Кадыс
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Кадыс[2] (ісп.: Cádiz, лац.: Gades) — горад на паўднёвым захадзе Іспаніі, у Андалусіі. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Баія-дэ-Кадыс. Насельніцтва — 133 000 чал. (2004) (з прыгарадамі — 629 000).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кадыс быў заснаваны фінікійцамі каля 1100 года да н.э. і прэтэндуе на званне найстарэйшага горада Еўропы. У фінікіянаў Гадэс быў адабраны карфагенянамі. Пасля Другой Пунічнай вайны, гэта значыць у 206 годзе да н.э., Гадэс перайшоў да рымлян. Цэзар даў гораду муніцыпальнае права. Пазней Кадыс падпаў пад уладу вандалаў, вестготаў і арабаў. У грэкаў і візантыйцаў Кадыс лічыўся «краем Свету», была нават прымаўка «далей Кадыса і шляху няма». Яе ўжываў, напрыклад, Рыгор Багаслоў у «пахвальным слове» Васілю Вялікаму.
У 1262 годзе горад быў заваяваны Кастыліяй. У першай іспанскай хроніцы «Estoria de Espanna» 1282 ці 1284 года, падрыхтаванай каралём Альфонса X, гаворыцца пра тое, што ў горадзе знаходзіліся памежныя слупы самога Геркулеса, і засяленне мясцовасці ўзводзілася да гэтага старажытнагрэчаскага героя[3]. У эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыццяў Кадыс стаў галоўным портам для адпраўкі іспанскіх экспедыцый у Амерыку. З суседняга з Кадысам порту Палас-дэ-ла-Франтэра адпраўляліся на захад караблі Калумба.
У 1766 годзе кароль Карлас III сваім указам вырашыў даць аўтаномныя правы востраву Леон, такім чынам пазбавіўшы кіраўнікоў Кадыса ўлады над гэтым востравам. Аблога Кадыса французамі ў 1810—1812 гады беспаспяхова працягвалася два гады. Падчас гэтай аблогі Кадыскія картэсы склалі канстытуцыю 1812 года. У 1823 годзе ў Кадысе знайшлі прытулак картэсы, разам з паланёным імі каралём Фердынандам VII. Кадыс быў абложаны французамі і ўзяты ў 1824 годзе.
У 1868 годзе ў Кадысе ўспыхнула паўстанне, якое пацягнула за сабой адрачэнне ад пасады Ізабелы II, адстаўку Гансалеса Брава і фарміраванне новага ўрада на чале з Хасэ Кончам.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Уваход у стары горад Кадыса абараняе Земляная брама (па-іспанску: Puerta de Tierra).
- Кадыскі Новы сабор быў пабудаваны ў стылі барока па праекце іспанскага архітэктара Вісентэ Асера.
- Стары сабор Кадыса, цяпер царква Санта-Крус, быў пабудаваны ў XIII стагоддзі і моцна пацярпеў падчас наступу на Кадыс англічанін у 1596 годзе.
- У назіральнай вежы Тавірэ працуе камера-абскура.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б http://www.abc.es/espana/20150613/abci-alcalde-kichi-cadiz-201506131201.html
- ↑ Напісанне Кадыс у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.7. Мн., 1998, С.407
- ↑ Primera Cronica General. Estoria de España. Tomo I. — Madrid, Bailly-Bailliere e hijos, 1906, стар. 8
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2001 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2002. — вып. 5. — P. 642. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2002 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2002. — вып. 311. — P. 45846. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2003 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2003. — вып. 304. — P. 45352. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2004 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2004. — вып. 314. — P. 42356. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2005 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2005. — вып. 287. — P. 39422. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2006 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2006. — вып. 312. — P. 46628. — ISSN 0212-033X
- ↑ III // Municipal Register of Spain 2007 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2007. — вып. 311. — P. 53566. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2008 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2008. — вып. 312. — P. 52072. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística Municipal Register of Spain 2009 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2009. — вып. 309. — P. 109453. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2010 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2010. — вып. 311. — P. 106195. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2011 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2011. — вып. 303. — P. 138416. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2012 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2012. — вып. 313. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2013 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2013. — вып. 311. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2014 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2014. — вып. 308. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2016 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2016. — вып. 304. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2017 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2017. — вып. 316. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2018 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2018. — вып. 314. — P. 130903. — ISSN 0212-033X
- ↑ Cifras oficiales de población resultantes de la revisión del Padrón municipal a 1 de enero — National Statistics Institute. Праверана 18 сакавіка 2019.
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2019 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2019. — вып. 311. — P. 141278. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2020 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2020. — вып. 340. — P. 125898. — ISSN 0212-033X
- ↑ National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2021 — 2021.
- ↑ National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2022 — 2022. — Т. 90. — С. 1,235.
- ↑ National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2023 — 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кадыс
- Афіцыйны сайт