Бяроза карлікавая
Бяроза карлікавая | |||||||||||||||||||||
Агульны выгляд дарослай расліны. Грэнландыя. | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Betula nana L. | |||||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||||
|
Бяроза карлікавая[3] (Betula nana) — від раслін роду Бяроза (Betula) сямейства Бярозавыя (Betulaceae).
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Еўрасібірскі арктабарэальны рэліктавы від. Арэал — паўночныя таежныя і гіпаарктычныя раёны паўночнага паўшар’я, ахоплівае практычна ўсю тэрыторыю Еўропы, акрамя вельмі паўднёвых раёнаў, і практычна ўсю тэрыторыю Канады[4].
У Беларусі зрэдку сустракаецца ў асобных лакалітэтах за паўднёва-заходняй мяжой арэала (аблесеныя і бязлесныя тарфяныя сфагнавыя балоты вярховага і пераходнага тыпаў, звычайна на берагах балотных азёр і на ключавінах з доступам мінеральнага жыўлення). Утварае невялікія зараснікі або расце асобнымі групамі.
На тэрыторыі Расіі расце на поўначы еўрапейскай часткі Расіі, у Заходняй Сібіры і Якуціі, Чукотцы, на Камчатцы.
Расліна звычайная ў паўночных і горных тундрах. За межамі поўначы яе можна знайсці ў гарах вышэй за 300 м, яна сустракаецца ў гарах да 835 м у Шатландыі і да 2200 м у Альпах.
Бяроза ўтварае суцэльныя зараснікі ў арктычнай тундры, у альпійскім поясе, на мохавых сфагнавых або гіпнавых балотах у лясной зоне.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]з кнігі Карла Лінея Amoenitates academicae…, том 1, 1749—1769. табліца 1.
|
Лістападны моцна разгалінаваны куст вышынёй 20-70 (да 150) см, з парасткамі, якія прыўздымаюцца над зямлёй або распасціраюцца па ёй. Маладыя парасткі густа апушаныя, з залозістымі бародаўкамі, пазней амаль голыя, з цёмна-карычневай або чырванавата-цёмна-бурай карой.
Лісцеразмяшчэнне — чарговае. Лісты шматлікія, дробныя, пупышка- або сэрцападобныя, даўжынёй 5-15 мм, шырынёй 10-20 мм, у аснавання круглявыя або, часта, шырока-клінаватыя, з тупаватай верхавінай, шырокаклінападобным аснаваннем, з прытупленымі зубчастымі бакамі, з 2-4 жылкамі на кожным баку. Зверху лісце цёмна-зялёнае, глянцавае, знізу светла-зялёнае і рассеяна пухнатае; у маладым ўзросце клейкае. Хвосцікі кароткія, даўжынёй 4-6 мм.
Кветкі дробныя, несамавітыя, аднаполыя. Тычынкавыя каташкі цвёрдыя, сядзячыя, прамастаячыя, тырчаць уверх, даўжынёй 5-15 (да 20) мм, дыяметрам 1,5-2 мм, з жоўтымі пылавікамі. Песцічныя — на кароткіх апушаных ножках, авальныя або падоўжана-яйкападобныя, светла-карычневыя, даўжынёй 5-8 (пры плодзе да 12) мм, дыяметрам 3-5 (пры плодзе да 6) мм. Прыкветкавыя лускавінкі даўжынёй 2,5-3 мм, з трыма ўверх накіраванымі, лінейна-прадаўгаватымі, слаба раснітчатымі долямі.
Плод — дробны эліпса- або яйкападобны арэшак даўжынёй 2 мм, шырынёй 1 мм, з вельмі вузкімі перапончатымі крыльцамі па баках.
Квітнее да распускання лісця ў красавіку — пачатку мая. Пладанашэнне ў красавіку — чэрвені. Размнажаецца ў асноўным вегетатыўна, іншы раз насеннем (у некаторыя гады зусім не пладаносіць).
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від Бяроза карлікавая ўваходзіць у род Бяроза (Betula) падсямейства Бярозавыя (Betuloideae) сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).
яшчэ 7 сямействаў (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 1—2 рода | |||||||||||||||
порядок Букакветныя | падсямейства Берёзовые | від Бяроза карлікавая | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Бярозавыя | род Бяроза |
||||||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ адно падсямейства, Ляшчынавыя (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ больш 110 відаў | ||||||||||||||
Падвіды
[правіць | правіць зыходнік]Від падзяляюць на два падвіды:[4]
- Betula nana subsp. nana
- Betula nana subsp. exilis (Sukaczev) Hultén [syn. Betula exilis Sukaczevbasionym]
У падвіда nana маладыя парасткі апушаныя, але не клейкія; лісце даўжэй (да 2,5 см), звычайна даўжыня і шырыня прыкладна аднолькавыя. Распаўсюджаны падвід ў паўночна-заходняй частцы Азіі, Еўропы (на поўдзень ад — у Альпах на вялікіх вышынях), у Грэнландыі, на востраве Бафінава Зямля (Канада) .
У падвіда exilis маладыя парасткі неапушаныя або маюць асобныя раскіданыя валасінкі, клейкія. Лісце карацей (не больш за 12 мм даўжыні), часта шырыня больш даўжыні. Распаўсюджаны падвід ў паўночна-ўсходняй частцы Азіі, на поўначы Паўночнай Амерыкі (Аляска, Канада).
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]На поўначы выкарыстоўваецца як паліва, лісце і галіны служаць кормам аленям.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 23. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
- Род 1. Betula L. — Берёза // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1951. — Т. II. Покрытосеменные. — С. 326. — 612 с. — 2500 экз.
- Кузенева О. И. Род 364. Берёза — Betula L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1936. — Т. V. — С. 301—302. — 762 + XXVI с. — 5 175 экз.
- Гроздова Н. Б., Некрасов В. И., Глоба-Михайленко Д. А. Деревья, кустарники и лианы: Справочное пособие. — М.: Лесн. пром-сть, 1986. — С. 110.
- Скворцов В. Э. Учебный атлас. Флора Средней России. — М.: ЧеРо, 2004. — С. 115.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Берёза карликовая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)