінгвіст, перакладчык (англійская і нямецкая мовы)
- «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій», кваліфікацыя — інжынер-праграміст;
- «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», кваліфікацыя — эканаміст-менеджар
Магістратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Псіхалогія»
- «Юрыспудэнцыя»
- «Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання»
- «Эканоміка»
Аспірантура
[правіць | правіць зыходнік]- 08.00.05 - эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай (эканамічныя навукі);
- 12.00.03 - грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права (юрыдычныя навукі)
Дактарантура
[правіць | правіць зыходнік]- 08.00.05 - эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай (эканамічныя навукі)
Усё навучанне на платнай аснове.
Вядомыя выкладчыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Паўлавіч Хількевіч (нар. 1934) — беларускі філосаф.
- Юрый Леанідавіч Сівакоў (нар. 1946) — былы прарэктар універсітэта, беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў (1999—2000), намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (2000—2001), міністр спорту і турызму (2003—2005).
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- МІУ вядзе анлайн-рэйтынг паспяховасці студэнтаў, пачынаючы з 2 курса[2].
- У 2002 годзе ў артыкуле газеты СБ. Беларусь сегодня, у якім журналіст Віктар Панамароў пераважна крытыкаваў прыватныя ВНУ, ён даў такую характарыстыку Мінскаму інстытуту кіравання: «А мяне ўразіў раскошны люстраны хол Мінскага інстытута кіравання. Здзівіў дызайн яго шасці карпусоў, над якімі разносілася мелодыя „Да Элізы“ Бетховена: пачатак перапынку паміж лекцыямі! Бо пачыналася ўсё з абшарпанага будынку нейкага ДК. Праз некалькі гадоў, мяркуючы па генплане, тут будзе ўнікальны студэнцкі „кампус“. Глухая ўскраіна зменіцца рашучым чынам[3].»
- У 2016—2018 гадах у МІУ пры цэнтры дыстанцыйнага навучання атрымоўвалі вышэйшую адукацыю зняволеныя некаторых калоній Бабруйска і Гомеля[4][5].
- На парламенцкіх выбарах 2019 года па Каліноўскай выбарчай акрузе № 108 Мінска ад БСДГ сваю кандыдатуру выстаўляў студэнт 5 курса МІУ Аляксей Караткоў[6][7][8].
Праблемы з акрэдытацыяй ў 2019—2020 гадах
[правіць | правіць зыходнік]У 2019 годзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у выніку шэрагу праверак пазбавіла МІУ акрэдытацыі па 8 спецыяльнасцях, пры гэтым студэнтам гэтых спецыяльнасцей прапанавалі давучыцца ў іншых ВНУ[9]. У адказ ВНУ падала скаргу ў пракуратуру, якая была адхілена, а студэнты правялі акцыю пратэста 11 лістапада 2019 года ў адным з будынкаў МІУ на вул. Лазо[10][11]. Рэктар універсітэта М. Суша даў некалькі інтэрв’ю, у якіх ён абвінаваціў міністра адукацыі І. В. Карпенку ў жаданні знішчыць прыватную вышэйшую адукацыю[12][13]. На гэта Мінадукацыі абвінаваціла кіраўніцтва ВНУ ў падбухторванні студэнтаў да пратэсту, прафанацыі праблемы і спробе ўхіліцца ад яе рашэння і прапанавала МІУ або адмовіцца ад гэтых спецыяльнасцей, або ліквідаваць парушэнні і прайсці паўторную акрэдытацыю[14]. Былы прарэктар МІУ і экс-міністр унутраных спраў Ю. Л. Сівакоў у інтэрв’ю «Нашай Ніве» пазітыўна выказаўся пра якасць навучання ў МІУ і агучыў гіпотэзу магчымага пазбаўлення ўніверсітэта акрэдытацыі: «Мне здаецца, што Мікалай Васільевіч [Суша] некалькі разоў выступаў адносна аптымізацыі працэсу кіравання ўстановамі адукацыі, за роўныя ўмовы і для прыватных устаноў адукацыі, і для дзяржаўных. Каб не было ніякай дыскрэдытацыі. І гэтымі сваімі словамі і дзеяннямі ён стаў крыніцай раздражнення. Мог мець месца і гэты фактар[15].» 12 лістапада 2019 года начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч сустракаўся з актывам студэнтаў МІУ, дзе зноў агучыў пазіцыю Міністэрства: ВНУ можа альбо адмовіцца ад акрэдытацыі па азначаных спецыяльнасцях, альбо выправіць памылкі і прайсці новую акрэдытацыю, а студэнтам дадуць магчымасць давучыцца ў іншых ВНУ ў любым выпадку[16]. 15 лістапада 2019 года рэктара МІУ выклікалі ў пракуратуру, дзе заявілі, што прынялі да разгляду дакументы па акрэдытацыі гэтай ВНУ і вынеслі яму папярэджанне аб недапушчальнасці парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, маючы на ўвазе пікет студэнтаў 11 лістапада[17].
13—18 сакавіка 2020 года МІУ зноў беспаспяхова спрабаваў прайсці акрэдытацыю, і тады большасць студэнтаў азначаных спецыяльнасцей накіравалі на атэстацыю ў Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і БІП - Інстытут правазнаўства[18][19][20].
1 ліпеня 2020 г. на агульным сходзе студэнтаў спецыяльнасці "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій", навучэнцам гэтай спецыяльнасці рэктар МІУ параіў перавесціся ў БДТУ, з якім МІУ заключыў спецыяльнае пагадненне, а тым, хто застанецца падымуць аплату за навучанне. Пры гэтым, тым, хто вырашыць перавесціся, трэба будзе даплаціць больш за 1000 руб. і здаць да 17 экзаменаў акадэмічнай розніцы[21].
У красавіку 2022 года студэнты МІУ атрымалі паведамленне аб неабходнасці пераводу ў іншыя адукацыйныя ўстановы «ў сувязі з планаваным у 2024 годзе спыненнем адукацыйнай дзейнасці»[22].
Зноскі
- ↑ Спецыяльнасці Архівавана 12 верасня 2021.//Сайт універсітэта
- ↑ Рейтинг студентов по успеваемости Архівавана 13 лістапада 2019. // Сайт МІУ
- ↑ Виктор ПОНОМАРЕВ Чего не дано — того в аптеке не купишь // СБ-Беларусь сегодня
- ↑ Получить дипломы менеджеров, экономистов и психологов первыми в стране смогли в гомельской женской колонии, опыт уже перенимают и другие ИК. // Sputnik.y
- ↑ Диплом в клетку, или как закончить «вышку», не покидая тюремных стен Бобруйской ИК-2 // Bobrlife.by
- ↑ ЕКАТЕРИНА ЦИРКУН. В Калиновском избирательном округе вручили удостоверения кандидатам в депутаты Архівавана 23 лістапада 2019. // Минск Новости
- ↑ Дадзеныя пра навучанне А.С. Круткова на 5 курсе МІУ - з улёткі кандыдатаў па Каліноўскай выбарчай акрузе № 108
- ↑ КАЛИНОВСКИЙ ИЗБИРАТЕЛЬНЫЙ ОКРУГ №108. Лица, подавшие документы для регистрации кандидатами в депутаты: Архівавана 23 лістапада 2019. // Администрация Первомайского района г.Минска
- ↑ Частному вузу не продлили аккредитацию по некоторым специальностям. Студенты хотят бастовать Архівавана 6 лістапада 2019. // TUT.BY
- ↑ «Мы заслужили дипломы». Студенты частного вуза вышли на забастовку Архівавана 11 лістапада 2019. // TUT.BY
- ↑ «Никто не хочет идти в ветхие корпуса государственных вузов». Вчера в частном вузе Минска бастовали студенты — мы поговорили с ними Архівавана 13 лістапада 2019. // Citydog.by
- ↑ А. Гарбацэвіч. Рэктар МІУ Суша адказвае на абвінавачанні: Міністр Карпенка хоча забіць недзяржаўную адукацыю // Наша Ніва
- ↑ Личная месть министра Карпенко? Архівавана 11 сакавіка 2020. // Белорусский партизан
- ↑ Требования едины и все их должны выполнять! Архівавана 12 лістапада 2019. // Афіцыйны сайт Міністэрства адукацыі РБ
- ↑ Бывший проректор МИУ Юрий Сиваков: Министерство образования пытается все регулировать, причем очень неуклюже // Наша Ніва
- ↑ «Где для 1500 студентов найдут места?» Представители Минобра встретились с бастующими студентами Архівавана 13 лістапада 2019. // TUT.BY
- ↑ Е. Пантелеева. Прокуратура — ректору бастующего вуза: еще один такой пикет — и привлекут к ответственности Архівавана 16 лістапада 2019. // TUT.BY
- ↑ Паўторная акрэдытацыя праводзілася на падставе загада Дэпартамента кантроля якасці Міністэрства адукацыі Беларусі №60-п ад 10.03.2020.
- ↑ Любовь Касперович. МИУ опять не прошел аккредитацию. Что будет со студентами дальше, ни вуз, ни Минобр пока не говорят Архівавана 31 мая 2020.// TUT.BY
- ↑ Любовь Касперович. «Подадим заявку весной». Ректор МИУ рассказал, куда переводят выпускников и что будет дальше с вузом Архівавана 22 мая 2020. // TUT.BY
- ↑ Любовь Касперович. Сдать до 17 предметов и заплатить до 3,5 тысячи. Студентам МИУ предлагают перевестись в другой вуз Архівавана 11 ліпеня 2020. // TUT.BY
- ↑ Стала вядома, дзе ўсё ж вучылася касманаўтка Марына Васілеўская . Наша Ніва (15 красавіка 2024). Праверана 17 красавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт універсітэта Архівавана 25 жніўня 2010.
- Афіцыйная старонка Мінскі інавацыйны ўніверсітэт у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»
- Мінскі інавацыйны ўніверсітэт ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Мінскі інавацыйны ўніверсітэт ў сацыяльнай сетцы «Twitter»