Арктычная прыбярэжная тундра
Арктычная прыбярэжная тундра | |
---|---|
Эказона | Неарктыка |
Біём | Тундра |
Жывёлы | карыбу, мядзведзь, воўк, аўцабык, белая гусь, казарка чорная, белы мядзведзь, лісіца, лемінг, гарнастай, цюлень, рыба |
Відаў птушак | 74[1] |
Відаў сысуноў | 31[1] |
Плошча | 98 200 км² |
Краіны | ЗША |
Рэгіён | Аляска |
Вышыня над уз. м. | 0—150 м |
Рэкі | Дэльта ракі Макензі |
Глоўбал-200 | NA1103 |
Арэалаў страчана | 0 % |
Абаронена | 49,8 % |
Арктычная прыбярэжная тундра (англ.: Arctic coastal tundra) — экалагічны рэгіён на крайняй поўначы Паўночнай Амерыкі, важнае месца размнажэння многіх дзікіх жывёл.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Экарэгіён размешчаны на паўночным узбярэжжы Аляскі, уключае раўніну ўсходняга берага вострава Банкс, бераг Туктаяктук у складзе Юкана і раўніны рэк Андэрсан і Хортан у складзе Паўночна-Заходніх тэрыторый. Гэта вобласць нізкіх, плоскіх і багністых берагавых раўнін. Глеба гэтага сырога арктычнага ўзбярэжжа шчыльная, вечная мерзлата летам пакрываецца тэрмакарставымі «талымі азёрамі» з расталага лёду. Сустракаюцца такія ледзяныя аб'екты, як ледзяныя кліны і пагоркі-пінга з глебы і лёду. Клімат арктычны і досыць цёплы толькі для росту раслін у канцы чэрвеня, ліпені і жніўні, але нават у гэты час года магчымыя замаразкі. У цэлым гэты экарэгіён больш вільготны і сыры, чым прыпалярная тундра, якая працягваецца ад яго на ўсход да Квебека[2].
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Арктычная тундра займае поўнач тундравай зоны. Клімат асабліва суровы, і вельмі кароткі вегетатыўны перыяд. Зімовыя вятры дасягаюць там выключнай сілы. Яны цалкам здзімаюць снег з узвышшаў і пераносяць яго ў нізіны, дзе ўтвораць вялікія гурбы, якія часта не растаюць на працягу лета. Пад дзеяннем моцных маразоў у аголенай глебе з'яўляюцца расколіны, якія запаўняюцца снегам; летам у гэтых расколінах знаходзіць прытулак бедная расліннасць.
Флора
[правіць | правіць зыходнік]Расліны не пакрываюць глебу арктычнай тундры запар, яны размяшчаюцца невялікімі групамі толькі ў паніжаных абароненых месцах. Пераважнымі раслінамі з'яўляюцца імхі і лішайнікі. Хмызнякі зусім адсутнічаюць. Азёры і балоты, пакрытыя асакой (Cyperaceae) і падвеем (Eriophorum), займаюць больш за палову ўсёй яе плошчы. Арктычныя тундры з'яўляюцца летнімі пашамі аленяў. Ппрама на ўзбярэжжы ёсць тарфянікі. Дрэвы, такія як карлікавая бяроза (Betula nana), вербы (Salix), Dryas і вольхі (Alnus) растуць у цяплейшых раёнах вобласці, дэльце Макензі і на ўзбярэжжы Юкана.
Фауна
[правіць | правіць зыходнік]Гэта ўзбярэжжа з'яўляецца пажыўным асяроддзем для трох велізарных статкаў карыбу (Rangifer tarandus), а таксама статкаў Rangifer tarandus granti. Другі ключавы від — аўцабык (Ovibos moschatus) вострава Банкс і ўзбярэжжа Арктычнага нацыянальнага рэзервату дзікай прыроды . Сярод іншых сысуноў сустракаюцца лемінгі (Lemmini), белыя мядзведзі (Ursus maritimus), маржы (Odobenus rosmarus), бялухі (Delphinapterus leucas), Lepus americanus і Lepus arcticus, лісы (Vulpes vulpes), ваўкі (Canis lupus), Spermophilus parryii і ластаногія (Pinnipedia). Узбярэжжа таксама з'яўляецца домам для многіх вадаплаўных птушак, у тым ліку тут гняздуюцца Chen caerulescens, Somateria fischeri, сібірская гага (Polysticta stelleri), Somateria spectabilis і беладзюбая гагара (Gavia adamsii). Ключавыя арніталагічныя тэрыторыі ўключаюць дэльту ракі Колвіл, возера Тэшэкпук (якое знаходзіцца ў межах Нацыянальнага нафтавага рэзерву-Аляска ) і лагуну Касегалук , якія з'яўляюцца вобласцю гнездавання для чорнай казаркі (Branta bernicla). Драпежныя птушкі ўключаюць палярную саву (Nyctea scandiaca), якая палююе тут на вадаплаўных птушак і лемінгаў. З відаў рыб можна згадаць Salvelinus alpinus.
Пагрозы і захаванне
[правіць | правіць зыходнік]90 % натуральнага асяроддзя застаецца нязменным, за выключэннем наваколляў горада Барау і нафтавых радовішчаў Прадха-бей і Купарук . Ахоўныя тэрыторыі пашыраюцца ўздоўж ўзбярэжжа і могуць у будучыні быць уключаны ў Нацыянальны арктычны запаведнік, якая з'яўляецца адзінай буйной ахоўнай тэрыторыі на гэтым ўзбярэжжа (гл. Дэбаты пра здабычу нафты ў Арктычным запаведніку ), а таксама землі вакол аўтамагістралі Далтан і трансаляскінскага нафтапроваду .
Зноскі
- ↑ а б Hoekstra, J. M.; Molnar, J. L.; Jennings, M.; Revenga, C.; Spalding, M. D.; Boucher, T. M.; Robertson, J. C.; Heibel, T. J.; Ellison, K. (2010). Molnar, J. L. (рэд.). The Atlas of Global Conservation: Changes, Challenges, and Opportunities to Make a Difference. University of California Press. ISBN 978-0-520-26256-0. Архівавана з арыгінала 5 снежня 2012. Праверана 21 жніўня 2012.
- ↑ Nearctic (NA1103) (англ.)