Блю-Куілскі ўніверсітэт
Выгляд
Блю-Куілскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Blue Quills University | |
Арыгінальная назва | англ.: Blue Quills University |
Заснаваны | 2015 |
Размяшчэнне | Сент-Пол, Альберта, Канада |
Сайт | bluequills.ca |
Блю-Куілскі ўніверсітэт (англ.: Blue Quills University) — канадская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Сент-Пол у правінцыі Альберта, Канада.
Гэта першы ўніверсітэт у Канадзе, які належыць і кіруецца карэннымі народамі.
Універсітэт знаходзіцца ў сумеснай уласнасці кіраўнічых органаў сямі індзейскіх плямён. Таксама ў адрозненні ад іншых канадскіх універсітэтаў, якія зарэгістраваныя ўрадамі правінцый, гэтая ўстанова адукацыі зарэгістравана федэральным урадам Канады.
Вучэльня была заснавана як індзейская школа-інтэрнат у 1930-х гадах, а затым перададзена пад кантроль карэнных народаў у 1971 годзе. Яна была абвешчана ўніверсітэтам 1 верасня 2015 года.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы