Іракская вайна
Іракская вайна — узброены канфлікт 2003—2011 гадоў паміж Іракам, а затым іраксімі паўстанцамі, і міжнароднымі ваеннымі сіламі на чале са Злучанымі Штатамі Амерыкі, які пачаўся са звяржэння ўрада Партыі арабскага сацыялістычнага адраджэння Садама Хусейна.
Афіцыйнай падставай да пачатку ваенных дзеянняў была заяўлена сувязь урада з міжнародным тэрарызмам, у прыватнасці, рухам «Аль-Каіда», а таксама пошук і знішчэнне зброі масавага паражэння. Наступныя праверкі абверглі дадзеныя заявы. Выказваліся таксама думкі, што адной з мэтаў ўварвання было атрыманне кантролю над іракскай нафтай.
У 2011 годзе ЗША вывелі свой вайсковы кантынгент з Іраку, аднак баявыя дзеянні працягваліся. Падчас новага вітка канфлікту ў 2014 годзе ўрад краіны страціў да 1/3 тэрыторыі дзяржавы, якую занялі ісламісты. Гэтыя падзеі вымусілі амерыканскую армію вярнуцца ў Ірак і разгарнуць аперацыю супраць баевікоў.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1991 годзе, пасля вайны ў Персідскім заліве, прычынай якой паслужыла анексія Іракам Кувейта, Савет бяспекі ААН прымае рашэнне аб прыбыцці на іракскую тэрыторыю Спецыяльнай камісіі. Яе мэтай з’яўлялася ажыццяўленне нагляду за вытворчасцю зброі масавага паражэння. Нягледзячы на паспяховае выкананне сваіх функцый, у 1998 годзе ўрад Ірака адмовіўся ад далейшага супрацоўніцтва з ААН і настаяў на рэарганізацыі камісіі. Акрамя гэтага, з боку краін кааліцыі былі створаны спецыяльныя нялётныя зоны для баявой авіяцыі Ірака, з мэтай абароны курдаў і шыітаў[15].
11 верасня 2001 адбылася тэрарыстычная атака на Сусветны гандлёвы цэнтр, у якой загінула больш за 2500 тысяч чалавек. Адказнасць за гэты тэракт узяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя Аль-Каіда. Урад ЗША патрабаваў зноў ўвесці Спецыяльную камісію на тэрыторыю Ірака. У сродках масавай інфармацыі з’яўляюцца абвінавачванні амерыканскіх уладаў у бок Садама Хусейна, што ён мае дачыненне да крывавых падзеяў 11 верасня. Таксама, акрамя афіцыйнай версіі здарэння, ёсць і іншая, сутнасць якой, заключаецца ў тым, што да трагедыі ў СГЦ датычны самі ўлады ЗША, мэтай якіх сталі наўмысныя абвінчаванні ў адрас Хусейна. Але, нягледзячы на гэта ў 2002 годзе, атрымаўшы згоду Ірака, на тэрыторыі краіны зноў трапляюць інспектара Спецыяльнай камісіі. Пошук слядоў зброі працягваўся да пачатку вайны.
30 студзеня 2002 прэзідэнт ЗША Джордж Буш-малодшы ў сваім звароце да нацыі ўпершыню ужыў выраз «вось зла». Разам з Паўночнай Карэяй і Іранам у «вось» быў уключаны і Ірак[16].
12 верасня Джордж Буш, выступаючы на Генеральнай Асамблеі ААН, заявіў аб «сур’ёзнай небяспецы» з боку Садама Хусейна. Па словах Буша, калі Багдад адмовіцца выконваць патрабаванні ААН па раззбраенні, ваенная акцыя стане непазбежнай.
17 кастрычніка сенат ЗША санкцыянаваў найбуйнейшае за апошнія 20 гадоў павелічэнне ваенных асігнаванняў — на 37,5 мільярда долараў, да 355,1 мільярда. Перад гэтым Буш паставіў подпіс пад рэзалюцыяй кангрэса, якая дазваляе выкарыстанне сілы супраць Ірака[16].
28 студзеня 2003 года ў звароце да нацыі Буш абяцаў даць доказы таго, што Багдад хавае зброю масавага паражэння. Акрамя таго, амерыканскі прэзідэнт прапанаваў узначаліць антыіракскую кааліцыю ў выпадку ваеннага канфлікту[16].
5 лютага дзяржскаратар США Колін Паўэл дэманструе прабірку з нібыта іракскай біялагічным зброяй (сібірскай язвай) на пасяджэнні ААН. Праз некалькі гадоў высветлілася, што змесціва не з’яўлялася біязброяй.
Напярэдадні ўварвання афіцыйная пазіцыя ЗША заключалася ў тым, што Ірак парушае асноўныя палажэнні рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН № 1441 і займаецца распрацоўкай зброі масавага паражэння (у прыватнасці, закупка Іракам алюмініевых трубак была прадстаўлена як доказ распрацоўкі цэнтрыфуг для ўзбагачэння ўрану і атамнай зброі), і што неабходна раззброіць Ірак сілавым шляхам. ЗША і Вялікабрытанія планавалі правесці галасаванне ў Савеце Бяспекі па распрацаванай імі адпаведнай рэзалюцыі, але адмовіліся ад гэтага, бо Расія, Кітай і Францыя далі зразумець, што накладуць вета на любую рэзалюцыю, якой прадугледжана выкарыставанне сілы супраць Ірака.
Ход вайны
[правіць | правіць зыходнік]Уварванне
[правіць | правіць зыходнік]19 сакавіка кааліцыйныя войскі захапілі дэмілітарызаваную зону на мяжы Кувейта і Ірака. У гэты ж дзень Джордж Буш аддаў загад аб пачатку ваенных дзеянняў. Камандаваў сіламі генерал Томі Фрэнкс[16]. Ваенная аперацыя УС ЗША і іх саюзнікаў супраць Ірака афіцыйна пачалася 20 сакавіка ў 05:33 раніцы па мясцовым часе. Спачатку былі нанясены адзіночныя ўдары крылатымі ракетамі марскога базавання і авіяцыйнымі высокадакладнымі боепрыпасамі па стратэгічна важным ваенным мэтам і шэрагу ўрадавых аб’ектаў у Багдадзе. Амерыканскія войскі на мяжы Кувейта і Ірака пачалі інтэнсіўную артылерыйскую падрыхтоўку. Экспедыцыйныя атрады марской пяхоты і 3-й мотапяхотнага дывізія перасеклі мяжу і пачалі наземную аперацыю ў Іраку[17].
ЗША заявілі, што рашэнне аб прымяненні ваеннай сілы супраць Ірака падтрымліваюць 45 дзяржаў свету. 15 з іх афіцыйна не абвяшчаюць пра гэта, але гатовы даць сваю паветраную прастору для ўдараў па Іраку[16].
3-я амерыканская пяхотная дывізія рухалася на захад і далей на поўнач праз пустыню на Багдад. Тым часам 1-я дывізія марской пяхоты прасоўвалася праз цэнтр краіны на паўночны захад па аўтамагістралі Басра—Багдад, а брытанская 7-я танкавая брыгада рухалася ў міжрэччы Тыгра і Еўфрата таксама ў бок сталіцы. 22 сакавіка перадавыя брытанскія часці з ходу занялі нафтавыя вышкі ў некалькіх кіламетрах на паўночны захад ад Басры. З-за пагрозы вулічных баёў войскі кааліцыі абышлі горад з абодвух бакоў. Пад Ум-Касрам затрымаліся часці брытанскай 3-й брыгады спецыяльнага прызначэння, некалькі брытанскіх танкавых батальёнаў і 2 падраздзяленні амерыканскага 15-га экспедыцыйнага атрада марской пяхоты. 1-я дывізія марской пяхоты прайшла з баямі праз нафтаносную правінцыю Румайла і рушыла на поўнач да Насірыі. Гэты горад, населены пераважна шыітамі, меў важнае стратэгічнае значэнне, з’яўляючыся месцам перасячэння галоўных магістраляў поўдня краіны. Таксама, непадалёк ад горада размешчаны вайсковы аэрадром Таліль. 3-я пяхотная дывізія ЗША рассеяла войскі, якія абаранялі аэрадром, і рушыла на захад у абыход Насірыі. Атачыўшы Насірыю, 23 мая марская пяхота з 2-й эбрмп і сілы спецпрызну пачалі штурм горада. У ноч з 24 на 25 сакавіка праз Насірыю прайшлі часці 1-й дывізіі марской пяхоты ЗША. Захапіўшы аэрадром Таліль, амерыканцы атрымалі важную базу ў паўднёвым Іраку. Праз аэрадром Таліль кааліцыйныя войскі атрымалі магчымасць хуткага папаўнення.
27—28 сакавіка моцная пясчаная бура замарудзіла прасоўванне амерыканскіх войскаў. Тым часам 3-я пяхотная дывізія вяла баі ў прыгарадах Неджэфа і Куфы. Асабліва жорсткі супраціў амерыканцам аказала група іракскіх войскаў у прыгарадах Куфы. Пасля паразы іракцаў, амерыканскія войскі рушылі на поўнач да г. Кербела.
На поўдні брытанская 7-я танкавая брыгада пракладала сабе шлях да другога па велічыні іракскаму гораду — Басры, пачаўшы бітву за Басру. 27 сакавіка ў заходніх наваколлях горада разгарнулася танкавая бітва, падчас якой іракскія войскі страцілі 14 танкаў. 6 красавіка брытанцы ўвайшлі ў Басру. Пры гэтым, над цэнтральнай часткай горада, недаступнай для танкаў, кантроль усталёўваў парашутны дэсант. 9 красавіка часці брытанскай 7-й танкавай брыгады рушылі на поўнач да горада Эль-Амара.
Першая працяглая паўза ў наступленні пачалася ў ваколіцах Кербелы, дзе амерыканскія сілы сустрэлі жорсткае супраціўленне іракцаў.
30 сакавіка — 4 красавіка 2003 года мела месца бітва за горад Эс-Самава[18]. 82-я паветрана-дэсантная дывізія і 2 (70)-ы танкавы і 1 (41)-ы пяхотны батальёны амерыканскай 1-й танкавай дывізіі аблажылі горад, адрэзаўшы іракскі гарнізон у Кербеле ад асноўных сіл.
101-я паветрана-дэсантная дывізія блакавала Эн-Наджаф, вымусіўшы асноўную частку іракскіх войскаў пакінуць горад у ноч на 5 красавіка. Іракцы адправіліся ў бок Кербелы[19]. Гэта стала пераломным днём усёй кампаніі, пасля якога супраціў іракскіх войскаў стаў згасаць[20].
На 8 красавіка іракскія войскі, часткова ці цалкам, утрымлівалі Эн-Наджаф, Эль-Кут і шэраг невялікіх гарадоў на поўдні краіны. Раніцай войскі кааліцыі занялі Кербелу, іракскія войскі спынілі супраціў і змяшаліся з мясцовымі жыхарамі. Працягваліся баі за Басру. Пачата фарміраванне новай адміністрацыі Іраку[21].
Тым часам 3-я пяхотная дывізія выйшла на ўскраіны Багдада. Напярэдадні часці дывізіі абышлі Кербелу, дзе заселі іракскія войскі, і праехалі 140 км да сталіцы краіны. 3-я пяхотная дывізія ЗША стала першым саюзным фарміраваннем, якое ўступіла ў іракскую сталіцу. Нечаканае з’яўленне ў раёне Багдада дазволіла 1-й брыгадзе 3-й пяхотнай дывізіі ўзяць з ходу аэрапорт імя Хусейна. У хуткім часе следам падцягнулася 2-я брыгада 3-й пяхотнай дывізіі[22]. На дапамогу ім былі перакінуты падмацаванні ад 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі колькасцю 500 дэсантнікаў і 80 ударных і транспартных верталётаў[20][23].
Раніцай 9 красавіка амерыканскае камандаванне запатрабавала капітуляцыі ад іракскіх войскаў, у выпадку адмовы рушыў услед бы буйнамаштабны штурм. Іракскія ўлады адмовіліся ад далейшага супраціву. У гэты ж дзень амерыканскія войскі ўвайшлі ў горад[24]
Хутка амерыканскія войскі задушылі супраціў іракскіх УС у сталіцы. Пад кантроль 1-й дывізіі марской пяхоты перайшлі авіябаза Аль-Рашыд і міжнародны аэрапорт[25].
10 і 11 красавіка былі ўзяты іншыя найбуйнейшыя гарады Ірака — Кіркук і Масул. 14 красавіка 2003 года з узяццем Тыкрыта — роднага горада Садама Хусейна — ваенная фаза аперацыі была завершана. Актыўная фаза аперацыі доўжылася ўсяго 26 дзён. 1 мая Джордж Буш абвясціў аб завяршэнні вайсковых дзеянняў і пачатку ваеннай акупацыі[16].
Акупацыя і паўстанне
[правіць | правіць зыходнік]Краіна была падзелена на некалькі зон адказнасці. Багдад, «суніцкі трохвугольнік», паўночныя раёны Ірака і заходняя правінцыя Аль-Анбар кантраляваліся амерыканскімі ваеннымі. Населеныя шыітамі раёны на поўдзень ад Багдаду былі зонамі шматнацыянальнай дывізіі, якая складалася з падраздзяленняў Польшчы, Іспаніі, Італіі, Украіны і некалькіх краін Цэнтральнай Амерыкі. На крайнім поўдні ў Басры дыслакаваўся брытанскі кантынгент. Для кіравання акупаванай краінай у канцы красавіка была створана часовая кааліцыйная адміністрацыя, узначаленая адстаўным генералам Джэем Гарнерам, які, аднак, ужо ў маі быў зменены Полам Брэмерам. Задачай адміністрацыі было стварэнне неабходных умоў для перадачы ўлады новаму іракскаму ўраду.
У красавіку замежнікі прыцягнулі паліцэйскіх да забеспячэння правапарадку на вуліцах Багдада і Басры. Аднак 23 мая часовая адміністрацыя распусціла іракскую армію і паліцыю[26]. Пасля гэтага вайскоўцы кааліцыі ажыццяўлялі падрыхтоўку новых сілавых структур. 25 чэрвеня пад кіраўніцтвам амерыканскай кампаніі «Vinnell Corporation» пачалося фарміраванне першых дзевяці пяхотных батальёнаў. 22 лютага 2004 года ў адпаведнасці з загадам № 61 акупацыйнай адміністрацыі адноўлена Міністэрства абароны Ірака[27].
У той жа час ішла кампанія па дэмакратызацыі Ірака. Першапачаткова замежнікі пачалі актыўную работу з насельніцтвам, змагаліся з культам асобы Садама Хусейна і ідэалагічнымі ўяўленнямі, сфармаванымі ў гады яго прэзідэнтсва. У 2005 годзе прайшлі парламенцкія выбары, а таксама была прынята новая канстытуцыя краіны[27][28].
Паралельна прыхільнікі былой улады і ісламарадыкальныя рухі, якія набралі сілу ў краіне як раз пасля ўварвання, арганізавалі ўзброеную партызанскую барацьбу. Першы выпадак, які класіфікуецца як партызанская акцыя, адбыўся яшчэ 28 красавіка 2003 года (у дзень нараджэння Садама Хусейна) у горадзе Масул, калі па войсках ЗША быў адкрыты кулямётны агонь. Бой працягваўся на працягу 45 хвілін і стаў найбуйнейшым інцыдэнтам з моманту ўстанаўлення кантролю сіл кааліцыі над горадам[29].
Пасля гэтага паступова ўзрастаў рух супраціву, прадстаўлены рознымі групоўкамі. Дадзеныя сілы супрацьстаялі акупантам і новаму ўраду Ірака, праводзячы напады на воінскія калоны, базы, патрулі, блокпасты і іншыя аб’екты, часам прыцягваючы да ўдзелу снайпераў і мінамётчыкаў[30]. Разам з тым, партызаны здзяйснялі тэрарыстычныя акты, у тым ліку падрывы аўтамабіляў, захоп закладнікаў і атакі на мячэці[31]. Часам паўстанцы захоплівалі цэлыя гарады і раёны, усталёўвая там сваю ўладу[32][33][34]. Міжнародная кааліцыя і яе саюзнікі адказвалі контрпартызанскімі аперацыямі, самай першай з якіх стала аперацыя «Удар па паўвостраве» летам 2003 па знішчэнні атрадаў на поўнач ад Багдада[35]. Замежныя войскі правялі шэраг паспяховых нападаў на гарады, занятыя паўстанцамі, актыўна ужываючы авіяцыю і артылерыю[36][37][38]. Падчас контрпартызанскіх рэйдаў нярэдка нападу падвяргаліся мірныя жыхары, якія падазраваліся ў супрацоўніцтве з баевікамі, што суправаджалася масавымі расстрэламі[39][40].
Міжканфесійны гвалт
[правіць | правіць зыходнік]30 студзеня 2005 года ў абстаноўцы ўзмоцненых мер бяспекі ў Іраку прайшлі першыя за паўстагоддзя шматпартыйныя правінцыйныя выбары[41]. Напярэдадні выбараў адбылася хваля гвалту. Баевікі пагражалі размясціць насупраць выбарчых участкаў снайпераў[42]. Нягледзячы на байкот галасавання ў шэрагу суніцкіх раёнаў (у правінцыі Аль-Анбар яўка выбаршчыкаў адсутнічала[43]), выбары былі прызнаны. Як і прадказвалі аналітыкі, перамогу на іх атрымаў шыіцкі «Аб’яднаны Іракскі Альянс», які набраў 48 % галасоў. У красавіку быў сфармаваны пераходны ўрад, задачай якога з’яўлялася падрыхтоўка новай канстытуцыі краіны.
У працэсе распрацоўкі новай канстытуцыі выявіліся сур’ёзныя супярэчнасці паміж палітычнымі партыямі шыітаў і курдаў з аднаго боку і сунітаў з другога. Асноўныя пярэчанні сунітаў выклікалі пункты праекта, якія датычыліся пытанняў федэралізацыі дзяржавы, ліквідацыі партыі Баас, а таксама прыналежнасці Ірака арабскаму свету[44]. Прыняты праект адлюстроўваў у асноўным погляды шыітаў і курдаў, якія валодалі большасцю ў парламенце. Раскол у іракскім грамадстве быў добра прыкметны на рэферэндуме па прыняцці Канстытуцыі 15 кастрычніка, калі ў шыіцкіх раёнах панавала святочная атмасфера, а ў суніцкіх гарадах Эль-Юсіфія і Эль-Латыфія ўчасткі для галасавання наогул не адкрываліся[45]. Тым не менш, Канстытуцыя была прынята. 15 снежня адбыліся новыя парламенцкія выбары, па выніках якіх павінен быў быць створана цяпер ужо пастаянны ўрад краіны. Перамогу зноў атрымаў Аб’яднаны Іракскі Альянс, які атрымаў 128 месцаў у Нацыянальным Сходзе. Усе суніцкія партыі атрымалі толькі 58 месцаў, а курды — 53 месцы[46].
