Перайсці да зместу

Пераклад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Анатацыйны пераклад)
Разецкі камень
Мовазнаўства
Мовы свету
Мовы свету
Тэарэтычная лінгвістыка
Фаналогія

Марфалогія

Сінтаксіс

Семантыка (+лексічная)

Прагматыка

Кагнітыўная лінгвістыка

Генератыўная лінгвістыка
Дэскрыптыўная лінгвістыка
Антрапалагічная лінгвістыка

Эвалюцыйная лінгвістыка (параўнальна-гістарычнае
мовазнаўства
, этымалогія)

Фанетыка

Сацыялінгвістыка
Прыкладная лінгвістыка
Камп'ютарная лінгвістыка

Фарэнсіка

Засваенне мовы

Language assessment

Language development

Прэскрыптывізм

Антрапалагічная лінгвістыка

Нейралінгвістыка

Псіхалінгвістыка

Стылістыка

Антрапалагічная лінгвістыка
Астатняе
Пісьменства

Дэшыфроўка

Тыпалогія

Гісторыя лінгвістыкі

Спіс лінгвістаў

Мовы свету

Нявырашаныя праблемы
Партал:Лінгвістыка

Пераклад — дзейнасць па сэнсавай інтэрпрэтацыі тэксту на адной мове і па стварэнні новага, эквівалентнага тэксту на іншай мове. Не гледзячы на тое, што разуменне іншых моў мела месца і да з’яўлення пісьма, перакладніцкая дзейнасць распачалася са з’яўленнем пісьмовай літаратуры. Гэтак, вядомы няпоўны пераклад шумерскага Эпаса пра Гільгамеша (к. 2000 да н.э.) на мовы Паўднёва-Заходняй Азіі, выкананы ў другім тысячагоддзі да нашай эры[1].

Мэтай перакладу з’яўляецца ўсталяванне адносін эквівалентнасці паміж зыходным і перакладным тэкстам (для таго, каб абодвы тэксты неслі ў сабе аднолькавы сэнс). Гэтыя абмежаванні ўключаюць кантэкст, правілы граматыкі зыходнай мовы, традыцыі пісьма, яго ідыёмы і г. д.

Пры перакладзе з адной мовы на другую заўсёды існуе рызыка таго, што ідыёмы перацякуць у недарэчнай форме ў выніковую мову. У той жа час, калькаванне і запазычванне словаў можа ўзбагаціць мову, на якую перакладаецца тэкст. Сапраўды, перакладанне і дапамагала ў фарміраванні моў, на якія ажыццяўляліся пераклады[2].

З узрастаннем патрэбнасцей бізнесу, пасля Індустрыяльнай рэвалюцыі, задачы па перакладзе былі фармалізаваныя — гэтак паўсталі асобныя перакладніцкія школы і спецыялізаваныя асацыяцыі[3].

Першапачаткова пераклад выконваўся выключна чалавекам, але з-за працаёмкасці працэсу перакладу ў 1940-х гадах перад інжынерамі паўстала задача аўтаматызацыі перакладніцкага працэсу (машынны пераклад), або прынамсі дапамогі ў перакладзе (аўтаматызаваны пераклад)[4]. З развіццём Інтэрнэту паўстаў цэлы рынак перакладніцкіх паслуг, а таксама пачалося развіццё моўнай лакалізацыі[5].

Сістэматычным даследваннем тэорыі і практыкі перакладаў займаецца перакладазнаўства.

Разнавіднасці

[правіць | правіць зыходнік]

Рэфератыўны пераклад з’яўляецца відам скарочанага пісьмовага перакладу. Па аб’ёму інфармацыі ён большы за анатацыйны пераклад і, безумоўна, меншы за поўны пісьмовы пераклад. Назва «рэфератыўны» паказвае, што перакладчык павінен «пераказаць» тэкст сваімі словамі і апусціць пры гэтым неістотныя дэталі. Звычайна перакладчыку тлумачаць колькі старонак тэксту павінна атрымацца, які павінен быць памер шрыфту і г.д.

Літаратурны альбо адэкватны пераклад — гэта найбольш распаўсюджаны від поўнага пісьмовага перакладу. Не трэба блытаць з мастацкім перакладам, бо такі від выкарыстоўваюць каб перакладаць не толькі мастацкую літаратуру, але і тэхнічную дакументацыю, матэрыялы па медыцыне, фармакалогіі, юрыспрудэнцыі, фінансам. Адрозніваецца ад літаральнага перакладу тым, што мае мэтай перадачу поўнага сэнсу ўсяго тэксту. Пры гэтым словы могуць перакладацца «не па слоўніку», а сітуатыўна. Напрыклад, англійскую фразу I’m happy to be involved in the business правілы літаратурнага перакладу не дазваляюць перадаць літаральна «Я шчаслівы быць уцягнутым у гэты бізнес», бо сэнс фразы іншы: «Я рад удзельнічаць у гэтай справе». Такі від перакладу дапускае трансфармацыі сказу на ўзроўні слоў ці граматычных структур сказу.

Анатацыйны пераклад — від скарочанага пісьмовага перакладу. Меншы па аб’ёму інфармацыі за рэфератыўны пераклад Як піша пра яго беларускі перакладазнаўца В. С. Сляповіч, такі пераклад "не перавышае аднаго абзаца; часам ён можа быць абмежаваны двума-трыма сказамі[6]. У такім выпадку задача перакладчыка толькі ў тым, каб перадаць сутнасць тэксту.

Нярэдка выкарыстоўваецца для знаёмства з інфармацыяй увогуле. Распаўсюджаны ў форме анатацый на міжнародных мовах да навуковых артыкулаў і тэзісаў навуковых прамоў, апублікаваных у зборах.

Поўны пісьмовы пераклад — перадача тэксту без скарачэнняў з адной мовы на другую. Ён з’яўляецца найбольш распаўсюджаным відам пісьмовага перакладу. Можа быць літаратурным альбо літаральным. Выкарыстоўваецца пры неабходнасці перадаць важную інфармацыю сродкамі замежнай ці роднай мовы ва ўсіх падрабязнасцях. Такім перакладам звычайна карыстаюцца пры перадачы юрыдычнай інфармацыі (напрыклад, тэкст дагавора), апісанні правілаў эксплуатацыі тэхнічнага абсталявання, у мастацкай і публіцыстычнай літаратуры.

Тэхнічны пераклад — від літаратурнага перакладу, звязаны з пісьмовай альбо вуснай перадачай тэхнічнай інфармацыі з адной мовы на другую. Адрозніваецца ад мастацкага перакладу адзінствам тэрміналогіі — г.зн., калі пэўны прыбор назвалі трансфарматарам, яго ўжо нельга назваць адаптарам ці яшчэ неяк. Словы адной і той жа мовы могуць мець адно значэнне ў лексіцы агульнага ўжывання і зусім іншае — ў тэхнічнай лексіцы, і гэта стварае цяжкасці перакладу. Так, англійскае слова file можа азначаць і папку, і камп’ютарны файл, і напільнік[7].

Машы́нны перакла́д — працэс перакладу тэкстаў з адной натуральнай мовы на іншую цалкам спецыяльнай камп’ютарнай праграмай. Таксама называецца кірунак навуковых даследванняў, звязаных з стварэннем такіх сістэм.

Сінхронны пераклад — від вуснага перакладу, пры якім перакладчык перакладае на мэтавую мову сінхронна, адначасова з успрыманнем на слых прамовы на зыходнай мове. Сінхронны пераклад выконваецца, як правіла, з выкарыстаннем спецыяльнага абсталявання для сінхроннага перакладу.

На практыцы назіраюцца тры разнавіднасці сінхроннага перакладу:

  • сінхронны пераклад «на слых»;
  • сінхронны «пераклад з аркуша» з папярэдняй падрыхтоўкай або без яе;
  • сінхроннае чытанне загадзя перакладзенага тэксту.

