Перайсці да зместу

Анійскае царства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Анійскае царства,

Армянскае царства Багратыдаў,

Багратыдская Арменія
Անիի թագավորություն,
Բագրատունիների Հայոց թագավորություն, Բագրատունյաց Հայաստան
Сцяг
Сцяг
Армянскае царства Багратыдаў каля 1000 года
Армянскае царства Багратыдаў каля 1000 года
< 
 >
 >
 >
 >
 >
884 — 1045

Сталіца Шыракаван, Багаран, Карс, Ані
Мова(ы) Армянская
Рэлігія Хрысціянства (Армянская апостальская царква)
Форма кіравання Абсалютная манархія
Дынастыя Багратуні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анійскае царства (ці Багратыдская Арменія, Армянскае царства Багратыдаў[1][2]) — армянская феадальнае дзяржава, што існавала з 885 па 1045 год. Багратыдам атрымалася вярнуць ва ўжытак палітычны тэрмін „Вялікая Арменія[3], які стаў афіцыйнай назвай дзяржавы[4].

Армянскае царства Багратыдаў было заснавана Ашотам I[5] пасля амаль васьмідзесяцігадовай унутранай аўтаноміі краіны пад кіраваннем роду Багратуні, набытай пасля арабскага заваявання Арменіі.

Аднаўленне армянскай дзяржавы ў цэлым адзначыла пачатак новага залатога стагоддзя ў армянскай гісторыі[6]. Анійскае царства дасягнула свайго найвышэйшага росквіту на мяжы X—XI стагоддзяў у перыяд кіравання Гагіка I. З захопам сталіцы краіны, гарады Ані, Візантыяй у 1045 годзе царства спыніла сваё існаванне.

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Армянскі народ страціў сваю незалежную дзяржаўнасць у 387 годзе, калі Вялікая Арменія падпала пад падзел паміж Рымскай імперыяй і Сасанідскай Персіяй. Меншая, заходняя частка краіны адышла да Рыму, асноўная ж частка адышла да Персіі. У персідскай частцы краіны армянскія цары з дынастыі Аршакідаў працягнулі кіраваць да 428 года. Перажыўшы цяжкі перыяд рэлігійнага прыгнёту зараастрыйскага Ірана, да сярэдзіны VII стагоддзя Арменія трапіла пад уладу арабаў. У плынь VIII—IX стагоддзяў армяне шматкроць паўставалі супраць арабскага ярма, пакуль да пачатку IX стагоддзя не склаліся рэальныя гістарычныя перадумовы для аднаўлення армянскага царства.

З сярэдзіны VII стагоддзя большая частка тэрыторыі Арменіі знаходзілася пад уладай арабаў[7]. З пачатку IX стагоддзя ў Абасідскім халіфаце пачаліся працэсы, якія пазней прывялі да яго распаду. Паслабленне халіфата прымусіла перайсці да больш гнуткай палітыкі ў дачыненні Арменіі[7]. Так, яшчэ ў 806 годзе армянскі князь Ашот Мсакер  (англ.) (Мясаед) быў прызначаны халіфам кіраўніком Арменіі[8]. У сваю чаргу, яго сын Баграт Багратуні атрымаў ад халіфа тытул батрык ал батарыка[9], стаў „князем князёў“ усяго эмірата Арменіі. Апошняй спробай халіфата здушыць усё ўзрасталае непадпарадкаванне армян стала карная экспедыцыя арабскага вайскавода Буга ў 851—852 гадах, якая, аднак, не прывяла да ўмацавання ўлады арабаў у Арменіі. Ібн аль-Асір піша пра гэтыя падзеі:

" У гэтым, 237 [851/2], годзе паўсталі жыхары Арменіі супраць свайго кіраўніка Юсуфа ібн-Мухамеда і забілі яго. Нагодай да гэтага паслужыла тое, што калі Юсуф ступіў у Арменію, да яго насустрач выступіў нейкі батрык па імі Бакрат, сын Ашота, які насіў тытул “батрык батрыкаў”, і прасіў пра амана, але Юсуф схапіў яго разам з яго сынам — Ні'мой і адправіў іх да палаца халіфа. Тады батрыкі Арменіі сабраліся разам з пляменнікамі Бакрата, сына Ашота, і пакляліся забіць Юсуфа. З ім заадно быў і Муса ібн-Зурара, зяць Бакрата, жанаты з яго дачкой. Вестка пра гэта дайшла да Юсуфа. Яго сябры адраілі яму заставацца на тым месцы, але ён не пачуў іх радзе. Як толькі наступіла зіма і выпаў снег, яны, жыхары Арменіі, вычакаўшы пакуль снег не зацвярдзеў, з'явіліся да яго ў горад Тарун і абсадзілі яго. Юсуф выступіў з горада і пазмагаўся з імі, але быў імі забіты з усімі, хто ваяваў на яго баку[10]. "

Сітуацыя прывяла халіфат да разумення таго, што трэба лічыцца з армянскай шляхтай і асабліва з Багратыдамі[11]. Ужо ў другой палове IX стагоддзя падчас барацьбы супраць арабскага валадарства азначыліся тэндэнцыі да аб'яднання Арменіі ў адзіную дзяржаву[12]. Так, у 862 годзе княскі род Багратыдаў аб'яднаў большую частку армянскіх земляў і зрынуў уладу халіфата, а апошні, у асобе халіфа Аль-Мустаіна, прызнаў Ашота Багратуні князем князёў (батрык ал батарыка[5]) ўсёй Арменіі[13][14], уключаючы арабскія эміраты[5][15][заўв 1]. Арабскі намеснік у Арменіі, этнічны армянін Алі ібн Ях'я аль-Армані, асабіста запытаў у халіфа гэты высокі тытул для Ашота[16]. У веданне Ашота ўвайшоў у тым ліку і збор падаткаў[17]. Важна адзначыць, што калі ў канцы VIII стагоддзя Арменія плаціла даніну ў памеры 13 млн дырхемаў, тое да сярэдзіны IX стагоддзя ўжо 4 млн.[17], дзякуючы чаму вялікая частка сабраных сродкаў заставалася ў краіне, спрыяючы яе эканамічнаму развіццю. Візантыя, у сваю чаргу, спрабуючы прыцягнуць Арменію на свой бок, праз патрыярха Фоція падняла дагматычнае пытанне, прапануючы армянам прыняць халкіданізм. Скліканы каля 862 года Шыракаванскі сабор, узначалены каталікосам Закарыем I Дзагецы, адхіліў прапанову[5], аднак Ашот намякнуў на палітычны саюз[18]. Паводле выразу сярэднявечнага гісторыка, „Ашоту не хапала толькі кароны, пра што моцна думалі армянскія князі[19]. Ужо ў 875 годзе армянская шляхта высунула Ашота ў якасці прэтэндэнта на армянскі трон[1][заўв 2].

Гістарычны нарыс

[правіць | правіць зыходнік]

Канец IX—першая палова X стагоддзя

[правіць | правіць зыходнік]

У 885 годзе Арабскі халіфат у асобе халіфа Аль-Мутаміда і Візантыйская імперыя у асобе імператара Васілія I прызналі незалежнасць Арменіі[21][22] і паслалі Ашоту Багратуні па кароне[7][13][14][23][24]. Гэты акт стаў юрыдычным пацверджаннем існавалай яшчэ з 860-х гадоў фактычнай незалежнасці Арменіі[7]. Ашот I быў урачыста каранаваны ў сталіцы Багаран каталікосам Геворгам II Гарнецы[25]. Прыкладна праз 450 гадоў пасля падзення Вялікай Арменіі армянская дзяржава была адноўлена[21]: „трэцяе аднаўленне царства армянскага праз Ашота Багратуні“, — так заве падзею гісторык эпохі Багратыдаў Сцяпанас Таранецы[26]. Мхітар Айрыванецы таксама піша: „885. А. 334. У Арменіі запанаваў Ашот Багратуні праз 434 гады па спыненні дынастыі Аршакідаў[27], Таўма Мецапецы ў сваю чаргу згадвае: „Пасля роду Аршакуні яны сталі царамі [жыхароў] Ані і астатніх армян[28].

Шахіншах (Цар цароў) Ашот II Жалезны.

Ядром дзяржавы стаў гавар Шырак[29], размешчаны ў басейне ракі Ахуран. Ашоту I атрымалася з'яднаць пад сваёй уладай не толькі Арменію, але і ўсходнюю Грузію з Албаніяй[24][30]. Ён дамогся кансалідацыі краіны[25], пры ім межы Арменіі распасціраліся на поўдні да абласцей вакол возера Ван, на ўсходзе аж да ракі Кура, а на поўначы Ашот I уз'яднаў Гугарк да горада Тыфліс[31]. Такім чынам, усталяваная новая манархія ў цэнтральнай Арменіі ўлучала ўсю ніжнюю Арменію і большую частку закаўказскай Арменіі[32]. Жаданне ўз'яднаць усе спрадвечна армянскія вобласці ў адзіную дзяржаву спрычынілася рэстаўрацыі Багратыдамі назвы старажытнаармянскай дзяржавы — «Вялікая Арменія»[33]. Напярэдадні аднаўлення незалежнасці нароўні з радавымі маёнткамі Багратыдаў самымі буйнымі княскімі ўладаннямі Арменіі з'яўляліся таксама Васпуракан і Сюнік, дзе кіравалі адпаведна мясцовыя дынастыі Арцруні і Сюні[21].

Як Візантыя, так і халіфат імкнуліся наладзіць з Арменіяй сяброўскія адносіны і бачыць у ёй свайго саюзніка[7]. Апроч прызнання незалежнасці Арменіі халіфат прызнаў таксама палітычнае вяршэнства Ашота I над усімі кіраўнікамі Закаўказзя, як хрысціянскімі, так і мусульманскімі[25]. З канца IX — пачатку X стагоддзя Візантыйская імперыя таксама прызнала палітычную гегемонію Арменіі ў Закаўказзі — прынамсі ў дачыненні хрысціянскіх дзяржаў[заўв 3]. Армянскія цары Ашот I, Смбат I і Ашот II валодалі тытулам „архонт архонтаў[35], якія надзялялі іх вышэйшай уладай у адносінах да астатніх кіраўнікоў Закаўказзя візантыйскай арыентацыі[36]. Імператар Візантыі Канстанцін Барвянародны, гаворачы пра першага багратыдскага цара Арменіі Ашота I, паведаміў, што той „валодаў усімі краінамі ўсходу[35]. Халіфат, у сваю чаргу, прысудзіў армянскім царам тытул шахіншаха — „цара цароў“[13], што таксама давала царам Арменіі юрыдычнае вяршэнства над іншымі валадарамі Арменіі і Закаўказзя[37].

