Герб Кеніі
Выгляд
Герб Кеніі - два львы трымаюць масайскія дзіды і шчыт. Шчыт размаляваны ў нацыянальныя колеры, з якіх:
- Чорны прадстаўляе народ Кеніі
- Зялёны - сельскую гаспадарку, прыродныя рэсурсы і ўрадлівыя глебы Кеніі
- Чырвоны - кроў, пралітую падчас барацьбы за свабоду
- Белы - імкненне да адзінства і міру
У цэнтры чырвонай паласы размешчаны певень які трымае сякеру, які ў адпаведнасці з мясцовымі звычаямі, абазначае новае і шчаслівае жыццё.
Шчыт і львы стаяць на гары Кенія з прыкладамі мясцовай сельскагаспадарчай прадукцыі - кава, пірэтрум, сізаль, чай, кукуруза і ананасы.
У аснове герба напісана слова harambee. Па-суахілі, harambee азначае «разам» або «ўзаемадзеянне». Гэта покліч рыбакоў, калі яны кідаюць свае сеткі ў мора.