Прыход да ўлады ў Іраку шыіцкіх палітычных сілаў прыкметна абвастрыў адносіны паміж іракцамі, якія належалі да двух розных галін ісламу. Хоць суніты былі рэлігійнай меншасцю, яны традыцыйна складалі асноўную частку палітычнай эліты краіны (Садам Хусейн таксама быў сунітам). Па меры змены сітуацыі ў суніцкіх колах раслі асцярогі таго, што шыіты і курды, перахапіўшы палітычную ініцыятыву, паспрабуюць абвясціць уласныя суверэнныя дзяржавы на тэрыторыях Ірака, дзе яны пераважаюць. У гэтым выпадку краіна пазбавіцца амаль усіх асноўных радовішчаў нафты. Аднак і суніцкія, і шыіцкія ўзброеныя групоўкі выступалі супраць прысутнасці замежных войскаў у Іраку.
22 лютага 2006 года невядомыя, меркавана суніты, арганізавалі выбух у мячэці Аль-Аскарыя ў Самары. Ахвяр не было, але купал мячэці, адной з галоўных шыіцкіх святынь, апынуўся разбураны. У наступныя дні і тыдні краіну захліснула хваля гвалту на глебе міжрэлігійнага канфлікту. Апалчэнцы абодвух бакоў падрывалі шыіцкія і суніцкія мячэці, выкрадалі і забівалі мірных іракцаў, якія вызнавалі «варожую» плынь ісламу. Такія расправы сталі штодзённай з’явай; штодня на вуліцах іракскіх гарадоў паліцыя выяўляла дзясяткі трупаў, многія з якіх мелі сляды катаванняў. Многія назіральнікі загаварылі аб тым, што ў Іраку пачалася грамадзянская вайна. Адміністрацыя Джорджа Буша імкнулася пазбягаць такой фармулёўкі, што прывяло да дэбатаў пра тое, ці можна лічыць тое, што адбываецца грамадзянскай вайной. Да кастрычніка ў выніку ўнутранага канфлікту каля 365 тыс. іракцаў сталі бежанцамі[47]. Штомесяц у выніку гвалту гінула больш за 1000 грамадзян краіны[48].
У канфлікце ўдзельнічалі пераважна сілы паўстанцаў, якія выступалі супраць міжнароднай кааліцыі, адклаўшы барацьбу з замежнай кааліцыяй на другі план.
Летам успыхнулі баі нават паміж сунітамі. Умерана-ісламісцкая групоўка «Ісламская армія ў Іраку», што не праводзіла тэрарыстычныя акцыі, займаючыся выключна ўзброенымі нападамі на камбатантаў, выступіда з крытыкай «Аль-Каіды», якая паўсюдна вырабляла падрывы, расстрэлы і захопы закладнікаў[49][50][51]. Адначасова «Ісламская армія Ірака» разглядала сябе як лідара барацьбы супраць амерыканскай акупацыі Іраку, адпрэчваючы прэтэнзіі АК на гэтую ролю[51].
На здзіўленне, гэты эпізод канфлікту скончыўся падпісаннем перамір’я паміж групоўкамі 6 чэрвеня 2007 года[52].
У жніўні 2007 года адбыліся буйныя сутыкненні ў горадзе Кербела паміж байцамі «Бадры», суніцкімі паўстанцамі, прыхільнікі старога рэжыму і Арміяй Махдзі[53].
Разам з гэтым раскол наспеў і ў шыіцкім руху, калі 25 сакавіка 2008 года акупацыйныя сілы пачалі ваенную аперацыю ў Басры для барацьбы з шыіцкімі баевікамі «Арміі Махдзі»[54]. На баку кааліцыі выступіла таксама шыіцкая арганізацыя «Бадра», якая да гэтага не вяла партызанскай вайны супраць замежнікаў і нават падтрымлівала іх і новы ўрад краіны ў барацьбе з суніцкім супрацівам.
Баявыя дзеянні і тэракты (пераважна ў цэнтральных рэгіёнах і сталічным Багдадзе, дзе канфесіі датыкаліся) паміж баевікамі з рознай інтэнсіўнасцю падоўжыліся да 2009 года, пасля чаго значных сутыкненняў зафіксавана не было[55].
Вывад кантынгенту
[правіць | правіць зыходнік]13 верасня 2007 года прэзідэнт Буш абвясціў, што 168 000 амерыканскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся ў той час у Іраку, будуць скарочаны на 5700 чалавек да Каляд і што дадатковыя войскі будуць выведзены, у выніку чаго агульная колькасць амерыканскіх войск скароціцца з 20 да 15 баявых брыгад да ліпеня 2008 года. Але да канца года колькасць амерыканскіх вайскоўцаў у Іраку скарацілася толькі да 146 000 чалавек[56].
Да кастрычніка пад кантролем міжнародных сіл у Іраку заставаліся 5 з 18 правінцый (мухафаз)[57], у астатніх жа забеспячэннем бяспекі займаліся іракскія армія і паліцыя.
19 жніўня 2010 года 4-я брыгада «Страйкер» 2-й пяхотнай дывізіі стала апошняй амерыканскай баявой брыгадай, выведзенай з Ірака. У той жа час у сваёй прамове 31 жніўня новы прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што «амерыканская ваенная місія ў Іраку скончылася. Аперацыя „Іракская свабода“ таксама скончылася, і цяпер іракскі народ нясе галоўную адказнасць за бяспеку сваёй краіны»[58][59][60].