Мастацкі пераклад — адзін з відаў літаратурнага (адэкватнага) перакладу. Адрозніваецца ад іншых відаў літаратурнага перакладу неабходнасцю перадаваць вобразы мастацкай літаратуры, гульню слоў альбо каламбуры, рыфму і рытм (пры перакладзе вершаваных твораў). Гэта можа прыводзіць да поўнага змянення тэксту арыгінала. Нават да з’яўлення новага мастацкага твору, напісанага па матывах існуючага. (Напрыклад, беларускім чытачам больш знаёмы Бураціна А. Талстога, чым яго прататып Пінокіа). Прыкладамі ўдалых мастацкіх перакладаў песень на беларускую можна назваць «Молі Мэлоўн», якую поўнасцю пераклалі з англійскай (Molly Mallone) з захаваннем рытму, рыфмы і сюжэту, а таксама песню «Прыгажуня»[8], якая з’яўляецца беларускай версіяй англійскай песні «Pretty woman»[9].

Літаральны пераклад — гэта адзін з відаў поўнага пісьмовага перакладу. Адрозніваецца ад літаратурнага тым, што выкарыстоўваецца для перадачы значэння кожнага асобнага слова альбо асобнай фразы, а не поўнага сэнсу сказу ці тэксту. Не трэба блытаць з машынным перакладам, бо апошні скіраваны, як і літаратурны пераклад, на перадачу сэнсу тэксту, але атрымоўваецца больш літаральным, чым зроблены чалавекам, бо многія сітуацыі перакладу патрабуюць выбару альтэрнатывы, на што машына звычайна не здольна.

Літаральны пераклад робіцца «ўручную». Ім карыстаюцца пры перакладзе сказаў з аднолькавай структурай і адназначнымі адпаведнасцямі значэнняў асобных слоў сказу (Напрыклад, французскі сказ Nana va à Bagdade перадаецца па-беларуску літаральна: «Нана едзе ў Багдад»). Таксама літаральны пераклад шырока выкарыстоўваюць у філалагічных даследаваннях. Так, многія біблеісты карыстаюцца рознымі падрадковымі перакладамі Бібліі, дзе тэкст надрукаваны на мовах арыгіналу — старажытнаяўрэйскай, арамейскай і старажытнагрэчаскай — перакладзены паслоўна на родную мову даследчыка.

Зноскі

  1. J.M. Cohen, «Translation», Амерыканская энцыклапедыя[en], 1986, vol. 27, p. 12.
  2. Christopher Kasparek, «The Translator’s Endless Toil», The Polish Review, vol. XXVIII, no. 2, 1983, pp. 84-87.
  3. Andrew Wilson, Translators on Translating: Inside the Invisible Art, Vancouver, CCSP Press, 2009.
  4. W.J. Hutchins, Early Years in Machine Translation: Memoirs and Biographies of Pioneers, Amsterdam, John Benjamins, 2000.
  5. M. Snell-Hornby, The Turns of Translation Studies: New Paradigms or Shifting Viewpoints?, Philadelphia, John Benjamins, 2006, p. 133.
  6. Слепович В. С. Курс перевода. Русский-английский. Мн.: «ТэтраСистемс», 2001, с. 5
  7. Проценко К. Омонимы и многозначные слова в техническом и повседневном английском языке в сравнении//Язык и перевод Глазами исследователей, переводчиков, преподавателей и носителей языка. Сборник научных и научно-публицистических статей. Мн. 2010
  8. Песня «Прыгажуня», кліп гурта «Крама» Архівавана 4 сакавіка 2016.
  9. Тэкст песні Роя Орбісана «Pretty woman»
  • Bassnett S., Lefevere A. Constructing cultures: essays on literary translation. Clevedon: Multilingual Matters, 1998
  • Казакова Т. А. Курс перевода