Істахры, X ст.[38] :
«Дабіль сталіца Арменіі і ў ім Санбат, сын Ашуга. Горад увесь час знаходзіўся ў руках шляхетных хрысціянаў, а хрысціяне складаюць большую частку насельнікаў Арменіі, яна ж „царства Арман“. Арменія мяжуе з Румам і межы яе да Бёрды’а, да Джазіры і да Адэрбейджана»

У 890 годзе Ашота I змяніў яго сын Смбат I, царская ўлада якога таксама была прызнана халіфатам[39]. Смбат I, як і яго папярэднік, праводзіў палітыку моцнай цэнтралізаванай улады[40], пры ім межы армянскай манархіі яшчэ больш пашырэлі[39][40][41]. У сярэдзіне 890-х гадоў ён нанёс паразу Мухамеду ібн Абу Саджу з дынастыі Саджыдаў, вярнуўшы Двін і Нахічэвань[39]. Праз некалькі гадоў, аднак, Двін ізноў быў захоплены Саджыдамі, дзе яны стварылі невялікі эмірат, што стаў пасля важным ваенным фарпостам у барацьбе з армянскім царом. На працягу больш двух дзесяцігоддзяў менавіта Саджыды сталі самым галоўным ворагам Арменіі. У той жа час першыя армянскія цары Багратыды валодалі абсалютнай уладай на ўсёй тэрыторыі Арменіі. Так, прыкладам, вядомае, што ў 904 годзе Смбат I адлучыў вобласць Нахічэвані ад Васпуракана і перадаў у склад Сюнікскай вобласці[42]. Пры ім сталіца Арменіі была перанесена з Багарана ў Шыракаван. Нягледзячы на прызнанне Армянскага царства, арабы працягвалі патрабаваць з Арменіі даніну, лічачы Арменію сваім васалам[43]. Занепакоіўшыся ўзмацненнем армянскай дзяржавы, халіф, абапіраючыся на свайго намесніка саджыдскага эміра Юсуфа, пачаў планамерную барацьбу за падначаленне Арменіі[1]. Скарыстаўшыся супярэчнасцямі паміж родамі Багратуні і Арцруні, у 908 годзе васпураканскі князь Гагік Арцруні  (англ.) ад імя халіфа быў абвешчаны „царом Арменіі“ ў процівагу Смбату I[1]. Праз год армія Юсуфа разам з армянскімі войскамі Васпуракана распачала вайсковыя дзеянні супраць Смбата I. Патрываўшы паразу ў бітве пры Дзкнавачары, у вобласці Ніг, апошні трапіў у палон у рукі Юсуфа. Адмовіўшыся даць загад здацца абаронцам крэпасці Ернджак, у 914 годзе[25] Смбат быў пакараны смерцю[1], пасля чаго яго цела было ўкрыжавана на крыжы ў Двіне. Мусібыць, пасля смерці Смбата I эмірат Кайсікаў робіцца даннікам Візантыі.

Смбат II (справа) і яго малодшы брат Гурген I на ктытарскай скульптуры Ахпата, 976—991 гады[12].

Арменія была вызвалена, і яе самастойнасць была адноўлена[1][44] пры наступніку Смбата I Ашоце II Жалезным. У 918—920 гадах паміж патрыярхам Канстанцінопальскім Мікалаем I і армянскім каталікосам Іаанам Драсханакертцы ішлі перамовы дзеля стварэння закаўказскага саюза супраць мусульманаў[25]. Кульмінацыяй дыпламатычных высілкаў стала падарожжа Ашота II у Канстанцінопаль у 921 годзе, вынікам якой стала атрыманне ад імперыі вайсковай дапамогі[25]. Арабы, якія імкнуліся знішчыць Армянскае царства, незадоўга да гэтага ў процівагу Ашоту II, гэтым разам, абвясцілі „царом Арменіі“ яго пляменніка Ашота Шапухяна. Вярнуўшыся на радзіму, Ашот II працягнуў барацьбу і вызваліў большую частку краіны[22][25], па чарзе вярнуўшы Багрэванд, Шырак, Гугарк, Агстэўскую даліну і ўсю паўночную Арменію[5]. Вырашальнай стала Севанская бітва ў 921 годзе. Здабыўшы перамогу над арабамі, Ашот II у 922 годзе атрымаў ад халіфа Аль-Муктадыра тытул шахіншаха[13] — цара цароў[41][44] — і быў прызнаны царом Арменіі[22]. Яго палітычная гегемонія была прызнана на ўсім Каўказе[25][41]. Ашот таксама меў поспех у падаўленні адцэнтровых памкненняў дробных феадалаў на ўскраінах краіны. Так, былі падначалены Саак Севада ў Гармане, Цлік Амрам у Тавушы, князі Самшвілдэ на крайняй поўначы Гугарака[25]. Ашот Шапухян у якасці кампенсацыі атрымаў Вагаршапат і наваколле і быў ухілены з палітычнай арэны, а Гагік Арцруні задаволіўся тытулам цара Васпуракана.

Арменія дасягнула апагея свайго палітычнага і культурнага развіцця пры наступніках Ашота II. Яго брат Абас I, запанавалы ў 928/929 годзе, перанёс сталіцу з Шыракавана ў Карс[25]. Яму дасталася краіна, зняможаная доўгімі войнамі. Эпоху цара Абаса прынята лічыць часам міру і стабільнасці[45], паводле выразу Сцяпанаса Таранецы, «Абас пасяліў мір і ўпарадкаванасць у зямлі армянскай»[46]. Ён таксама вёў няўхільную барацьбу за цэнтралізацыю свецкай улады, імкнуўся інтарэсы царквы падначаліць гэтай справе[47].

Другая палова X—пачатак XI стагоддзя

[правіць | правіць зыходнік]

З другой паловы X стагоддзя захопніцкая палітыка Візантыі і яе далейшая экспансія на ўсход стварылі пагрозу для бяспекі Армянскага царства[48]. Яшчэ ў 949 годзе імперыя заняла Карын. Захопам Карына паступова пачынаецца далейшая анексія армянскіх земляў[49]: у 966 годзе да Візантыйскай імперыі было далучана армянскае княства Багратыдаў у Тароне[50], а праз некалькі гадоў Маназкерт[заўв 4] эмірата Кайсікаў, якія з'яўляліся на той момант ужо даннікамі імперыі[50]. У X стагоддзі, аднак, тэрытарыяльнае пашырэнне Візантыі гэтым і абмежавалася[49].

Магіла цара Ашота III Міласцівага ў Арамосе  (англ.).

У 952 годзе царом Арменіі стаў Ашот III Міласцівы з тытулам шахіншаха[53][заўв 5]. Апошні, падобна сваім папярэднікам, праводзіў палітыку цэнтралізацыі ўлады[22], стварыў моцнае рэгулярнае войска[22]. Армянскі цар цароў камандаваў войскам з 80 тыс. ваяроў[25]. Ён быў паспяховы ў войнах супраць каўказскіх горцаў і эмірата Хамданідаў[5], хоць яго спроба вызваленні Двіна засталася беспаспяховай[55]. Прынамсі ў першы перыяд свайго кіравання Ашот III узначальваў аб'яднанае царства і валодаў поўнай уладай над усімі буйнымі князямі краіны[5]. Тым не менш з сярэдзіны X стагоддзя Армянскае царства як цэнтралізаваная дзяржава пачала даваць расколіны, чым характарызаваўся наступны этап яго гістарычнага развіцця. У гады кіравання Ашота III у 961 годзе сталіца была перанесена з Карса ў Ані. Кіраўніком Карса быў прызначаны брат цара Мушэг Багратуні, які ў 963 годзе абвясціў Вананд царствам. Ашот III саступіў Карс разам з усёй вобласцю свайму брату. У 974 годзе імператар Візантыі Іаан I Цымісхій падышоў да меж армянскай манархіі[25]. Усе армянскія кіраўнікі Васпуракана, Сюніка, Ташыр Дзарагета згуртаваліся вакол цара цароў[25] і аб'яднаная васьмідзесяцітысячная армія[53] размясцілася ў Харку блізу армяна-візантыйскай мяжы. Візантыйскі імператар адмовіўся ад далейшых вайсковых дзеянняў і склаў з армянскім царом саюз[25].

Двухметровая статуя Гагіка I[12]. На руках статуі знаходзіўся макет царквы. 1001—1010 гады[заўв 6].

Неўзабаве царства патрэслі іншыя закалоты. У 977 годзе сканаў Ашот III, адразу пасля чаго паўстаў востры канфлікт паміж яго братам Мушэгам і сынам Смбатам II з-за армянскага трона. Канфлікт у канчатковым выніку скончыўся перамогай Смбата і заключэннем свету паміж абодвума бакамі. У той жа самы час у 978 годзе яго малодшы брат Гурген атрымаў Ташыр[57] і блізкія вобласці, дзе было ўтворана Ташыр-Дзарагецкае царства з захаваннем васальнай залежнасці ад Ані[57][58]. Пасля паходу Равадзіда Абу-л-Хайджа на Двін і захопу горада ў Абу Дулафа ал-Шайбані ў 987 годзе Смбат II быў змушаны плаціць яму даніну[59]. Тады ж, у перыяд часовага паслаблення Анийского царствы, сюзерэн Сюніка Смбат абвясціў сваю вобласць асобным царствам, аднак ужо праз год ізноў прызнаў вярхоўную ўладу Смбата II[60]. У цэлым Смбату II атрымоўваецца стабілізаваць становішча ў краіне[61].

У 989 годзе ўлада перайшла да Гагіка I з тытулам шахіншаха[61] — цара цароў. Эпоха яго кіравання лічыцца перыядам найвышэйшага росквіту Армянскага царства Багратыдаў[62]. Яму атрымоўваецца паспяхова праводзіць палітыку ўз'яднання армянскіх земляў і цэнтралізацыі ўлады[63]. У 1001 годзе ён здушыў паўстанне свайго пляменніка, цара Ташыр-Дзарагета Давыда I Беззямельнага[25], «з прычыны якога Давыд павінен быў жыць у пакорнасці ў дачыненні да Гагіка як сын да бацькі», — піша гісторык пачатку XI стагоддзя Сцяпанос Таранецы[64]. Апроч гэтага, былі анексаваны вобласці васальных княстваў і царстваў — Сюніка, Васпуракана, Парысаса, Хачэна[61][63][65]. Гагіку атрымоўваецца нарэшце на некаторы час вярнуць Двін[61]. Краіна была хутка адноўлена, складаліся перадумовы для яе не менш паспяховай будучыні[66]. У кастрычніку 998 года армяна-грузінская кааліцыя нанесла знішчальную паразу войскам Мамлана I з дынастыі Равадзідаў[67][68], чым быў пакладзены канец іх пасоўванню ў Арменію[69]. У 1001 годзе, пасля смерці Давыда Курапалата, Візантыя, паводле тэстаменту апошняга, ажыццявіла анексію Таа-Кларджэцкага княства. Такім чынам, пасля ліквідацыі ўладанняў Давыда Візантыя робіцца непасрэдным суседам Армянскага царства, што, натуральна, яшчэ больш наблізіла візантыйскую пагрозу. У тым жа годзе Гагік I анексаваў у Васпуракана вобласці Цахкотн і Кагавіт.

Пасля смерці Гагіка I у 1020 годзе армянская дзяржава пачала паступова хіліцца да заняпаду[66]. Валадаранне законнага спадчынніка армянскага трона Аванеса-Смбата не было прызнана яго братам Ашотам IV. У імкненні завалодаць тронам Ашот паўстаў супраць брата. Атрымаўшы дадатковыя войскі ад цара Васпуракана Сенекерыма, Ашот абсадзіў сталіцу Арменіі — Ані. Прайграўшы вайну, Аванес-Смбат быў змушаны пайсці на саступкі. У 1022 годзе, пры пасярэдніцтве цара Грузіі Георгія I[70], была падпісаная мірная дамова, паводле якой Аванес-Смбат павінен быў кіраваць у Ані і блізкіх абласцях, а Ашот — на прымежных з Персіяй і Грузіяй тэрыторыях:

" Тады святы патрыярх Ананія і князі горада прыйшлі да Ашота і прынялі такое мірнае рашэнне: каб Ашот валадарыў у правінцыях, а Аванес — у Ані з умовай, калі Аванеса спасцігне смерць раней, Ашот стане царом усёй Арменіі. На гэтыя ўмовы Ашот даў сваю згоду. Пасля чаго на загад Аванеса і Ашота Абас стаў кіраўніком царскага валодання Карса, а Геворк — краіны Агваніі, бо яны былі з царскага роду і былі падначалены двум царам — Аванесу і Ашоту. Ашот аніразу не наведаў горада Ані цягам наступных гадоў[71]. "

Дзяржавы-васалы Анійскага царства

[правіць | правіць зыходнік]

У васальных адносінах (дашынк ухцэ) з Багратыдамі знаходзіліся чатыры ўтвораныя ў X стагоддзі армянскія царствы, а таксама трохі армянскіх княстваў. У лік першых уваходзілі Васпураканское, Карскае, Сюнікскае і Ташыр-Дзарагетскае царствы[29]. Васальныя дзяржавы бралі ўдзел ва ўсіх замежнапалітычных акцыях Багратыдаў[60]. Тым не менш іх стасункі з імі часта рабіліся поўныя інтрыг з-за імкнення да палітычнага самаўзвялічвання[72]. У васальнай залежнасці ад Анійскіх Багратыдаў, у вызначаны перыяд, знаходзіліся касікі — валадары вобласці Арчэш на паўночным беразе Ванскага возера ў гістарычнай вобласці Арменіі Аліявіт[73], а таксама вобласці Камбечан і Шоку на левым беразе рэкі Кура[74].

Васальнымі адносінамі з армянскімі Багратыдамі былі злучаны Багратыды Тайка.

Васпураканскае царства

[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць прыналежала старажытнаму армянскаму роду Арцруні. Царства тут было ўтворана ў 908 годзе пры Гагіку Арцруні. Ахапляла галоўным чынам усходні басейн возера Ван, дзе яго межы даходзілі да Нахічэванскага края[1] ўздоўж ракі Аракс, а на поўдні да возера Урмія. Пры цары Сенекерыме, у пачатку XI стагоддзя на тэрыторыі Васпуракана былі размешчаны 10 гарадоў, 4 тыс. паселішчаў, 72 крэпасці, 115 манастыроў. Распачатыя нашэсці сельджукаў, а таксама наступ візантыйскіх войскаў вымусілі Сенекерима ў 1021 годзе перадаць Васпураканскае царства Візантыі.

Сюнікскае царства

[правіць | правіць зыходнік]

У 987 годзе ў перыяд часовага паслаблення Анійскага царства[21] сюзерэн Сюніка Смбат з дапамогай Равадзіда Абу-л-Хаджу і арцахскіх князёў абвясціў Сюнік асобным царствам. Усяго праз год, у 988 годзе[60], пасля смерці Абу-л-Хайджа, Смбат I Саакян прызнаў вярхоўную ўладу цара Арменіі Смбата II. Царства кіравалася прадстаўнікамі старажытнаармянскага роду Сюні. Цар Арменіі Гагік I у пачатку 990-х гадоў анексаваў у свайго васала некаторыя вобласці, у тым ліку і Ваёц-Дзор. У цэлым князі Сюні заставаліся дакладнымі саюзнікамі Багратыдаў[72].

Карскае царства

[правіць | правіць зыходнік]
Гагік Карскі з сям'ёй, мініяцюра пачатку XI стагоддзя.

Утварылася ў 963 годзе праз два гады пасля перанясення сталіцы Арменіі з Карса ў Ані. Першым кіраўніком быў Мушэг — брат Ашота III Міласцівага[13]. Ахапляла Карс і вобласць Вананд. Тут анійскія Багратыды былі не толькі сюзерэнамі, але і азгапетамі — старэйшымі членамі дынастыі[75]. Тэрыторыя царства мела ролю перадавога фарпоста ў барацьбе з Візантыяй. Найбольшай магутнасці дасягнула пры цары Абасе, што запанаваў наказам шахіншаха Смбата II, аднак яго наступнік Гагік у 1064 годзе[70] змушана саступіў сваё царства Візантыі з-за распачатага ўварвання сельджукаў.

Ташыр-Дзарагецкае царства

[правіць | правіць зыходнік]

Ужо з канца IX стагоддзя дадзеныя вобласці знаходзіліся ў складзе Арменіі[31] і кіраваліся намеснікамі з роду Гнтуни. Заснавальнікам царства ў 978 годзе стаў малодшы сын Ашота III Міласцівага Гурген, атрымалы пасля смерці бацькі Ташыр і ўскрайкавыя вобласці. Ён стаў заснавальнікам новай галіны роду — Кюрыкідаў. Багратыд Ані, апроч сюзерэна, тут былі таксама азгапетамі — старэйшымі членамі дынастыі[75]. Па паведамленні Маціёса Урхаецы, «…яны былі з роду армянскіх цароў і залежалі ад Шыракскага дому». Першапачаткова цэнтрам царства з'яўлялася крэпасць Самшвілдэ, а з 1065 года — крэпасць Лары. У 1001 годзе спроба непадпарадкавання Давыда I Беззямельнага Багратыдам Ані была жорстка падаўлена[58]. Тут знаходзіліся стратэгічна важныя крэпасці Каян, Махканаберд, Гаг і некаторыя іншыя.

Хачэнскае княства

[правіць | правіць зыходнік]
Істахры, X ст.[76]:
«Шлях з Берда’а ў Дабіль ідзе па землях армян, і ўсе гэтыя гарады ў царстве Санбата, сына Ашута»

Хачэн ахапляў тэрыторыю правінцыі Арцах антычнай Арменіі. Прыкладна ў той жа самы час, што і Ашот I, князь Грыгар-Амам са старажытнага армянскага роду Арраншахиков на тэрыторыі сярэднявечнага Алуанка ўзнавіў царства. Усяго праз некалькі гадоў, у сярэдзіне 890-х гадоў, пасля яго смерці, яго сыны падзялілі гэту тэрыторыю паміж сабой. З пачатку X стагоддзя яны былі васаламі Багратыдаў[77][78]. Вядомы выпадак паўстання князя Гармана Саака Севады. Апошні быў затрыманы Ашотам II і аслеплены. У канцы X стагоддзя Гагік I анексаваў гэту тэрыторыю[63].

Помнік Ашоту III Міласціваму ў Гюмры
  1. Пра гэта паведамляе, прыкладам, Канстанцін Барвянародны ў працы «Об управлении империей» (гл. 44): «[Знай], что Апелварт правил Манцикиертом и находился под властью [Асотия], архонта архонтов, отца Симватия, архонта архонтов. Но сам Асотий, архонт архонтов, дал этому Апелварту также крепость Хлиат, Арцес и Перкри, ибо упомянутый Асотий, архонт архонтов, отец Симватия, архонта архонтов, владел всеми странами востока».
  2. У Севанскім надпісы 874 года Ашот заве сябе царом (тагавор) Арменіі, а ў надпісы з Гарні 879 года яго жонка Катранідэ названа прынцэсай Арменіі[20].
  3. Менавіта армянскі цар Ашот I усклаў карону на галаву першага Багратыдскага цара ўсходняй Грузіі (Іверыі) Адарнасэ IV  (англ.)[34].
  4. У 979 годзе яно было перададзена Візантыяй Давыду III Курапалату ў якасці ленных уладанняў[51]. У 979 годзе яно было перададзена Візантыяй Давыду III Курапалату ў якасці ленных уладанняў[52].
  5. Імператар Візантыі Іаан I Цымісхій у сваім лісце да Ашота III таксама заве яго «цар цароў Вялікай Арменіі»[54].
  6. У наш час аскепкі статуі знаходзяцца ў археалагічным музеі Эрзурума[56].
  1. а б в г д е ё Восток в средние века // История Востока / Под ред. Р. Б. Рыбакова. — М.: Восточная литература РАН, 1997.
  2. John H. Rosser. Historical Dictionary of Byzantium. — 2-е изд. — Scarecrow Press, 2011. — P. 62.
  3. Г. Г. Литаврин. Комментарий к главам 44—53 трактата „Об управлении империей“. См. комм. 13 к главе 44
  4. К. Н. Юзбашян. Скилица о захвате Анийского царства в 1045 г. // Византийский Временник. — Л.—М.: 1979. — Т. 40 (65). — С. 89.
  5. а б в г д е ё The Oxford Dictionary of Byzantium / Edited by Alexander Kazhdan. — 1991. — Т. 1. — С. 210.
  6. Bagratid Dynasty — артыкул з Брытанніка
  7. а б в г д История Византии / Отв. редактор С. Д. Сказкин. — М.: Наука, 1967. — Т. 2.
  8. Mark Whittow. The making of Byzantium, 600-1025. — University of California Press, 1996. — P. 214.
  9. Гл. комм. 78 к гл. XXV „Истории Армении“ Иоанна Драсханакертци.
  10. Материалы по истории Азербайджана из Тарих-ал-камиль (полного свода истории) Ибн-ал-Асира / пер. П. К. Жузе. — Баку: АзФан, 1940.
  11. История армянского народа. — 1976. — Т. III. — С. 16. (арм.)
  12. а б в В. В. Шлеев. Всеобщая история искусств / Под общей редакцией Б. В. Веймарна и Ю. Д. Колпинского. — М.: Искусство, 1960. — Т. 2, кн. 1.
  13. а б в г д Armenia — артыкул з энцыклапедыі Брытанніка
  14. а б Arrān — артыкул з Encyclopædia Iranica. C. E. Bosworth
  15. Mark Whittow. The making of Byzantium, 600-1025. — University of California Press, 1996. — P. 214.
  16. К. Н. Юзбашян Армения «эпохи Багратидов» в международно-правовом аспекте // Историко-филологический журнал. — 1975. — № 1. — С. 35—36. (арм.)
  17. а б История армянского народа. — 1976. — Т. III. — С. 18. (арм.)
  18. История армянского народа. — 1976. — Т. III. — С. 19. (арм.)
  19. Вардан Великий. Часть 2 // Всеобщая история Вардана Великого.. — М., 1861. — С. 109.
  20. История армянского народа. — Т. III. — С. 22. (арм.)
  21. а б в г Bagratids — артыкул з Encyclopædia Iranica. C. Toumanoff
  22. а б в г д Ашот — артыкул з БСЭ (3 выданне)
  23. Encyclopaedia of Islam. — Leiden: BRILL, 1986. — Vol. 1. — P. 637.
  24. а б А. А. Василев. Византия и арабы. — СПб, 1902. — Т. II.
  25. а б в г д е ё ж з і к л м н о Cyril Toumanoff. Armenia and Georgia // The Cambridge Medieval History. — Cambridge: 1966. — Т. IV: The Byzantine Empire, part I, chapter XIV. — P. 593—637.
  26. Всеобщая история Степаноса Таронскаго Асохьика по прозванию: Писателя 11. стол. / Перевед. с армянскаго и об-яснена Н. Эминым. — М.: Типогр. Лазарев. Инст. восточ. языков, 1864. — С. 106.
  27. Хронографическая история, составленная отцом Мехитаром, вардапетом Айриванкским / пер. К. Патканова. — СПб., 1869.
  28. Фома Мецопский. История Тимур-Ланка и его преемников. Баку. 1957
  29. а б Анийское царство — артыкул з БСЭ (3 выданне)
  30. Mark Whittow. The making of Byzantium, 600-1025. — University of California Press, 1996. — P. 217.
  31. а б Steven Runciman. The Emperor Romanus Lecapenus and his reign: a study of tenth-century Byzantium. — Cambridge University Press, 1988. — P. 152.
  32. Ayrarat — артыкул з Encyclopædia Iranica. R. H. Hewsen
  33. Акопян A. A., Мурадян П. М., Юзбашян К. Н. К изучению истории Кавказской Албании (По поводу книги Ф. Мамедовой «Политическая история и историческая география Кавказской Албании (III в. до н. э. — VIII в. н. э.)») // Ист.-филол. журн. — 1987. — № 3. — С. 169.
  34. Ronald Grigor Suny. The Making of the Georgian Nation. — 2-е изд. — Indiana University Press, 1994. — P. 31—32.
  35. а б Константин Багрянородный. „Об управлении империей“, гл. 44
  36. Степаненко. В. П. Из истории армяно-византийских отношений второй половины X—XI в. (к атрибуции монет Кюрикэ куропалата) // Античная древность и средние века. — 1978. — В. 15. — С. 43—51.
  37. Г. Г. Литаврин. Комментарий к главам 44—53 трактата „Об управлении империей“. См. комм. 11 к главе 44
  38. Н. А. Караулов. Сведения арабских писателей о Кавказе, Армении и Адербейджане: I. Ал-Истахрий // Сборник материалов для описания местностей и племен Кавказа. — Тифлис: 1901. — В. 29.
  39. а б в The Cambridge History of Iran / Edited by R. N. Frye. — Cambridge University Press, 1975. — Vol. 4. — P. 228—229.
  40. а б Иованнес Драсханакертци. гл. XXXI // История Армении. — Ер., 1986.
  41. а б в Ronald Grigor Suny. The Making of the Georgian Nation. — 2-е изд. — Indiana University Press, 1994. — P. 31—32.
  42. К. Н. Юзбашян. Армянские государства эпохи Багратидов и Византия. — М.: Наука, 1988. — С. 70.
  43. а б John H. Rosser. Historical Dictionary of Byzantium. — 2-е изд. — Scarecrow Press, 2011. — P. 71.
  44. Еремян С. Т. Присоединение северо-западных областей Армении к Византии в XI веке // Вестник общественных наук. — 1971. — № 3. — С. 6.
  45. Всеобщая история Степаноса Таронскаго Асохьика по прозванию: Писателя 11. стол. / Перевед. с армянскаго и об-яснена Н. Эминым. — М.: Типогр. Лазарев. Инст. восточ. языков, 1864. — С. 117.
  46. Еремян С. Т. Присоединение северо-западных областей Армении к Византии в XI веке // Вестник общественных наук. — 1971. — № 3. — С. 7.
  47. История армянского народа. — 1976. — Т. III. — С. 141. (арм.)
  48. а б История армянского народа. — 1976. — Т. III. — С. 108. (арм.)
  49. а б Р. М. Бартикян. О царском кураторе "MANZHKEPT KAI EΣΩ IBHPIAΣ" Михаиле. В связи с восточной политикой Василия II (976— 1025 гг.). // Историко-филологический журнал. — 2000. — № 1. — С. 132—133.
  50. С. Т. Еремян. Армения на рубеже X—XI вв. // Атлас Армянской ССР. — Ер.—М., 1961. — С. 102—106.
  51. Г. Г. Литаврин. Комментарий к главам 44—53 трактата «Об управлении империей». Комм. 2 к главе 44
  52. а б Степаненко В. П. Из истории армяно-византийских отношений второй половины X—XI в. (к атрибуции монет Кюрикэ куропалата) // Античная древность и средние века. — 1978. — В. 15. — С. 45.
  53. Х. Кучук-Иоаннесов. Письмо императора Иоанна Цимисхия к армянскому царю Ашоту III // Византийский временник. — 1903. — Т. 10.
  54. История армянского народа. — 1976. — Т. III. — С. 116. (арм.)
  55. The statue of King Gagik на сайте «Virtual ANI»
  56. а б V. Minorsky. Studies in Caucasian History. — CUP Archive, 1953. — С. 41.
  57. а б Ташир-Дзорагетское царство — артыкул з БСЭ (3 выданне)
  58. The Cambridge history of Iran. — Cambridge University Press, 1975. — Т. 4. — С. 237.
  59. а б в Степаненко В. П. Из истории армяно-византийских отношений второй половины X—XI в. (к атрибуции монет Кюрикэ куропалата) // Античная древность и средние века. — 1978. — В. 15. — С. 46.
  60. а б в г Степаненко В. П. Политическая обстановка в Закавказье в первой половине XI в // Античная древность и средние века. — 1975. — В. 11. — С. 124—125.
  61. John H. Rosser. Historical Dictionary of Byzantium. — 2-е изд. — Scarecrow Press, 2011. — P. 199.
  62. а б в Гагик I — артыкул з БСЭ (3 выданне)
  63. Всеобщая история Степаноса Таронскаго Асохьика по прозванию: Писателя 11. стол / Перевед. с армянскаго и об-яснена Н. Еминым. — М.: Типогр. Лазарев. Инст. восточ. языков, 1864. — С. 203.
  64. V. Minorsky. Studies in Caucasian History. — CUP Archive, 1953. — P. 71.
  65. а б John Bagnell Bury. The Cambridge Medieval History. — Macmillan, 1923. — Т. 4. — P. 163.
  66. The Cambridge History of Iran. — Cambridge University Press, 1975. — Vol. 4. — P. 237.
  67. Encyclopaedia of Islam. — Leiden: BRILL, 1986. — Vol. 1. — P. 638.
  68. К. В. Рыжов. Раввадиды // Все монархи мира. Мусульманский Восток VII-XV вв.. — М.: Вече, 2004.
  69. а б К.Н. Юзбашян Скилица о захвате Анийского царства в 1045 г. // Византийский Временник. — 1979. — Т. 40 (65). — С. 78.
  70. Смбат Спарапет. Летопись / пер. А. Г. Галстяна. — Ер., 1974.
  71. а б Steven Runciman. The Emperor Romanus Lecapenus and his reign: a study of tenth-century Byzantium. — Cambridge University Press, 1988. — P. 126—127.
  72. Г. Г. Литаврин. Комментарий к главам 44—53 трактата «Об управлении империей». См. комм. 5 к главе 44
  73. Cambysene — артыкул з Encyclopædia Iranica. L. Chaumont
  74. а б Степаненко В. П. Политическая обстановка в Закавказье в первой половине XI в. // Античная древность и средние века. — 1975. — В. 11. — С. 125.
  75. Н. А. Караулов. Сведения арабских писателей о Кавказе, Армении и Адербейджане: I. Ал-Истахрий // Сборник материалов для описания местностей и племен Кавказа. — Тифлис: 1901. — С. 33.
  76. Албания Кавказская // Православная энциклопедия. — М.: 2000. — Т. 1. — С. 455—464.
  77. Шнирельман В. А. Войны памяти: мифы, идентичность и политика в Закавказье / Под ред. Алаева Л. Б. — М.: Академкнига, 2003. — С. 198.
Першасная літаратура
Даследаванні
  • Cyril Toumanoff. Armenia and Georgia // The Cambridge Medieval History. — Cambridge: 1966. — Т. IV: The Byzantine Empire, part I, chapter XIV. — P. 593—637.
  • John H. Rosser. Historical Dictionary of Byzantium. — 2-е изд. — Scarecrow Press, 2011.
  • Encyclopaedia of Islam. — Leiden: BRILL, 1986. — Vol. 1. — P. 637-638.
  • Bagratids — артыкул з Encyclopædia Iranica. C. Toumanoff
  • Mark Whittow. The making of Byzantium, 600-1025. — University of California Press, 1996.
  • The Cambridge History of Iran / Edited by R. N. Frye. — Cambridge University Press, 1975. — Vol. 4.
  • Steven Runciman. The Emperor Romanus Lecapenus and his reign: a study of tenth-century Byzantium. — Cambridge University Press, 1988.
  • Hakob Manandyan. The trade and cities of Armenia in relation to ancient world trade / Translation by N. G. Garsoian. — Lisbon: [s.n.] : distributors, Livraria Bertrand, 1965.
  • К. Н. Юзбашян. Скилица о захвате Анийского царства в 1045 г. // Византийский Временник. — 1979. — Т. 40 (65). — С. 76-91.
  • Всемирная история. Энциклопедия.. — М., 1957. — Т. 3. — С. 76-91.
  • История Византии / Отв. редактор С. Д. Сказкин. — М.: Наука, 1967. — Т. 2.
  • Степаненко. В. П. Из истории армяно-византийских отношений второй половины X—XI в. (к атрибуции монет Кюрикэ куропалата) // Античная древность и средние века. — 1978. — В. 15.