У той момант каля 50 000 амерыканскіх вайскоўцаў заставаліся ў краіне ў якасці кансультантаў у рамках аперацыі «Новы світанак», якая працягвалася да канца 2011 года. Замежнікі працягвалі навучаць і кансультаваць іракскія войскі[61]. Хутка, з крахам дыскусій аб падаўжэнні знаходжання амерыканскіх сіл, Абама абвясціў аб поўным вывадзе войск з Ірака, як і планавалася раней[62]. 15 снежня 2011 года ў Багдадзе адбылася ўрачыстая цырымонія, якая паклала фармальны канец амерыканскай місіі[63]. Апошнія 500 салдат пакінулі Ірак раніцай 18 снежня. На той момант на тэрыторыі Ірака заставаліся супрацоўнікі прыватных ваенных і ахоўных кампаній, а таксама невядомы лік амерыканскіх і іншых замежных інструктараў. Станам на сакавік 2013 года, агульная колькасць прыватнікаў, без уліку спецыялістаў узброеных сіл краін кааліцыі, складала 5500 чалавек[64].
Абгрунтаванне ваенных дзеянняў
[правіць | правіць зыходнік]Амерыканскі бок засноўваў большую частку свайго абгрунтавання ўварвання на сцвярджэннях, што Ірак мае праграму стварэння зброі масавага паражэння (ЗМЗ)[65], падтрымлівае баевікоў «Аль-Каіды»[66] і з’яўляецца пагрозай для ЗША і саюзнікаў[67][68].
Адразу пасля заканчэння фазы ўварвання ў краіне пачала работу група даследавання Ірака, якая займалася пошукам ЗМЗ. Ваеннаслужачыя Польшчы і ЗША ў 2004 годзе знайшлі ў Іраку боепрыпасы з хімічнай зброяй[69][70][71]. Аднак, як высветлілася пазней, знойдзеныя снарады ўтрымлівалі толькі рэшткі рэчываў, што знішчаліся пад наглядам прадстаўнікоў ААН яшчэ ў 1990-я гады. 6 кастрычніка 2004 года арганізацыя Iraq Survey Group (яна з’яўлялася пануючай у справе пошукаў ЗМЗ) афіцыйна заявіла, што на момант уварвання замежных сіл у 2003 годзе Ірак не меў ніякіх забароненых сродкаў[72]. На допыце ў Федэральнам бюро расследаванняў Садам Хусейн пацвердзіў, што ў краіны не было зброі масавага знішчэння[73].
У 2004 годзе Камісія па тэрактах 11 верасня прыйшла да высновы, што няма доказаў якіх-небудзь адносін паміж рэжымам Садама і «Аль-Каідай»[74].
Абвінавачванні былі заснаваныя на недастатковых доказах, адпрэчаных прадстаўнікамі разведкі[75][76]. Абгрунтаванне вайны ў Іраку падвергнулася рэзкай крытыцы як унутры краіны, так і за мяжой[77]. Генсек ААН Кофі Анан заявіў, што ўварванне парушала міжнароднае права і Статут ААН[78].
Страты
[правіць | правіць зыходнік]Міжнародная кааліцыя на чале з ЗША, паводле даных міністэрстваў абароны краін альянсу, а таксама аўтарытэтнага незалежнага інтэрнэт-сайта iCasualties.org, баявыя і небаявыя страты кааліцыі склалі 4804 вайскоўцаў загінулымі, сярод якіх 4 423 (яшчэ 66 амерыканцаў забілі пасля завяршэння аперацыі «Іракская свабода»[79]) з’яўляюцца байцамі амерыканскай арміі. З гэтых лічб падчас непасрэднага ўварвання і баёў з урадавай арміяй рэжыма Садама Хусейна былі забіты 172 салдата іншаземных сіл (139 амерыканцаў і 33 брытанцы[80])[81].
У той жа час, існуюць і іншыя ацэнкі страт, асабліва што датычыцца арміі ЗША.
Як заявіў 26 сакавіка 2003 года ўрад Садама Хусейна, толькі за першы тыдзень канфлікту ў баях загінулі каля 700 брытанскіх і амерыканскіх ваенных[82][83]. Згодна з інфармацыяй іракскага паўстанцкага руху, у баях у Фалуджы за 4—30 красавіка і 8—18 лістапада 2004 года загінула 640 «амерыканскіх акупантаў», у той час як іх апаненты прызналі гібель толькі 119 чалавек[37][84], а падчас дзеянняў снайпероў у Багдадзе за перыяд 2005—2008 гадоў, як сцвярджалі баевікі, налічана 634 забітых ваенных ЗША, дзе кааліцыя пацвердзіла 37[85]. Паводле даных КВІР Ірана, рэальныя амерыканскія ваенныя страты нібыта ў 2,5 разы больш заяўленых, гэта значыць крыху больш за 11 тыс. чалавек[86]. Некаторыя няўрадавыя назіральнікі казалі пра 10 тысяч чалавек забітымі[87][88][89].
У той жа час новая іракская армія і іншыя сілавыя структуры страцілі 17 690 чалавек забітымі[90] і яшчэ 1002 байцоў лаяльнага новаму ўраду апалчэння «Сыны Ірака»[91]. Як мінімум 24 байцоў курдскай Пешмергі, саюзнай да замежнікаў і новага ўрада, былі забіты падчас уварвання[92]. Армія прэзідэнта Садама Хусейна страціла 5 388[93]—45 000[94] чалавек забітымі.
Інфармацыя аб стратах баевікоў ад іх саміх амаль адсутнічае, але, па даных кааліцыі, атрады паўстанцкага руху панеслі страты ў 26 320—27 000 забітых[95], з якіх на 2007 год ад 8,6 да 14,1 тысяч загінулі непасрэдна ў баях замежнымі сіламі[96]. Адсюль таксама пэўная колькасць байцоў загінула ў сутычках паміж сабой, паколькі супраціў з’яўляўся разнамасным і яго члены мелі шэраг ідэалагічных і рэлігійных спрэчак. Асабліва гэта тычылася барацьбы шыітаў з сунітамі, суфітаў з салафітамі і праіранскіх сіл (прыхільнікаў ісламскай рэспублікі) з баасістамі (прыхільнікаў зрынутага рэжыму Садама Хусейна).
Станам на сакавік 2011 года агульная колькасць страт сярод супрацоўнікаў прыватных ваенных кампаній ацэньваецца ў 1537 забітых[97][98]. Галоўным чынам гэта грамадзяне ЗША, Вялікабрытаніі і Турцыі. Аднак ёсць і з краін, якія не прымалі непасрэднага ўдзелу ў канфлікце, да прыкладу, Расія, Кітай, Малдова, Аўстрыя, Германія, Бразілія і іншыя.
