Антарыйскі тэхналагічны ўніверсітэт
Выгляд
Антарыйскі тэхналагічны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Ontario Tech University | |
Арыгінальная назва | англ.: Ontario Tech University |
Заснаваны | 2002 |
Год рэарганізацыі | 2018 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Ошава, Антарыа, Канада |
Сайт | ontariotechu.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антарыйскі тэхналагічны ўніверсітэт (англ.: Ontario Tech University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ошава ў правінцыі Антарыа, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Установа была заснавана ў 2002 годзе як Антарыйскі тэхналагічны інстытут. У 2018 годзе інстытут быў перайменаваны ў тэхналагічны ўніверсітэт. Галоўны кампус універсітэта размешчаны прыкладна на 160 гектарах зямлі ў паўночнай Ошаве, у той час як яго спадарожнікавы кампус размешчаны ў цэнтры горада Ошава.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- факультэт бізнесу і інфармацыйных тэхналогій
- факультэт адукацыі
- факультэт інжынерыі і прыкладных навук
- факультэт навук пра здароўе
- факультэт прыродазнаўчых навук
- факультэт сацыяльна-гуманітарных навук
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антарыйскі тэхналагічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы