Італьянскае касмічнае агенцтва
Выгляд
Італьянскае касмічнае агенцтва (ASI: італ.: Agenzia Spaziale Italiana) заснавана ў 1988 годзе з мэтай развіцця, каардынацыі і рэалізацыі касмічных праектаў Італіі. Заснавана пры Міністэрстве ўніверсітэтаў і навукова-тэхнічных даследаванняў Італіі і ўяўляе інтарэсы краіны ў складзе Еўрапейскага касмічнага агенцтва (ЕКА).
Штаб-кватэра агенцтва знаходзіцца ў Рыме. Таксама маюцца два аператыўных цэнтра ў Матэра і Трапані. У структуру агенцтва ўваходзіць і касмадром Сан-Марка, размешчаны ў тэрытарыяльных водах Кеніі, які цяпер аднак не эксплуатуецца. Гадавы бюджэт ASI складае парадку €1 млрд.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]- Розныя эксперыменты ў супрацоўніцтве з НАСА: (TSS-1, LAGEOS II, SAR X, UV-STAR, SRTM...).
- BeppoSAX, арбітальная рэнтгенаўская абсерваторыя.
- Касіні — Гюйгенс, першы штучны спадарожнік Сатурна, сумесна з НАСА і ЕКА.
- Mars Express, сумесна з ЕКА.
- Mars Reconnaissance Orbiter, сумесна з НАСА.
- Sicral 1/1B/2, спадарожнікі ваеннай сувязі.
- Swift, рэгістрацыя і назіранне гама-ўсплёскаў.
- AGILE, назіранне рэнтгенаўскага і гама-выпраменьванні.
- COSMO-SkyMed, РСА-спадарожнік.
- Vega, ракета-носьбіт, сумесна з ЕКА.
- Шматмэтавыя модулі забеспячэння Harmony, Columbus, Tranquility і Cupola для патрэб НАСА.
- LARES - геадэзічны спадарожнік, які плануецца да вываду на новай РН Вега.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (англ.) (італ.)