Па ацэнцы брытанскага медыцынскага часопіса The Lancet, да восені 2004 года ахвярамі вайны сталі 98 тыс. іракцаў[99], а да лета 2006 года — 655 тысяч[100]. Абедзве лічбы ўключаюць непрамыя страты — гэта значыць тых, хто не нарадзіўся ў выніку пагаршэння сістэмы аховы здароўя, інфраструктуры, росту злачыннасці і г. д. Гэтыя лічбы ўключаюць таксама скарачэнне колькасці насельніцтва ў выніку змяншэння нараджальнасці ў перыяд ваенных дзеянняў і ў наступны перыяд. Гэта скарачэнне разглядаецца як прамы вынік вайны, які выклікаў змены ў сацыяльнай структуры іракскага грамадства, а таксама істотна паменшыў колькасць новых шлюбаў. Пасля заканчэння вайны, у 2013 годзе, The Lancet апублікаваў новае даследаванне, у якім прыведзена нашмат меншая адзнака ахвяр — 116 903[101]. Па даных амерыкана-брытанскай няўрадавай праваабарончай арганізацыі «Iraq Body Count», з пачатку акупацыі Ірака да снежня 2007 года, у краіне загінулі каля 80 тыс. мірных жыхароў, больш за 160 тыс. атрымалі раненні і калецтвы. Толькі ў Багдадзе ахвярамі сталі 40,5 тыс. чалавек. Чвэрць загінулых — жанчыны і дзеці[102]. Гэтыя даныя не з’яўляюцца поўнымі, паколькі «Iraq Body Count» падлічваў толькі тыя смерці, пра якія паведамлялі сродкі масавай інфармацыі. Па ацэнцы інфармацыйнага агенцтва «Асашыэйтэд Прэс», якое з 2006 года займалася падлікам ахвяр вайны па навінавых паведамленнях, у 2006 годзе ў Іраку ў выніку гвалту загінулі 13 813 мірных жыхароў, у 2007 годзе — 18 610[103]. Па ацэнцы новага іракскага ўрада і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, з сакавіка 2003 і да сярэдзіны 2006 года памерлі гвалтоўнай смерцю 151 тыс. чалавек[104]. Праведзенае СААЗ даследаванне эксперты назвалі самым буйным і найбольш адпаведным крытэрам навуковасці пасля пачатку вайны[105].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ЗША афіцыйна завяршылі вайну ў Іраку (руск.). Лента.Ру (15 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2012. Праверана 18 снежня 2011.
- ↑ Опыт использования частных военных компаний в ходе военных конфликтов в Ираке и Афганистане
- ↑ U.S. employs Israeli tactics in Iraq . NBC News (13 снежня 2003). Праверана 12 чэрвеня 2023.
- ↑ Hersh, Seymour M. (21 June 2004). "As June 30th approaches, Israel looks to the Kurds". The New Yorker. Праверана 12 June 2023.
- ↑ Elaheh Rostami-Povey, Iran's Influence: A Religious-Political State and Society in Its Region, pp. 130–154, Zed Books Ltd, 2010.
- ↑ Iranian Strategy in Iraq Politics and "Other Means"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 March 2016. Праверана 12 January 2016.
- ↑ Lenta.ru: Свет: Сірыя перапраўляе ў Ірак добраахвотнікаў для вайны з Амерыкай . Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 25 сакавіка 2013.
- ↑ Hizbullah's Role in Attacks Against U.S. and British Forces in Iraq (Праверана 27 красавіка 2012)
- ↑ Уварванне Турцыі ў Ірак (2007—2008)
- ↑ США заявляют, что Иран поставляет оружие иракским шиитам
- ↑ Гумер Исаев: «Сирия как союзница Ирана поддерживает иракских повстанцев» Петербургский востоковед объяснил, почему проамериканское иракское правительство вынуждено стягивать войска на сирийской границе
- ↑ Миллион погибших и 20 лет позора.
«В 2008-м исследовательская компания IIACSS оценивала количество жертв в миллион. "Если принять во внимание погрешность, то расчетный диапазон составляет от 946 000 до 1 120 000", — отмечали авторы доклада, не уточняя, включены ли в это число иракские военнослужащие. В IBC полагают, что за годы оккупации погибли не менее 97 тысяч мирных иракцев, а британский журнал The Lancet в 2013-м называл 116 тысяч.» - ↑ David Blair. Iraq war 10 years on: at least 116,000 civilians killed (англ.). The Telegraph (15 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2013. Праверана 12 верасня 2019.
- ↑ Update on Iraqi Casualty Data (January 2008)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2011. Праверана 9 лістапада 2010.
- ↑ Война в Ираке
- ↑ а б в г д е Хроника военной операции США против Ирака в 2003 году
- ↑ Криворучка А. П., Рощупкин В. Т. Багдадский вождь: взлёт и падение… Политический портрет Саддама Хусейна и его режима на региональном и глобальном фоне'«, 2008; с 415. isbn978-5-392-00071-5
- ↑ »American troops using tanks and attack helicopters engaged in heavy fighting with Iraqi forces at the town of Samawah, about 150 miles south of Baghdad"
Iraq claims 350 civilian fatalities in first week // «The Irish Times» от 28 марта 2003 - ↑ Михайлов 2004, с. 400.
- ↑ а б Михайлов 2004, с. 401.
- ↑ Михайлов 2004, с. 409.
- ↑ Михайлов 2004, с. 398.
- ↑ Американские войска вошли в Багдад . Вести (5 красавіка 2003). Праверана 29 снежня 2018.
- ↑ Михайлов 2004, с. 410.
- ↑ Михайлов 2004, с. 411.
- ↑ «On 23 May 2003, the US civilian administrator for Iraq, L. Paul Bremer, abolished several ministries and institutions of Saddam Hussein’s regime, and disbanded the Iraqi army, declaring them illegal. The ministries of defense and information were among institutions being dissolved»
Ministry of Defense // globalsecurity.org - ↑ а б капитан 1 ранга С. Ковтун. Силы национальной обороны Ирака // «Зарубежное военное обозрение», № 8 (725), август 2007. стр. 15-21
- ↑ Протокол НИК Ирака от 10 февраля 2006
- ↑ В Мосуле неизвестные обстреляли американцев из пулеметов // NEWSRU.COM от 28 апреля 2003
- ↑ Четвертый этап новейшей истории Ирака // Lenta.ru, 18 сентября 2004
- ↑ С. Строкань. Багдад взорвался с шести сторон (Коммерсантъ)
- ↑ Первый штурм Фаллуджи — операция «Неусыпная решимость» (апрель 2004)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2021. Праверана 14 студзеня 2021.
- ↑ Thomas Ricks. Situation Called Dire in West Iraq (Washington Post)
- ↑ U.S. and Iraq Take Ramadi a Neighborhood at a Time — New York Times
- ↑ Войска США нанесли «Удар по полуострову» в районе Багдада (Lenta.ru)
- ↑ Who Won the Battle of Fallujah? . Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2013. Праверана 23 September 2010.
- ↑ а б Данные повстанцев: в Эль-Фаллудже американцы потеряли 400 человек, есть перебежчики из армии США
- ↑ Miles, 10 May 2005
- ↑ Поимённый список иракцев, убитых в Хадите
- ↑ US-Hubschrauber greifen Hochzeitsfeier an — Dutzende Tote // Spiegel, 19.05.2004 (перевод inosmi.ru)
- ↑ Выборы в Ираке завершились, явка превысила 60 % (Подробности)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2008. Праверана 2 лютага 2008.
- ↑ Члена избиркома убили выстрелом в голову (YTRO.ru)
- ↑ Е. Загорнова. Выборы в Ираке 30 января 2005 г. Подготовительный процесс, ход голосования и предварительные итоги
- ↑ Окончательный вариант конституции Ирака будет готов к 8 сентября (Обозреватель)
- ↑ Референдум по проекту новой конституции Ирака состоялся (NEWSru.com)
- ↑ В Ираке объявили результаты парламентских выборов (Подробности)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2008. Праверана 2 лютага 2008.
- ↑ UNHCR worried about effect of dire security situation on Iraq’s displaced
- ↑ icasualties.org Архівавана 11 лютага 2010.
- ↑ The ISIS Threat: The Rise of the Islamic State and their Dangerous Potential . Providence Research (25 верасня 2014).
- ↑ Islamic Army of Iraq founder: Isis and Sunni Islamists will march on Baghdad
- ↑ а б A Truce Between U.S. Enemies in Iraq
- ↑ Ghosh, Bobby. «A Truce Between U.S. Enemies in Iraq Архівавана 24 жніўня 2013.», Time, 6 June 2007.
- ↑ В Ираке от взрыва погиб еще один губернатор провинции. Архівавана 29 верасня 2007. Независимая газета. от 20.08.2007 г.
- ↑ «Армия Махди» отступает. Ас-Садр готов на перемирие Архівавана 3 чэрвеня 2008. (Праверана 12 мая 2009)
- ↑ Anthony H. Cordesman (2011), «Iraq: Patterns of Violence, Casualty Trends and Emerging Security Threats» Архівавана 12 кастрычніка 2017 года., p. 33.
- ↑ «US Ground Forces End Strength», Global Security.org http://www.globalsecurity.org/military/ops/iraq_orbat_es.htm Архівавана 9 снежня 2014 года.; "President Bush’s Speech On Iraq, September 17, 2007, https://www.npr.org/templates/story/story.php?storyId=14406922 Архівавана 14 жніўня 2018 года., accessed 9 Dec 2014
- ↑ В. П. Юрченко. Военно-политическая обстановка в Ираке (октябрь 2008 года) (Праверана 12 мая 2009)
- ↑ Londoño, Ernesto (19 August 2010). "Operation Iraqi Freedom ends as last combat soldiers leave Baghdad". The Washington Post. Архівавана з арыгінала 26 July 2017. Праверана 18 September 2017.
- ↑ President Obama’s Address on Iraq (31 жніўня 2010).
- ↑ Obama's full speech: 'Operation Iraqi Freedom is over' . NBC News (31 жніўня 2010). Праверана 23 October 2010.
- ↑ Al Jazeera and agencies. Last US combat brigade leaves Iraq . Al Jazeera and agencies (19 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 August 2010. Праверана 19 August 2010.
- ↑ MacAskill (21 October 2011). "Iraq rejects US request to maintain bases after troop withdrawal". The Guardian. London. Архівавана з арыгінала 10 September 2013. Праверана 28 April 2012.
- ↑ Mak, Tim (15 December 2011). "Leon Panetta marks end of Iraq war". POLITICO.com. Архівавана з арыгінала 8 January 2012. Праверана 15 December 2011.
- ↑ Anna Fifield. Contractors reap $138bn from Iraq war // «The Financial Times» от 18 марта 2013
- ↑ Raw Data: Text of Resolution on Iraq . Fox News. Associated Press (25 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2023. Праверана 20 жніўня 2023.
- ↑ "Saddam's al Qaeda Connection". The Weekly Standard. Архівавана з арыгінала 2014-12-23. Праверана 2023-08-20.
- ↑ Center for American Progress (29 January 2004) «In Their Own Words: Iraq’s 'Imminent' Threat» Архівавана 15 студзеня 2016 года. americanprogress.org
- ↑ Senator Bill Nelson (28 January 2004) «New Information on Iraq’s Possession of Weapons of Mass Destruction», Архівавана 20 красавіка 2016 года. Congressional Record
- ↑ В Ираке найдено химическое оружие(недаступная спасылка)
- ↑ Update on chemical demilitarisation
- ↑ Найденное в Ираке химическое оружие признано смертельно опасным
- ↑ США официально признали, что у Саддама не было ОМП
- ↑ Anderson, Curt (2017-01-09). "FBI agent who interrogated Saddam Hussein leads airport case". Associated Press. Архівавана з арыгінала 2023-01-06. Праверана 2020-01-08.
- ↑ Cheney on torture report: Saddam Hussein 'had a 10-year relationship with al-Qaida' (англ.). @politifact. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2019. Праверана 28 мая 2019.
- ↑ Памылка ў зносках: Няслушны тэг
<ref>
; для зносак:0
няма тэксту - ↑ Pentagon office produced 'alternative' intelligence on Iraq (англ.). mcclatchydc. Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2019. Праверана 21 красавіка 2019.
