Кенія
| |||||
Дэвіз: «Harambee (Працаваць разам)» | |||||
Гімн: «Ee Mungu Nguvu Yetu» | |||||
Дата незалежнасці | 12 снежня 1963 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | суахілі[1] і англійская[2] | ||||
Сталіца | Найробі | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт Прэм’ер-міністр |
Ухуру Кеніята Калонза Мусьёка Раіла Адзінга | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
46-я ў свеце 582 650 км² 2,3 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2019) • Шчыльнасць |
▲47 564 296 чал. (37-я) 65,1 чал./км² | ||||
ІРЧП | ▼ 0.541 (147-ы) | ||||
Валюта | Кенійскі шылінг | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ke | ||||
Код ISO (Alpha-2) | KE | ||||
Код ISO (Alpha-3) | KEN | ||||
Код МАК | KEN | ||||
Тэлефонны код | +254 (+005 з Танзаніі і Уганды) | ||||
Часавыя паясы | +3 |
Кенія, Рэспубліка Кенія (англ.: Republic of Kenya) — дзяржава ва Усходняй Афрыцы. Мяжуе з Эфіопіяй на поўначы, Танзаніяй на поўдні, Самалі на паўночным усходзе, Угандай на захадзе (мяжа часткова ідзе па возеры Вікторыі) і Паўднёвым Суданам на паўночным захадзе. На паўднёвым ўсходзе абмываецца Індыйскім акіянам. Дзяржаўныя мовы — суахілі і англійская. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (12 снежня). Сталіца — Найробі.
Дзяржаўны лад
[правіць | правіць зыходнік]Кенія — рэспубліка. Член Садружнасці. Дзейнічае канстытуцыя 1963 года з пазнейшымі папраўкамі і дадаткамі. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва тэрмінам на 5 гадоў. Прэзідэнт назначае віцэ-прэзідэнта, які ўзначальвае ўрад, і міністраў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту — Народнаму сходу з 5-гадовым тэрмінам паўнамоцтваў (большасць членаў парламента выбірае насельніцтва, астатніх назначае прэзідэнт).
Геаграфія Кеніі
[правіць | правіць зыходнік]Большую частку краіны займае пласкагор'е вышынёй ад 500 м на ўсходзе жа 2000-3000 м на захадзе. Пласкагор'е перасякаецца глыбокай скідавай упадзінай - Усходне-Афрыканскай рыфтавай сістэмай, па краях якой патухлыя вулканы Кенія (5199 м), Элган (4322 м, на мяжы з Угандай) і інш. Карысныя выкапні: золата, каменная і вуглянатрыевыя солі, азбест, графіт і інш. Клімат экватарыяльны мусонны. Сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца (сакавіка) 18-28°С, самага халоднага (ліпеня) 14-24°С. Колькасць ападкаў (250-1500 мм) павялічваецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад; 2 сезоны дажджоў (сакавік-май, кастрычнік-снежань). Рэкі басейна Індыйскага акіяна (60% тэрыторыі), р.Ніл (10%), басейнаў унутраных сцёкаў. Найбуйнейшыя рэкі Тана і Галана. Возера Туркана.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Сярод вернікаў пратэстанты 45%, католікі 33%, мусульмане 10%, абарыгенныя культы 10%, іншыя 2%.
Большасць кенійцаў хрысціяне (83%), 47,7% лічаць сябе пратэстантамі і 23,5% католікамі[4]. Прыкметна, што ў Кеніі найбольшая колькасць квакераў у свеце – каля 133.000 чалавек[5].
Сусветная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б 7 // Constitution of Kenya
- ↑ а б 7.2 // Constitution of Kenya
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/africa
- ↑ 2009 POPULATION & HOUSING CENSUS RESULTS Архівавана 13 лістапада 2011.. Wycliffe Ambetsa Oparanya, Minister of State for Planning, National Development and Vision 2030. knbs.or.ke 31 August 2010
- ↑ Finding Quakers Around the World Архівавана 15 снежня 2010. (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт ураду Кеніі Архівавана 13 лістапада 2008.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кенія