Алікантэ
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Алікантэ (Алакан) (ісп.: Alicante, кат. Alacant) — горад у Іспаніі, аўтаномнай супольнасці Валенсія, цэнтр аднайменнай правінцыі. Знаходзіцца на беразе Міжземнага мора. Насельніцтва горада Алікантэ складае 334 329 чалавек, паводле ацэнак за 2011 год, з'яўляючыся, такім чынам, другім паводле велічыні горадам у супольнасці[3]. З улікам бліжэйшых муніцыпалітэтаў, агламерацыя Алікантэ мае 462 281 жыхароў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прыкладна 2500 гадоў таму на месцы сучаснага Алікантэ размяшчалася невялікая іберыйскае паселішча. Грэкі, якія прыйшлі ў гэтыя месцы, заснавалі тут горад гандлёвай калоніі-крэпасці. Горад знаходзіўся пад уладай Карфагена. Пазней горад быў заваяваны рымлянамі, якія перайменавалі яго ў Люцэнтум (па-лацінску: Lucentum), што азначае «горад светлага ззяння». Археалагічныя раскопкі старажытнага ібера-раманскага горада на сённяшні дзень з'яўляюцца аднымі з найбольш значных славутасцей Валенсіі. У VIII стагоддзі горад заваявалі маўры. Іх панаванне значна паўплывала на развіццё горада.
У XVI стагоддзі Алікантэ быў вызвалены кастыльскім войскам, а 300 праз гадоў ён стаў важным гандлёвым портам Іспаніі. У гэты перыяд эканамічнага ўздыму горад інтэнсіўна забудоўваўся і рэканструіраваўся. Многія помнікі архітэктуры гэтага часу захаваліся і да нашых дзён. Выдатнае геаграфічнае становішча стала прычынай таго, што горад заўсёды падвяргаўся ціску з боку заваёўнікаў. Сёння Алікантэ з'яўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў супольнасці Валенсія.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]82,4% насельніцтва заняты ў сферы паслуг, у першую чаргу — гандлі і турызме. Развіта банкаўская справа, адукацыя. 6,2% насельніцтва заняты ў прамысловасці. Аснова эканомікі — пляжны турызм, экспарт віна, аліўкавага алею, цытрусавых і садавіны, лёгкая прамысловасць.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Ніца, Францыя
- Карлафортэ, Італія
- Герцлія, Ізраіль
- Леон, Нікарагуа
- Матансас, Куба
- Аран, Алжыр
- Рыга, Латвія
- Таяока, Японія
- Веньчжоу, Кітай
Зноскі
- ↑ а б Argos: Portal d'informació, Portal de información
- ↑ Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Instituto Nacional de Estadística Архівавана 13 лістапада 2011.. Municipal Register.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алікантэ
- Афіцыйны сайт горада Алікантэ
- Трамвай Архівавана 21 лістапада 2008.
- Старонка свята Івана Купалы Архівавана 6 сакавіка 2012.
- Універсітэт
- Alicante Information Архівавана 10 сакавіка 2007.
- Турыстычны партал
- Панарамны від Алікантэ Архівавана 6 сакавіка 2012.