- ↑ Jervis, Robert (Люты 2006). "Reports, Politics, and Intelligence Failures: The Case of Iraq". Journal of Strategic Studies. 29 (1): 3–52. doi:10.1080/01402390600566282. ISSN 0140-2390. S2CID 216088620.
- ↑ "Iraq war illegal, says Annan". BBC News. 16 верасня 2004. Архівавана з арыгінала 10 Жнівень 2022. Праверана 26 Жнівень 2022.
{{cite news}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|archivedate=
і|archive-date=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне|archiveurl=
і|archive-url=
specified (даведка) - ↑ Официальная статистика Министерства обороны США от 31 марта 2014 (pdf-файл) . Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2009. Праверана 19 красавіка 2009.
- ↑ «Iraq Coalition Casualties: Fatalities by Year and Month» Архівавана 6 лютага 2016 года. iCasualties.org. (Праверана {{{1}}})
- ↑ iCasualties.org
- ↑ Срочно! Обнаружено секретное захоронение американских солдат // Сетевое издание KM.RU, 26 марта 2003
- ↑ Данные Ирака о потерях коалиции: 700 убитых и тысячи раненых // News.ru, 31 марта 2003
- ↑ Inside Fallujah: The Unembedded Story by Ahmed Mansour
- ↑ Как? Один человек смог ликвидировать 634 американских военных Архівавана 26 ліпеня 2020.
- ↑ КСИР Ирана рассказал о реальных потерях США в Ираке и Афганистане // RG.RU, 22 феврале 2019
- ↑ Сколько гибнет американских солдат на Ближнем Востоке и зачем? Архівавана 16 студзеня 2021. // Новое восточное обозрение, 6 февраля 2020
- ↑ Бои в Фаллудже не прекращаются // Lenta.ru, 11 ноября 2004
- ↑ [1](недаступная спасылка)
- ↑ 260 killed in 2003,[2] 15,196 killed from 2004 through 2009 (with the exceptions of May 2004 and March 2009), [3] 67 killed in March 2009,[4] 1,100 killed in 2010,[5] and 1,067 killed in 2011,[6] thus giving a total of 17,690 dead
- ↑ Greg Bruno. Finding a Place for the 'Sons of Iraq' . Council on Foreign Relations. Архівавана з першакрыніцы 10 December 2016. Праверана 26 December 2011.
- ↑ Willing to face Death: A History of Kurdish Military Forces — the Peshmerga — from the Ottoman Empire to Present-Day Iraq (page 67) Архівавана 29 кастрычніка 2013 года., Michael G. Lortz
- ↑ [7] Архівавана 2 верасня 2009. // comw.org
- ↑ «Body counts». By Jonathan Steele. The Guardian. 28 May 2003.
- ↑ 597 killed in 2003,[8] Архівавана 28 красавіка 2011 года., 23,984 killed from 2004 through 2009 (with the exceptions of May 2004 and March 2009), [9] Архівавана 30 ліпеня 2013 года. 652 killed in May 2004,[10] Архівавана 2 снежня 2010 года. 45 killed in March 2009,[11] Архівавана 3 верасня 2009 года. 676 killed in 2010,[12] Архівавана 4 жніўня 2014 года. 366 killed in 2011 (with the exception of February), [13] Архівавана 14 ліпеня 2014 года.[14] Архівавана 9 лютага 2015 года.[15] Архівавана 12 жніўня 2014 года.[16] Архівавана 9 лютага 2015 года.Archived copy . Архівавана з першакрыніцы January 11, 2012. Праверана July 3, 2011.[17]Archived copy . Архівавана з першакрыніцы January 12, 2012. Праверана October 22, 2011.Archived copy . Архівавана з першакрыніцы October 2, 2011. Праверана October 15, 2011. thus giving a total of 26,320 dead
- ↑ В Ираке за четыре года были уничтожены свыше 19 тыс. бойцов — данные Пентагона(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2009. Праверана 4 кастрычніка 2007.
- ↑ "In outsourced U.S. wars, contractor deaths top 1,000 | Politics". Reuters. 2007-07-03. Праверана 2009-01-30.
- ↑ US and Coalition Casualties in Iraq and Afghanistan, Catherine Lutz, Watson Institute, Brown University, June 6, 2011(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2021. Праверана 13 кастрычніка 2023.
- ↑ Les Roberts, Riyadh Lafta, Richard Garfield, Jamal Khudhairi, Gilbert Burnham. Mortality before and after the 2003 invasion of Iraq: cluster sample survey (англ.) (pdf)(недаступная спасылка). ZMag.org (29 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2005. Праверана 12 верасня 2019.
- ↑ [18]
- ↑ David Blair. Iraq war 10 years on: at least 116,000 civilians killed (англ.). The Telegraph (15 сакавіка 2013). Праверана 12 верасня 2019.
- ↑ Александр Садчиков. Кому проиграла Америка? (руск.)(недаступная спасылка). «Известия» (14 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2012. Праверана 12 верасня 2019.
- ↑ Bradley Brooks. 2007 deadliest for US troops in Iraq (англ.)(недаступная спасылка). Yahoo! News (30 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2007. Праверана 12 верасня 2019.
- ↑ 151,000 Iraqis died violent deaths in three years after 2003 invasion – UN study (англ.). UN News (9 студзеня 2008). Праверана 12 верасня 2019.
- ↑ Marilynn Marchione. 151,000 Iraqis died in 3 years after US invaded, study by Iraq and UN health agency finds (англ.)(недаступная спасылка). Star Tribune. Праверана 12 верасня 2019.(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Андрей Михайлов. Иракский капкан. — М.: Яуза, Эксмо, 2004.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дж. У. Буш: «Мы ідзём у Ірак з павагай да яго грамадзян, да іх вялікай цывілізацыі і да іх рэлігійных перакананняў» Архівавана 10 лістапада 2013. Зварот да нацыі перад вайной у бел. перакладзе А. Берастоўскага // Сайт Историческая правда
- Андрэй Берастоўскі. Гісторыя ЗША ў апавяданнях і дакументах. Мінск: выдавец А. М. Вараксін, 2019—176 с. ISBN 978-985-7220-59-5